Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

95 год таму немцы сышлі з Баранавічаў

95 год таму немцы сышлі з Баранавічаў
95 год таму немцы сышлі з Баранавічаў
Немцы на вакзале разгружаюць калючы дрот //паштоўка са збору аўтара 4 студзеня 1919 года ў горадзе адбылася змена ўлады. Упершыню ў Баранавічах запанавалі бальшавікі.  З 24 верасня 1915 года Баранавічы былі пад нямецкай акупацыяй.  Лістападаўская капітуляцыя Германіі ў 1918 годзе прымусіла немцаў да сыходу з акупаваных земляў. За кайзераўскімі часткамі след у след (але спрабуючы не правакаваць тэўтонаў) рухаліся часткі Чырвонай Арміі.
95 год таму немцы сышлі з Баранавічаў
Нямецкія жаўнеры на баранавіцкай вуліцы // паштоўка са збору аўтара.   4 студзеня 1919 г. апошнія немцы пакідалі Баранавічы.  А 8-й гадзіне раніцы рэшткі кайзераўскіх салдат згрупаваліся  каля збожжавага элеватара на вуліцы Шашовай (цяпер вул. Брэсцкая), Пад аховай браневіка яны рушылі ў бок Слоніму. Праз некалькі хвілін па вуліцы Шашовай праскакаў самотны нямецкі кавалерыст, які дагэтуль стаяў на варце чыгуначнага пераезду
95 год таму немцы сышлі з Баранавічаў
Нямецкія жаўнеры ў вайсковым гарадку..   У той самы момант на вуліцах гораду з'явілася чырвоная міліцыя. Сабраным на рынку фурманкам загадана было пераехаць на царкоўны пляц. Пасярод рынку паставілі трыбуну, прыбраную ў чырвонае. Праз пэўны час на вуліцу каля Палескага вакзалу заехаў першы патруль з дванаццаці чырвоных кавалерыстаў, а за ім прыйшла рота пяхоты.
95 год таму немцы сышлі з Баранавічаў
Нямецкая газета ў Баранавічах.   На скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Брэсцкай адбылося прывітанне бальшавіцкіх частак, пасля чаго калона рушыла з рэвалюцыйнымі спевамі на рынкавы пляц.  Пачаліся прамовы, а пасля іх запрашэнні асобных жаўнераў у хаты на абед. Начальнік аператыўнага аддзела штабу Савецкай Заходняй арміі пісаў у данясенні: «Сустрэча і прыём нашых часткаў жыхарамі Баранавічаў быў вельмі гасцінны».   На жаль, не захаваліся ўспаміны пра тое як паводзілі сябе бальшавікі ў нашым горадзе. Ці адбываліся рэквізіцыі і расстрэлы  контррэвалюцыянераў? Як дзялілі маёмасць багатых? Аднак чырвоныя хутка сутыкнуліся з часткамі польскай арміі, якая спрабавала таксама захапіць найбольш тэрыторыі, што пакідалі немцы. Пачаліся баі.    Ужо 15 сакавіка 1919 года бальшавікі пад пагрозаю акружэння пакінулі горад. Палякі ўвайшлі ў Баранавічы, толькі 17 сакавіка. Але ўжо 23-га сакавіка пад ціскам чырвоных сышлі з гораду ў які 25.03.1919  вярнуліся бальшавіцкія часткі. Таксама не малы прамежак часу...        
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.