Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Электронная выстава

Электронная выстава

Мастак Мікола Купава стварае інтэрнэт-выставу сваіх работаў, якія выстаўленыя на дабрачынны продаж


Перш за ўсё, канешне, Мікола Мікалаевіч імкнецца правесці ў Оршы выставу ў традыцыйным выглядзе, але для гэтага трэба прайсці некаторыя фармальнасці якія тармазяць справу.

Таму, каб хутчэй знайсці пакупнікоў на карціны, даход ад продажу якіх пойдзе на рэстаўрацыю былога Базылянскага манастыра, распачалася распрацоўка такога не звычайнага праэкту як інтэрнэт-выставы «Сьвятло Бацькаўшчыны». На асобным спецыяльна створаным інтэрнэт-сайце будуць выстаўленыя выявы ўсіх дабрачынных карцінаў і кантакты мастака для таго каб дамовіцца пра продаж. Наколькі нам вядома, падобным чынам у Беларусі выставы яшчэ не праходзілі, тым больш, у дабрачынных мэтах.

Адкрываць выставу будзе зварот мастака да землякоў-аршанцаў. Прыводзім гэты зварот тут на мове арыгіналу:

"Зварот мастака.

На пачатку гэтае мае выставы я хацеў бы зьвярнуцца да ўсіх вас, шаноўныя наведнікі, і найперш - да землякоў-аршанцаў.

Для нас усіх наш родны горад і дарагі і незабыўны. Але мы яго памятаем па-рознаму. Тыя нашыя землякі, якія памятаюць Воршу з даваеннай пары, бачылі багаты сваёй старажытнай культурай еўрапейскі горад. Аднак такіх людзей зусім мала.

Да вайны ў горадзе было не меньш як 10 храмаў з кляштарамі, і ўсе былі ў добрым стане. Але і пасьля вайны многае з багатае архітэктуры, якой быў вядомы наша горад, яшчэ захавалася. Некаторыя помнікі ў вайну былі пашкоджаны, але яны яшчэ маглі быць ўзноўленыя.

Я памятаю горад прыблізна з 1949-50 гг. У цэнтры горада стаяў Трынітарскі касьцёл з манастырскімі будынкамі. Зразумела, ён быў пашкоджаны ў часе вайны, але ягоны стан быў дастаткова добры, і яго яшчэ выкарыстоўвалі ў нейкіх гаспадарчых мэтах. На жаль, у сярэдзіне 1950-ых яго зьнеслі. Многія ж храмы яшчэ і далей заставаліся цэлымі. Сапраўдным упрыгожаннем горада была сьвятыня Апекі Маці Божай былога Базылянскага кляштара. У 1969 годзе гэтую сьвятыню разбурылі і вывезьлі на сьметнік. У гэты ж час быў зьнішчаны і Францішканскі касьцёл.

Мне ўжо не аднойчы даводзілася публічна гаварыць пра неабходнасьць узнаўлення гвалтоўным чынам зьнішчаных помнікаў архітэктуры. Але зараз гаворка ідзе пра сьвятыню Апекі Маці Божай і кляштар былога Базылянскага кляштара. Каля 10 гадоў будынак кляштара, помнік архітэктуры ХVIII стагодзьдзя, стаіць без даху ды разбураецца ад дажджу, сьнегу і марозу. Галоўнае цяпер – правесьці належную кансервацыю помніка, накрыць яго дахам, надзейна закрыць ваконныя праёмы.

Я ўжо зьвяртаўся і да мясцовага кіраўніцтва, і да міністра культуры з прапановай аднаўлення храма і рэканструкцыі кляштара Базылянаў. Гэтую простую, але надзвычай важную справу пакуль ніхто -- ні царква, якой належыць будынак, ні дзяржаўныя ўстановы, якія мусяць клапаціцца пра агульнанародную спадчыну, -- агораць так і не змаглі. Пры гэтым яны спасылаюцца на недахоп грошай.

Такія абставіны вымушаюць мяне дзейнічаць неардынарна. Для таго, каб актывізаваць паступленне грошай на спецыяльны рахунак для збору сродкаў на аднаўленне кляштара, я гатовы прадаць частку сваіх твораў. 65% атрыманых такім чынам сродкаў я мяркую дасылаць на гэты рахунак.

Я запрашаю вас, дарагія землякі і шаноўныя наведнікі, далучыцца да гэтай ініцыятывы. Зразумела, што посьпех у продажы маіх твораў будзе, калі зьявіцца актыўны кантынгент пакупнікоў. Разам з тым у вас ёсьць абсалютная свабода у выбары формы вашага ўдзелу. Вы можаце проста пералічыць пэўную суму на ўказаны рахунак, і гэтым зрабіць добрую і высакародную справу. Але тыя, хто набудзе мае творы, змогуць пакінуць сабе добрую памятку пра ўдзел у нашай агульнай культурнай акцыі.

Фотаздымкі выстаўленых на продаж твораў, з указаннем усіх неабходных дадзеных, можна ўбачыць на гэтай старонцы.

Удзельнічаць у выратаванні былога Базылянскага кляштара і адбудове сьвятыні Апекі Маці Божай ў Воршы могуць не толькі аршанцы, далёкія і блізкія мае землякі. Я запрашаю да ўдзелу ўсіх патрыётаў, якія разумеюць, што ўзнаўленне помнікаў, страчаных праз бальшавіцкі рэжым – гэта справа надзвычай важная для агульнай культуры нашай краіны, для выхавання нашае моладзі, для ўмацавання нашага нацыянальнага гонару.

З надзеяй,

Ваш Мікола Купава

Каб паведаміць пра свой намер набыць адзін з прадстаўленых на выставе твораў, ды абмяркаваць працэдуру аплаты і атрымання, звяжыцеся, калі ласка, са мной праз электронную пошту [email protected].

альбо па тэлефоне: +375-29-5513236 (MTC)

Сродкі на рэстаўрацыю былога Базылянскага кляштара ў Воршы можна пералічыць на рахунак: Р/р 3015335456015, УНП 300986971 ЦКО№4 дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" г. Ворша, вул. Леніна, 26а, БІК 153001739. Атрымальнік: прыход Свята-Пакроўскага храма г. Ворша Віцебскай епархіі БПЦ."

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]