Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Беларусі будзе адзін час з Масквой, як за СССР

У Беларусі будзе адзін час з Масквой, як за СССР

Застаемся на маскоўскім часе Фото: siapress.ru
Беларусь не будзе пераходзіць на зімовы час следам за Расіяй. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Паводле слоў прэс-сакратара, на разгляд ва ўрад былі накіраваны аргументы спецыяльнай камісіі "за" і "супраць" пераводу стрэлак. "Гэтыя аргументы разгледжаны, прынята рашэнне не пераходзіць на зімовы час", - адзначылі ў прэс-службе.   Такім чынам, з апошніх выходных кастрычніка Польшчу мы будзем апярэджваць на дзве гадзіны, Літву, Латвію і Украіну — на гадзіну, а маскоўскі час цяпер заўсёды будзе супадаць з мінскім. Раней аб недастатковасці падстаў для пераходу краіны на зімовы час заяўляў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

У Беларусі выпрацоўкай рэкамендацый па парадку вылічэння часу займаецца міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнерга, Нацыянальнай акадэміі навук і іншых зацікаўленых органаў кіравання і ўстаноў.  
У Беларусі будзе адзін час з Масквой, як за СССР
 
Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе. Гэта рашэнне было прынята пастановай Саўміна ад 15 верасня 2011 года нумар 1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі - удзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі. З 2011 года адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія. Аднак 1 ліпеня 2014 года Дзярждума Расійскай Федэрацыі прыняла рашэнне вярнуць у краіну зімовы час. Перавод стрэлак будзе праведзены 26 кастрычніка 2014 года. На расійскай тэрыторыі ўстанаўліваецца 11 часавых зон. Маскоўскі час будзе служыць зыходным пры вылічэнні мясцовага часу ў гэтых зонах.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.