Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Кірмаш праектаў” у Віцебску: ад павагі да гістарычнай спадчыны да святкавання актуальнай гарадской творчасці

У бліжэйшы чацвер, 28 лістапада, будуць прадстаўленыя восем выбітных культурніцкіх праектаў, якія не проста паказваюць горад творчым, актыўным і пазітыўным, але і ставяць гэтыя якасці ў аснову развіцця ідэнтычнасці горада.

“Кірмаш праектаў” у Віцебску: ад павагі да гістарычнай спадчыны да святкавання актуальнай гарадской творчасці

“Кірмаш праектаў” – камунікацыйная пляцоўка для людзей, якія займаюцца грамадсказначнай дзейнасцю на скрыжаванні культуры, гісторыі і краязнаўства, сацыяльнай сферы, сучасных тэхналогіі і многіх іншых дысцыплін. На гэтай адкрытай публічнай сустрэчы спалучаюцца “маланкавыя” прэзентацыі аўтараў праектаў і абмеркаванне прадстаўленых ідэй, магчымасці і кантэксту іх рэалізацыі, што будзе цікава адмсылоўцам у блізкіх сферах і усім неабыякавым да культурнай разнастайнасці Віцебска.

Вы зможаце пабачыць праекты:


Фестываль манументальнага вулічнага мастацтва “Закатка” ад мастака Максіма Самасевіча;
“Азбука-саматканка” – кніжка для дашкольнікаў і іх бацькоў, аўтар – мастачка Святлана Баранкоўская.
“Клуб настольных гульняў у Віцебску” – выключна пазітыўная прэзентацыя ад Станіслава Сілкова;
Выданне зборніка “Гісторыя Віцебска: Невядомыя старонкі”, аўтар – паважаны краязнаўца Міхал Паўлаў;
Праект ад другога вядомага краязнаўцы Ігара Дурава – высокамастацкая серыя плакатаў “Віцебск сярэднявечны”;
Стварэнне моладзевага эксперыментальнага Тэатральнага цэнтра г.Віцебска і Віцебскага раёна – Юры Іваноўскі, кіраўнік народнага калектыву “Гурт Тэатр” Віцебскага РДК;
Фестываль вулічнай музыкі – Вольга Бізікава, культурная прастора Vitebsk4me;
Задума аднаўлення “Свята ветру” – колішняга фестываля паветраных змеяў у Віцебску, прадставіць Алесь Замкоўскі, культурная прастора Vitebsk4me.

Арганізатары “Кірмаша праектаў”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, адзначаюць, што некаторыя праекты стануць цікавай і наўпроставай ілюстрацыяй актуальнасці тэмы, закранутай 13 лістапада на адкрытай дыскусіі “Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы”.

“Кірмаш праектаў” адбудзецца 28 лістапада ў канферэнц-зале гатэля “Віцебск” па адрасе: вул. Замкавая, 5/2а. Пачатак: 18:00.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя спрычыніцца да добрых культурніцкіх справаў!
Даведкі: +37529-894-05-17, Уладзімір Булаўскі, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Віцебскім рэгіёне.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Витебска

В Витебске ищут очевидцев смертельного ДТП. В Сети появилось видео, как пьяный водитель сбил женщину

Хотите узнать больше? В витебском микрорайоне Билево пьяный водитель насмерть сбил женщину на пешеходном переходе.

Сильный мороз и солнце. Какой будет погода в Витебске в выходные

Хотите узнать больше? Выходные порадуют самой настоящей зимней погодой - со снежком и морозом.

Старые фото Витебска из альбомов горожан. Летний деревянный кинотеатр и дом, где жил сказочник

Хотите узнать больше? Витебский историк и краевед Сергей Мартинович внес поправки в факты в одном из выпусков рубрики "Старые фото Витебска из альбомов

Женщина нашла в вещах покойного мужа доллары и принесла на обмен. Выяснилось, что они фальшивые

Хотите узнать больше? Женщина рассказала милиционерам, что нашла купюру в вещах покойного мужа. Он работал столяром и, по мнению вдовы, мог получить деньги в качестве

Погода в Витебске на 5 февраля

Хотите узнать больше? Сегодня, 5 февраля, в Витебске пасмурно

В Витебске вынесли приговор парню, которого обвинили в нападении на 9 милиционеров

Хотите узнать больше? Пострадавшие сотрудники милиции 25 октября были в гражданском и исполняли свои служебные обязанности, находясь в колонне протестующих. По словам

Прокуратура опротестовала решение суда о закрытии дела витеблянок, занимавшихся фитнесом в лесу

Хотите узнать больше? Заместитель прокурора Витебска Кирилл Дубов опротестовал решение суда Первомайского района Витебска, который 19 января прекратил административное