Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будзе фракцыя – будуць інвестыцыі

Будзе фракцыя – будуць інвестыцыі

Леанід Аўтухоў пра выбары, фракцыю Партыі БНФ у абласным савеце і інвестыцыі


Пад час свайго знаходжання ў Оршы старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ даў інтэрв’ю нашаму сайту.

-
Якія першыя крокі пачала рабіць абласная Партыя БНФ пасля таго, як Вы яе ўзначалілі?

-
Першым крокам стала масавая рассылка ўсім юрыдычным асобам ад імя партыі з просьбай дазволіць двухгадзінную сустрэчу з супрацоўнікамі гэтых арганізацый, або ў выпадку з навучальнымі ўстановамі з навучэнцамі гэтых установаў. Гэта было зроблена па двух прычынах: па-першае нагадаць дырэктарату ўстановаў, што Партыя працуе, па-другое, каб сапраўды, паспрабаваць правесці хаця б колькі такіх масавых сустрэчаў. Калі такая ўстанова атрымлівала афіцыйны ліст ад партыі, то ўнутры калектыву ўжо гэтая навіна абмяркоўвалася, атрымліваўся рэзананс. Другі крок – паездкі кіраўнікоў абласной Рады БНФ па ўсіх рэгіёнах дзе існуюць структуры Фронту. І трэці крок, які сёння рыхтуецца – актыўнейшы ўдзел у кампаніі так званых мясцовых выбараў. Сябры Партыі пойдуць ўдзельнічаць як кандыдаты ў Віцебскі абласны савет дэпутатаў. Канешне, ёсць перашкоды. Улады баяцца Партыі БНФ. Амаль ва ўсіх адказах на лісты якія мы атрымалі чыноўнікі спасылаюцца на занятасць рознымі пасяўнымі і г.д. А ад 15 чыноўнікаў так і не атрымалі аніякага адказу. Але абласная арганізацыя будзе і існаваць і працаваць.

-
Абласная арганізацыя абазначыла план максімум на мясцовыя выбары – стварыць партыйную фракцыю ў абласным савеце. Наколькі гэта рэальна, улічваючы досвед папярэдніх выбарчых кампаній?

-
На сённяшні дзень агульны стан рэчаў у дзяржаве і ў нашай вобласці вельмі кепскі. Скажам, па Гарадокскім раёне дзе я пражываю стан ўвогуле крытычны. Там працуе адна арганізацыя – райспажыўсавет. І яе запазычанасць у некалькі мільярдаў. І калі, не дай Бог, гэтае прадпрыемства спынецца, то ўвесь раён лясне як картачны домік. І сёння ўжо, мабыць, надыйшоў такі час, калі дзяржаве самой патрэбныя розныя фракцыі на ўсіх узроўнях заканадаўчых органаў. Яны ж не поўныя ідыёты – павінны разумець, што ад гэтага залежыць у тым ліку эканамічная сітуацыя. Што сёння выгодна, каб апазыцыя прыйшла ў аблсавет. І калі мы паставілі сабе задачу стварыць фракцыю ў аблсавеце, то тут нашыя жаданні могуць супасці. Для гэтага нам дастаткова каб прайшло 6-10 дэпутатаў з 60 якія будуць абраныя па ўсёй вобласці.

-
Дапусцім, што створыцца фракцыя. Што атрымае вобласць і жыхары вобласці ад існавання і дзейнасці такой фракцыі?

-
Галоўнай задачай фракцыі будзе ўдзел у размеркаванні бюджэта. Сёння, скажам, Гарадоцкі раён толькі на 10% утрымлівае сябе за кошт уласных сродкаў – астатнія 90 гэта абласны і рэспубліканскі бюджэт. Адпаведна, у залежнасці ад таго, куды накіроўваць сродкі з абласнога бюджэту – там яны і будуць працаваць. І размеркаванне гэтых сродкаў павінна быць максімальна галосным – гэта тое што зможа зрабіць фракцыя. Каб грошы ішлі туды дзе яны больш патрэбныя, дзе яны дадуць большую аддачу. Гэта патрэбна сёння і ўладам і грамадзянам.

-
Зразумела, што размеркаваць сродкі справа добрая, а пошук сродкаў, пошук інвестыцыяў. Тут можа Партыя БНФ дапамагчы?

-
Каб паўнавартасна гаварыць пра інвестыцыі, дзе яны патрэбныя больш, якія тэхналогіі непасрэдна трэба шукаць і г.д. трэба ведаць аб’ектыўны стан у вобласці. Сёння фінансавы стан і эканамічны ніхто толкам не ведае. А дэпутаты абласнога савету, могуць правесці нармальны аналіз, сыходзячы з тых дакумантаў да якіх маюць доступ дэпутаты. Пасля такога вывучэння нашая фракцыя зможа на ўзроўні прапановаў, на ўзроўні абласных законаў спрыяць пошуку інвестыцыяў. Хаця рэальныя рычагі для работы з інвестыцыямі знаходзяцца ў выканаўчай улады. А сама фракцыя будзе ўплываць на ўсю сістэму. Значыцца, людзі, якія сумленна зарабілі свае грошы і зараз баяцца ўкладаць свае сродкі ў Віцебскую вобласць, як і ў Беларусь агулам, бо тут не існуе дэмакратыі – пачнуць укладаць сюды грошы, бо будуць бачыць існаванне хаця б адной фракцыі. А калі ў Віцебскім аблсавеце будзе такая фракцыя, значыцца, яны ж будуць і ў іншых аблсаветах і ў Мінскім, і ў Магілёўскім і г.д. – вось ён крок да змены сістэмы на такую сістэму, якая больш зразумелая еўрапейскім інвестарам. Хаця, канешне, больш залежыць ад увядзення прыватнай маёмасці на зямлю. Тым не меньш, мы са свайго боку праз заканадаўчыя рычагі будзем імкнуцца ствараць лепшыя ўмовы для інвестараў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]