Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ФК "Орша". Сезон скончыўся, а што далей?

ФК

Як прайшоў сезон 2012 года для футбольнага клуба “Орша”? Што чакае нашу каманду ў наступным чэмпіянаце 2-й лігі? Сайт orsha.eu вырашыў падвесці невялічкія вынікі і разабрацца, што адбываецца ў камандзе.


Перад пачаткам чэмпіянату шмат гаварылася пра складаную фінансавую сітуацыю ў камандзе. Наша каманда і фінансавыя праблемы – гэтыя словазлучэнні сталі сінонімамі, аднак не трэба забываць і пра тое, што такія праблемы адчуваюць многія клубы са ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Пры гэтым многія з іх выступаюць лепш за “Оршу”. Дзесьці значэнне мае падбор футбалістаў, а дзесьці іх самаадданасць на полі. У гэтым годзе звыклых праблем з фінансамі і выездамі на матчы ў іншыя гарады ўжо не было.

Напярэдадні сезону ў камандзе адбылася перастаноўка на пасадзе галоўнага трэнера – Ўладзімір Правалінскі быў адхілены ад пасады хутчэй не за вынікі каманды (умовы для падрыхтоўкі каманды былі занадта слабыя), а верагодней ўсяго за тое, што адкрыта гаварыў пра праблемы ў СМІ. Шчырасць Правалінскага не спадабалася кіраўніцтву горада, і трэнер быў прызначаны новы – экс-брамнік “Оршы”, а ў апошнія гады дзіцячы трэнер Аляксандр Ладзяны.

 

У каманды палепшыліся ўмовы, затрымак па зарплаце ні ў адным з месяцаў не было, аднак каманда зноў правалілася – з 19-ці клубаў аршанцы фінішавалі толькі на 17-м месцы. Высновы напрошваюцца самі: па-першае, трэнерскаму штабу не ўдалося наладзіць гульню каманды і дамагчыся прымальнага выніку (пры тым, што размова аб выхадзе ў 1-ю лігу не вялася), па-другое, з дзейным падборам футбалістаў складана дамагчыся поспеху, бо многія з іх працуюць яшчэ як мінімум у адным месцы, да таго ж на трэніроўкі не трацяць усіх сілаў. Так што няхай крыўдуе хто хоча, але вынік “Оршы” пры любых варыянтах ганебны.

 

Відавочна, што для дасягнення поспеху “Оршы” трэба ўзмацняцца. На дадзены момант у горадзе няма дастатковай колькасці футбалістаў высокага ўзроўню, таму трэба шукаць іх у іншых гарадах і клубах, і прапаноўваць ім неблагія ўмовы для трэніровак і гульняў.

 

Трэнеры і футбалісты адказваюць на пытанне пра будучыню аднолькава – “пажывем, і ўвесну пабачым”. Ніякай вызначанасці з бюджэтам клуба на наступны сезон няма. Без акрэсленага бюджэту, без разумення, хто будзе абараняць сіня-белыя колеры нашай каманды нельга ставіць і задачы. Калі мэта на сезон будзе вызначана, можа быць ужо позна, бо для падрыхтоўкі клуба да чэмпіянату вельмі важна карысна правесці перадсезонку, пажадана выехаць кудысьці на зборы, а з гэтым у “Оршы” традыцыйна ёсць праблемы.

Пасля заканчэння чэмпіянату наша каманда яшчэ працягвала трэніроўкі. Пачалася зіма, а некаторыя футбалісты будуць падтрымліваць форму на чэмпіянаце горада па міні-футболе. Што будзе наперадзе, невядома.

 

Пажывем-пабачым?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]