Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Суд за АЭС

Суд за АЭС

За пратэст супраць будаўніцтва АЭС будуць судзіць двух віцебскіх актывістаў-паведамляе ПЦ "Вясна"


На сябра КХП БНФ Віталя Каваленку склалі пратакол за парушэнне Закону аб масавых мерапрыемствах. Такі ж самы пратакол тыдзень таму быў складзены на яго аднапартыйца Яна Дзяржаўцава. 26 красавіка яны ўдвух выйшлі ў цэнтр віцебску з плакатамі «Будаваць АЭС бяз згоды народу можа толькі вораг Беларусі» і «Дыктатар, пабудуеш Астравец — пажнеш Чарнобыль».

І Ян Дзяржаўцаў, і Віталь Каваленка не прызнаюць, што праводзілі масавую акцыю: кажуць, што проста скарысталіся сваім законным правам на выказванне ўласнага меркавання.

"Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС прыехалі да мяне не працу, -- распавў Віталь Каваленка. – У мяне спыталіся, ці выходзіў я 26 красавіка з плакатам. Я сказаў, што выходзіў, што гэтага не абвяргаю, але гэта не было масавай акцыяй. Я так лічу. І ўсе свае аргумэнты я буду прыводзіць у судзе".

Дата суду ні Віталю Каваленку, ні Яну Дзяржаўцаву невядомая. Ім сказалі чакаць позваў.

Актывісты зазначаюць, што ўласна з плакатамі міліцыянты іх не бачылі, так што даказваць нешта яны могуць хіба толькі на падставе фотаздымкаў, якія былі ў інтэрнэце.

"Нас шмат фатаграфавалі мінакі. І верагодна, што нехта з іх патэлефанаваў у міліцыю. Калі на машыне пад'ехалі супрацоўнікі, мы ўжо збіраліся сыходзіць, і плакаты былі згорнутыя. Намеснік начальнік управы аховы правапарадку і прафілактыкі Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Іваноў, які таксама прыехаў да нас, папрасіў на хвіліну разгарнуць плакаты. Ен сказаў, што мусіць праверыць, ці няма на іх заклікаў да звяржэння дзяржаўнага ладу. Нічога такога ён там і не знайшоў. Міліцыянты нас не затрымалі, толькі правялі да прыпынка – каб адсачыць, ці не развернем мы плакаты ў іншым месцы," – распавёў Ян Дзяржаўцаў.

У Віцебску ўжо бывалі прэцэдэнты, калі суд прымаў такія доказы, як фотаздымкі з інтэрнэту. І на падставе гэтага актывістаў ужо штрафавалі і каралі "суткамі".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]