Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дары вешчуноў прыбываюць у Мінск 17 студзеня

Дары вешчуноў прыбываюць у Мінск 17 студзеня
Дары вешчуноў прыбываюць у Мінск 17 студзеня
Дары вешчуноў 17 студзеня пакланіцца і прыкласціся да святыні можна будзе з 18.30 да 22.00 гадзін. У наступныя дні, з 18 па 23 студзеня, – з 8.00 да 22.00.  Святыня прыбудзе ў мінскі храм Праведнага Іова Шматпакутнага пры Доме міласэрнасці вечарам 17 студзеня ў суправаджэнні манаскай дэлегацыі на чале з настаяцелем манастыра Святога Паўла архімандрытам Парфёнам, паведамляе БелаПАН. Раніцай 24 студзеня доступ да рэліквіі будзе спынены, у гэты дзень Дары вешчуноў адправяцца ў Кіеў.
МУС Беларусі рыхтуецца да забеспячэння правапарадку падчас знаходжання ў Мінску святыні. Месца, дзе будзе знаходзіцца рэліквія, а таксама прылеглую тэрыторыю міліцыя возьме пад кругласутачную ахову. Супрацоўнікі ДАІ ўжо вызначылі паркоўкі для аўтатранспарту і гатовыя да арганізацыі дарожнай бяспекі падчас мерапрыемства. Пры неабходнасці будуць арганізаваны кантрольна-прапускныя пункты і будуць выкарыстоўвацца металадэтэктары для агляду ручной паклажы. З улікам умоў надвор'я разглядаецца пытанне размяшчэння дадатковых аўтобусаў для таго, каб паломнікі змаглі ў іх пагрэцца.   Нагадаем, Дары вешчуноў – адна з нешматлікіх рэліквій, звязаных з зямным жыццём Збавіцеля, якая захавалася да сённяшняга дня. Немаўлятку Хрысту былі паднесены золата, ладан і смірна.     Гэтыя Дары, расказваў вернікам патрыярх Маскоўскі Кірыл, былі «клапатліва захаваныя Дзевай Марыяй, Маці Збаўцы, і перададзеныя Ёю ў Ерусалімскую Царкву, дзе яны захоўваліся да IV ст., а затым былі перанесеныя ў новую сталіцу Усходняй Рымскай імперыі горад Канстанцінопаль. Калі ж паўстала небяспека іншаземнага ўварвання ў Канстанцінопаль, то гэтая  праваслаўная святыня была перанесена на Гару Афон, дзе з тых часоў захоўваецца ў манастыры святога Паўла», піша Наша ніва.
Усё гэта мела сімвалічнае значэнне. З 15 стагоддзя  святыня захоўваецца ў манастыры святога Паўла на Афоне ў 10 спецыяльных каўчэгах у выглядзе залатых пласцін. За межы святога вострава вывозіцца толькі частка Дароў. 
У Беларусь, як чакаецца, даставяць тры пласціны.
.    
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.