Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру?

Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру?
Алесь Бяляцкі зноў стане кандыдатам на Нобелеўскую прэмію міру?
Алесь Бяляцкі падчас суду// фота Радыё Свабода Вядомага беларускага праваабаронцу зноў вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Подпісы збіраюць дэпутаты польскага Сойму ад PO I PiS. – Гэтак жа, як уся "Салідарнасць" была ўганаравана Нобелем ў асобе Леха Валенсы, так і  абаронцы правоў чалавека ў Беларусі павінны быць уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру у асобе Бяляцкага – кажа Адам Ліпіньскі (PiS), ініцыятар кампаніі па зборы подпісаў.   Ужо 160 польскіх дэпутатаў падпісаліся пад прапановай вылучыць на Нобеля кіраўніка “Вясны”, самай вядомай праваабарончай арганізацыі ў Беларусі, піша Gazeta Wyborcza. Нагадаем, што Бяляцкі застаецца ў спісе кандыдатаў усе гады свайго зняволення.

Як паведамляла Нарвежскае тэлебачанне, у 2013-м Бяляцкі быў за крок ад атрымання Нобелеўскай прэміі. Але ўрэшце прэмію ўручылі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.  Польскія палітыкі кажуць, што будуць дзейнічаць паслядоўна. Тады ў Нарвегіі зразумеюць, што гэта не аднаразовая ініцыятыва – кандыдатура вылучана пераканана.   Штогод да 1 лютага можна зарэгістраваць кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру. Да канца сакавіка Нобелеўскі камітэт абвяшчае так званы кароткі ліст кадыдатаў. У кастрычніку абвяшчаюць лаўрэата прэміі.   Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 г. Яго прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.  
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.