Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

"Падумай, навошта прыйшоў на стадыён"

"Падумай, навошта прыйшоў на стадыён"

Перад матчам з мастоўскім "Нёманам" фанаты "Оршы" звярнуліся да ўсіх, хто прыходзіць на стадыён.


Фанаты футбольнага клуба "Орша" перад хатнім матчам 2-й лігі беларускага футбольнага чэмпіянату звярнулся да аршанцаў, якія наведваюць гарадскі стадыён. Зварот апублікаваны на сайце orshafans.livejournal.com. Прыводзім яго тэкст:

Калі заходзіць размова пра 2-ю лігу чэмпіянату Беларусі, футбольныя спецыялісты часта ўзгадваюць Оршу як горад, дзе людзі любяць футбол і масава на яго ходзяць. У 2011 годзе "Орша" стала першай па наведваемасьці камандай у дывізіёне, у 2012 сярэдняя наведвальнасьць стадыёна была вышэй толькі ў Слоніме.

Аднак не ўсё так аптымістычна, як паказвае статыстыка. Размова пра фанатаў не пойдзе, а пойдзе пра звычайныя трыбуны. Побач з нармальнымі заўзятарамі на трыбунах Гарадзкога стадыёна сядзяць людзі, якія прыходзяць на футбол без дай-прычыны. Яны не падтрымліваюць сваю каманду, не спрабуюць разабрацца ва ўсіх нюансах гульні, а наадварот, сваімі словамі зьневажаюць "Оршу", ганьбяць наш клуб і наш горад. Нядаўні матч супраць "Асіповічаў", які наша каманда прайграла зь лікам 0:1, даў "спецыялістам" яшчэ адну нагоду казаць грэблівыя словы. Асобныя "героі" дазволілі сабе выказвацца так: "за першыя дзьве перамогі заплацілі суддзям, а на трэцьці матч грошаў не хапіла". Ці яшчэ адзін "шэдэўр": "Вось таму я і падтрымліваю "Манчэстэр". Малаадукаваныя і проста нявыхаваныя людзі спрабуюць даць ацэнку камандзе, спрабуюць прынізіць свой клуб. Займіся футболам, пакажы што-небудзь сам, каб потым ты мог крытыкаваць іншых! Тым больш, што вялікіх пытаньняў да аршанскіх футбалістаў па першых турах няма - бачна, што каманда стараецца, імкнецца паказваць сваю гульню, кожны гулец змагаецца за мяч да канца эпізоду.

Раім кожнаму, хто пазнаў сябе ў папярэдніх словах, падумаць, ці трэба яму прыходзіць на стадыён у наступны раз. Не падтрымліваеш "Оршу", а захапляешся выключна замежнымі клубамі (дзе ў футбалістаў падчас "карона зваліцца", калі яны паразмаўляюць з чалавекам з трыбуны) - тады сядзі перад тэлевізарам. Няхай на стадыёне будзе на 20 чалавек менш, затое ўсе будуць падтрымліваць родны клуб, а не раськідвацца фразамі пра "куплёнае і прададзенае".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]