Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

2 гады без эфіру

2 гады без эфіру

 Сёння гадавіна закрыцця аўтарадыё - нагадвае ПЦ "Вясна"


 12 студзеня споўніцца два гады з моманту спынення трансляцыі беларускага “Аўтарадыё”. Больш за дзесяць год незалежная радыёстанцыя праіснавала ў FM-дыяпазоне, а ў 2011-м была адключаная паводле рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлерадыёвяшчанні.

“Аўтарадыё” абвінавацілі ў «невыкананні творчай канцэпцыі і распаўсюдзе інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». “Экстрэмізм” угледзелі ў перадвыбарчых аўдыёроліках кандыдатаў на прэзідэнта-2010, у прыватнасці, у фразе Андрэя Саннікава пра тое, што “лёс краіны вырашаеца не на кухні, а на плошчы”.

Спадзеў на вяртанне ў эфір узнік у супрацоўнікаў радыё падчас абскарджання рашэння камісіі ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, аднак у выніку яго пакінулі ў сіле. Пасля спынення трансляцыі “Аўтарадыё” яшчэ доўгі час – да 31 сакавіка 2012 года – аплачвала загадзя арандаваную частату, якую ўрэшце перадалі радыё “Сталіца”.

“Выхадам у эфір на могілках” тады назваў перавод радыё “Сталіца” на 105,1 дырэктар “Аўтарадыё” Юрый Базан. Кіраўнік радыёстанцыі да апошняга ўсімі сродкамі імкнуўся захаваць прафесійны калектыў, часткай якога былі вядомыя беларускія музыкі.

“Каб вярнуць “Аўтарадыё” ў эфір, дастаткова пераключыць усяго чатыры тумблеры, – гаворыць Юрый Базан. – Але, баюся, цяпер гэта зусім немагчыма. Каб працавала радыёстанцыя, трэба вялізныя грошы, арэнда. Пасля спынення эфіру супрацоўнікі амаль усе недзе ўладкаваліся, хтосьці з’ехаў за мяжу... Самі ж перадатчыкі і іншае студыйнае абсталяванне я захоўваю, але, баюся, яно мне ўжо не спатрэбіцца.

“Аўтарадыё” ніколі не было палітычнай радыёстанцыяй. Нягледзячы на гэта, мы сталі адзіным закрытым пасля выбараў 2010 года сродкам масавай інфармацыі. Нічога не хачу казаць пра палітыкаў, чыю рэкламу мы размясцілі, – палітыкі заўсёды могуць патрапіць пад прэсінг за сваю дзейнасць: іх могуць прыціснуць, нават пасадзіць... Але пры чым тут мы?

За два гады я не ўбачыў і не пачуў нічога ад палітыкаў, з-за якіх нас, па сутнасці, зачынілі. Ці пусціў бы я іх праграму ў эфір зараз? Напэўна, не...”, – прызнаецца генеральны дырэктар “Аўтарадыё” Юрый Базан.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]