Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ

Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ

На свята ТБМ сабралася больш за 40 чалавек Фото: Аляксей БЕЛЫ
Святкаванне ў гонар 160-годдзя Яна Развадоўскага адбылося 23 жніўня ў Русіно. Выкананнем песні-гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” пачалася імпрэза на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно, прымеркаваная да 25-годдзя заснавання ТБМ. Прысутныя, якіх было больш за сорак чалавек, спявалі гімн стоячы.  
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Падзяку ТБМ атрымаў Вячаслаў Сухарэбскі   Адкрыў мерапрыемства старшыня рады Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца. У сваім выступленні ён адзначыў: ”Хай гучыць наша мова! Мы будзем яе любіць, шанаваць і перадаваць нашым дзецям”.  
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Мікола Чарнавус з унукамі гатуе пачастункі для ўдзельнікаў мерапрыемства   Юбілейную дату Таварыства вырашыла адзначыць Развадоўскім фэстам. Менавіта ў гэтым годзе спаўняецца 160 год з дня нараджэння Яна Развадоўскага, заснавальніка мястэчка, якое стала з цягам часу горадам Баранавічы. Імя гэтага чалавека пакуль мала вядома нашым жыхарам. Бясспрэчна, ён заслугоўвае большай пашаны. Праўда, у гарвыканкаме вісіць яго партрэт, а ў Анісімавічах адна з вуліц носіць яго імя. На вуліцы Камсамольскай у Баранавічах ёсць памятны знак у гонар гэтай сям’і, а гарадскі хлебакамбінат выпякае хлеб “Развадоўскі”. Між тым дзякуючы намаганням графа Развадоўскага (і яго капіталам), у мястэчку былі пабудаваны пошта, касцёл, праваслаўная царква, сінагога. Мецэнат узвёў тут за свае грошы тэатр.  
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Валер Шыла выканаў некалькі класічных твораў   Ян Развадоўскі, аддаючы зямлю ў арэнду, прыцягнуў у Баранавічы значны капітал, што і дало штуршок у развіцці горада. Пра ўсё гэта і нагадалі прысутным арганізатары мерапрыемства. Быў паказаны слайд-фільм, і прысутныя ўбачылі сям’ю Развадоўскіх на фотаздымках. А яшчэ падчас фэсту гучала шмат вершаў, музыкі і песняў, з якімі выступалі як дарослыя, так і юныя выканаўцы – Валер Шыла, Галіна Ярашэвіч, Павел і Аксана Зубік, Алесь Корнеў, Міхась Баранік, Андрэй і Павел Чарнавусы, Яся Малашчанка…  
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Выступае Яся Малашчанка   Да выступоўцаў далучыліся і мясцовыя жыхары цыганскай нацыянальнасці, якія выканалі некалькі сваіх песняў. Актывістам ТБМ Галіне Аніскевіч і Вячаславу Сухарэбскаму ад імя арганізацыі былі ўручаныя падзякі. Пераможцы віктарыны ў гонар Яна Развадоўскага атрымалі падарункі і прызы. Грамадскі актывіст з Баранавіч Мікалай Чарнавус пачаставаў усіх жадаючых юшкай, кашай і аладкамі, якія ён гатаваў на месцы, каля сядзібы.  
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Міхась Баранік прыехаў з Гарадзішча   Імпрэза адбывалася ў рамках кампаніі Асамблеі недзяржаўных арганізацый "Зробім лепш".  
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
У імпрэзе ўзялі ўдзел і мясцовыя цыганы
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Андрэй і Павел Чарнавусы
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
У канцэрце былі калектыўныя і сольныя нумары
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Выступае Галіна Ярашэвіч (справа) з унукам, сынам і нявесткаю
Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ
Пачастунак ад Чарнавуса
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.