«У нас вайна ідзе, а ўсё ў два разы танней!»
– Дык вы ўкраінка?
– Грамадзянства ўкраінскае, але ў родзе ў мяне і палякі, і балгары... Таму скажу, што я славянка, бо такой генетычнай нацыянальнасці, як украінцы, няма – ёсць маларосы. Калі вы не ведалі, то самому тэрміну «Украіна» 150 гадоў, а мове і таго меней – 100 гадоў. Тарас Шэўчэнка, напрыклад, пісаў на рускай мове ўкраінскім говарам.
– Вы такіх тэзісаў нахапаліся з расійскай прапаганды?
– Гэта брахня, што ў нас толькі расійскія каналы паказвалі! Талеркі ўсё роўна не адключыш, таму глядзелі і ўкраінскія. Толькі калі апалчэнцы горад захапілі, то яны пусцілі па мясцовым канале «Расію». Там, у адрозненне ад украінскіх каналаў, не казалі, што горад бамбяць апалчэнцы ў той момант, калі гэта рабіла нацгвардыя! Таму якая яшчэ прапаганда?!
– То бок вы лічыце, што выдаваць кадры з фільма «Брэсцкая крэпасць», дзе дзіця плача каля загінуўшых бацькоў, за падзеі з Данбаса – гэта не прапаганда? Ці зноў жа вядомы выпадак, калі аператыўнае відэа з Чачні ў эфіры расійскіх каналаў пераўтваралася ў «рэпартаж з месца падзей» ва Украіне.
– Мне аб такіх фактах невядома. Яшчэ і журналісты розныя бываюць – можа, каму лянота зрабіць нармальна.
– Раскажыце, як у вас пачынаўся пратэстны рух?
– Пасля кожнай «ружовай рэвалюцыі» перастаюць працаваць нашы прадпрыемствы. Я не разумею, напрыклад, калі Украіна не хоча ў Мытны звяз – мы ж на Расію працуем збольшага. Харкаўскі маторны завод той жа, Луганскі цеплавозабудаўнічы. Мы хацелі, каб наконт асацыяцыі з ЕЗ правялі рэферэндум, а ўлады ўсё зрабілі самі. І яшчэ гэтыя законы супраць расійскай мовы... Калі ім там на Захадзе трэба, то хай там і размаўляюць. І герояў сваіх фашысцкіх, кшталту Бандэры, хай не навязваюць.
– А вы ведаеце, што Сцяпан Бандэра амаль усю Айчынную вайну правёў у нямецкай турме, а Нюрнберскі трыбунал не прызнаў ОУН-УПА вайсковымі злачынцамі?
– Не ведаю я, аб чым вы кажаце. Бандэраўцы – памагатыя фашыстаў. У нас свае героі Другой сусветнай вайны. – Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца і баевікі-грамадзяне РФ, кшталту «Бесаў» і «Матарол»...
– Вось хто вам сказаў, што яны рускія? Яны ўкраінцы. Калі хтосьці гаворыць на рускай мове, гэта яшчэ не значыць, што ён рускі.
– То бок рускія на Данбасе не ваююць?
– Можа, дзесьці і ваююць, але гэта разавыя выпадкі. І чачэнаў не было, прынамсі пакуль я жыла ў Луганску. А будынкі, наколькі мне вядома, захоплівалі былыя афганцы – мясцовыя жыхары. Яшчэ чула, што тых жаўнераў украінскага войска – маладых хлопцаў, якія не захацелі ваяваць супраць рушэння, вывозілі ў поле і расстрэльвалі.
– А хто расстрэльваў? Правы сектар?
– А хто яго ведае. Мне знаёмы казаў, што той жа сябра Правага сектара, які-небудзь сапляк 20-гадовы, якога паставілі на блокпост ва Усходняй Украіне, можа расстраляць мясцовага міліцыянта і нічога яму за гэта не будзе. Адмарозкі сапраўдныя.
– Як вам у Беларусі?
– Я рада, што больш не чуваць стральбы. Аднак коштамі вашымі я шакавана: у нас вайна ідзе, а ўсё ў два разы танней! У Баранавічах ялавічына даражэй, чым у Маскве! Вось каб уступілі ў Мытны звяз, то мы б вас таннымі памідорамі завалілі, бо ў нас яны капейкі каштуюць. Было б як раней, у Саюзе.
– У Саюзе? Пад камуністамі Украіна перажыла некалькі галадамораў, у якіх загінулі мільёны ўкраінцаў.
– Якія галадаморы? Не смяшыце, іх не было.
– Нагадаю, што шэраг краін прызнаў галадамор 1932–1933 года генацыдам украінскага народа...
– Хм, ведаеце, я штосьці памятаю. Бабуля неяк расказвала, як яны з голаду пухлі. Але мяркую, што галадаморам гэта назваць ну ніяк нельга.
– А планы на будучыню ў вас якія?
– Яшчэ трохі тут пабуду ды паеду назад. Аднак, калі вайна будзе працягвацца, то, верагодней за ўсё, пераеду ў Расію. Усё ж там муж і школьная праграма больш супадае з украінскай – неўзабаве восень і дзіцяці трэба ісці ў школу.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
В Барановичах у пенсионерки зацвело денежное дерево
Подробнее Барановичская пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что денежное дерево зацвело к удаче Пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что такое редкое явление сулит ее семье удачу. Как рассказала IP пенсионерка
Интересная Беларусь
Мирский замок после реставрации - фотоотчет
Подробнее Наверное, сегодня достаточно назвать всего лишь два объекта, которые формируют для иностранцев туристический имидж Беларуси. И один из них – Мирский замок, расположенный в одноименном



