Баранавіцкі краязнаўчы музей папаўняецца новымі экспанатамі
У Баранавіцкім краязнаўчым музеі налічваецца больш за 40 тысяч экспанатаў. Фото: архіў Intex-press
Гэта стала магчыма дзякуючы рэалізацыі ў краіне праграмы “Культура Беларусі”. Сродкі на рэалізацыю праекта выдзяляюцца з гарадскога бюджэта. У гэтым годзе на набыццё экспанатаў выдзелена пяць мільёнаў рублёў. Як расказала старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Сайко, дзеля таго, каб знайсці нешта цікавае і патрэбнае для музея, супрацоўнікі наведваюць антыкварныя лаўкі, сустракаюцца з жыхарамі рэгіёна. Трэба сказаць, час ад часу трапляюць адметныя рэчы, якім месца менавіта ў музеі. Гэта дакументы, паштоўкі, фатаграфіі. У сувязі са стагоддзем пачатку Першае сусветнае вайны, вялікая ўвага надаецца гэтаму перыяду. Пры гэтым музейшчыкаў цікавіць не толькі гісторыя Расейскай імперыі, а і другога боку канфлікту. Пра гэта ў музеі матэрыялаў менш. А між тым немцы падчас акупацыі рабілі шмат фотаздымкаў і друкавалі нямала паштовак. Адну з такіх і набыў нядаўна наш музей. Там – від на крэпасць Гродна 1915–1916 гадоў. Гэта не зусім наш рэгіён, але на мосце – абоз бежанцаў, што ў тыя часы было ўласціва і нашаму раёну. Набыў музей і некалькі фотаздымкаў часоў Другой сусветнай вайны, сярод якіх “Пераход нямецкіх войскаў па пантонным мосце праз Днепр у 1941 годзе”, “Немцы ў акопах пад Ельняй”. Сярод новых экспанатаў – пашпарты, якія выдаваліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў часы Першае і Другое сусветных войнаў, талерачныя вагі 1894 года вырабу, газніцы. Купленыя для музея і калекцыі марак савецкага часу з тэматыкай космасу, мастацтва, а таксама чэшскай біжутэрыі, якую выкарыстоўвалі нашы жанчыны ў 70-я гады мінулага стагоддзя. Набыццё і належнае афармленне экспанатаў, па словах Ірыны Сайко, патрабуюць шмат часу і ўвагі. А ў недалёкай перспектыве – збор матэрыялаў для пашырэння экспазіцыі, якая тычыцца 1921–1939 гадоў. Па словах Ірыны Мікалаеўны, бывае і так, што грамадзяне самі прапануюць аддаць нешта са сваіх рэчаў музею. Жыхарка Баранавіч Вера Васілеўская (у дзявоцтве Міхасюк), перадала музею свой сямейны архіў з рэдкімі фотаздымкамі адкрыцця канала ў раёне ракі Шчара, дзе яе бацька быў інжынерам, а таксама здымкі бацькоўскага дома на вуліцы Нарутовіча (цяпер Камсамольская) у трыццатыя гады, фота яе суродзіча ў форме польскага харцара ў тыя ж часы. Як расказвае Ірына Сайко, здараецца, што цікавыя экспанаты “мінаюць музей”. Чалавек прыносіць цікавую рэч і хацеў бы адразу атрымаць грошы. А для афармлення і выплаты трэба пэўны час. І добра, калі візітант пагаджаецца пачакаць… Праграма “Культура Беларусі”, якая, дарэчы, тычыцца не толькі музеяў, а і бібліятэк, іншых культурніцкіх устаноў, пачала дзейнічаць у 2011-м і працягнецца да 2015 года.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
400 исчезнувших работяг
Подробнее Съездил на днях в родные Барановичи, пообщался, так сказать, с народом. А то гуляешь по центру Минска и со временем все меньше и меньше понимаешь стремления большинства. Кажется, что вокруг
Интересная Беларусь
«Думал, что это аромасмеси»: История 17-летнего беларуса, который не знал, что развозит наркотики
Подробнее В Беларуси неустановленные личности могут втянуть подростка в неустановленную организацию, которая в необнаруженной лаборатории создает наркотики и продает их через ненайденный сайт. Похоже на теорию



