Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гагарынскія музыкі - 10 год (+фота)

Гагарынскія музыкі - 10 год (+фота)

У гэтым годзе спаўняецца 10 год аднаму з самых яскравых аматарскіх фальклорных музычных калектыўваў нашага рэгіёна


У вёсцы Вусце, што пад Оршай, вось ужо 10 год як існуе творчы каллектыў – ансамбль народнай музыкі “Гагарынскія Музыкі”. У складзе ансамбля маладыя хлопцы ўзростам ад 22 да 32 год. Ансамбль прапагандуе народную творчасць, у прыватнасці – народную песню, так, у рэпертуары калектыву – як беларускія, так і русскія ды ўкраінскія народныя песні.

“Гагарынскія Музыкі” за гады свайго існавання прынялі удзел ў шматлікіх конкурсах і фестывалях. Найбольш яскравыя былі фестывалі “Грай Гармонік” у 2008 і 2012 гадах які традыцыйна праходзіць у горадзе Полацке, фестываль беларускага мастацтва і фальклору “Бараньскія музыкі” у г.Барань, міжнародны фестываль “Перспективы 2013” сумесна з артыстамі г. Масквы.

Шмат арашанцаў памятаюць музыкаў па ўдзелу ў тэлевізійнам праекце “Твой Шанс” тэлеканала Скіф, дзе хлопцы паспяхова ўвайшлі ў фiнал. На фестывалі мастацтваў “Славянскі Базар у Віцебску” 2011 і 2012 г. калектыў прадстаўляў Аршанскі раён на імправізаваным падворку раёна. У 2011 годзе вядомы украінскі гурт “Воплі Відаплясава” абвясціў конкурс на лепшае выкананне кавер-версіі іх песен, і “Гагарынскія Музыкі” сталі аднымі з пяці беларускіх выканцаў прыняушых удзел у гэтым конкурсе.

Калектыў нельга назваць прафесійным, бо удзельнікі ансамбля ў жыцці маюць простыя прафесіі – ад грузчыка да інжэнера і навуковага супрацоўніка, але гэта не перашкаджае ім любіць народную песню. На працягу 10 год нязменным кіраўніком ансамбля з’яўляецца Аляксей Сімаш - дырэктар Вусценскага сельскага Дома Культуры.

26 студзеня ў Вусценскім СДК пройдзе святочны вечар прысвечаны юбілею ансамбля, дзе збяруцца ўсе сябры каллектыва, і абавязкова будуць гучаць народныя песні.

Гагарынскія музыкі - 10 год (+фота)

На фота: Афіша юбілейнага канцэрту

Гагарынскія музыкі - 10 год (+фота)

На фота: выступ "Гагарынскіх музыкаў у Полацку"

Гагарынскія музыкі - 10 год (+фота)

На фота: канцэрт калектыву

Гагарынскія музыкі - 10 год (+фота)

На фота: кіраўнік ансамблю Аляксей Сімаш

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]