Памятаем

25 ліпеня – Дзень памяці Уладзіміра Караткевіча.
25 ліпеня 1984 года памёр Уладзімір Караткевіч – беларускі пісьменнік, паэт, наш славуты зямляк. Сёння грамадскасць горада ўшанавала яго памяць, усклаўшы кветкі да помніка паэту ў Прыдняпроўскім парку.
Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў 1930 годзе ў Оршы ў сям”і бухгалтара. У час Вялікай Айчыннай вайны з сям”ёй знаходзіўся ў эвакуацыі. У 1944 годзе вярнуўся ў Оршу, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю. Закончыў філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, працаваў настаўнікам сельскай школы на Украіне і ў Оршы. Пазней вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах, у Інстытуце кінематаграфіі ў Маскве.
Першыя вершаваныя публікацыі, надрукаваныя у 1951 годзе ў мясцовай газеце “Ленінскі прызыў”, былі раскрытыкаваныя мясцовымі крытыкамі, “знаўцамі” паэзіі. Але гэта, на шчасце, не спыніла пачынаючага пісьменніка. У 1969 годзе ён выдаў зборнік паэзіі “Мая Іліяда”.
Праз шмат гадоў крытыкi назавуць яго "заснавальнiкам нацыянальнага гiстарычнага рамана". Мастацкаму ўвасабленню падзей даўно мiнулых дзён прысвечаны яго раманы "Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi", "Каласы пад сярпом тваiм", "Чорны замак Альшанскi", аповесцi "Дзiкае паляванне караля Стаха" i "Чазенiя". А яшчэ з-пад пяра Уладзiмiра Сямёнавiча выйшлi чатыры зборнiкi вершаў: "Матчына душа", "Вячэрнiя ветразi", "Мая Ілiяда", "Быў. Ёсць. Буду". Ім напісаны пьесы “Званы Віцебска”, “Кастусь Каліноўскі”, сцэнарыі да фільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і іншыя. Па яго лібрэта ў тэатры оперы і балета пастаўлены оперы “Сівая легенда” і «Дзікае паляванне караля Стаха».
Уладзімір Караткевіч выступаў таксама як публіцыст, крытык, перакладчык.
Але не ўсё так лёгка складвалася ў творчым жыцці пісьменніка. Ён пастаянна адчуваў ціск савецкай цэнзуры. Пра гэта ён напісаў нават у сваім дзённіку ў 1963 годзе, дзе скардзіўся на тое, што шмат твораў знаходзяцца на рэцэнзіі ў ЦК КПБ, а некаторыя ўвогуле не даюць друкаваць.
Аддушша пісьменнік ўсё часцей знаходзіў у спіртным. З канца 70-х гадоў пачаў адчуваць сур'ёзныя праблемы са здароўем. Ён часта знаходзіцца ў больніцах, а ў 1978 годзе яму ставіцца дыягназ параксізм. Таксама ў гэтым годзе атрымлівае чэрапна-мазгавую траўму і абвастрэнне хранічнага гепатыту.
У 1982 годзе Уладзімір Караткевіч быў вымушаны разам з жонкай з'ехаць у Сімферопаль, дзе ў гэты час гастралявала трупа Віцебскага тэатру імя Коласа, каб пазнаёміць коласаўцаў з новай п'есай. Падчас гэтай паездкі яго кватэру абакралі. Па адной з версіяў імітацыю крадзежа зрабілі супрацоўнікі КДБ, з мэтай скрасці амаль гатовы рукапіс працягу "Каласоў пад сярпом тваім". Крадзёж стаўся цяжкім выпрабаваннем для пісьменніка. Ён пачынае яшчэ больш ужываць алкаголю, а ў лютым 1983 года памірае жонка.
12 ліпеня 1984 года разам з сябрамі фотакарэспандэнтам В. Ждановічам і мастаком П. Драчовым Уладзімір Сямёнавіч накіроўваецца ў падарожжа па Прыпяці на плыце. У падарожжы яму становіцца кепска. І 20 ліпеня вяртаецца ў Мінск. Ад шпіталізацыі катэгарычна адмаўляецца. 23 ліпеня развіваецца страўнікавае кровацячэнне. На хуткай дапамозе патрапляе ў хірургічнае аддзяленне, дзе і памірае 25 ліпеня.
Творы аўтара пасля смерці "зажылі сваім жыццём", некаторыі з іх былі апублікаваныя і інсцэніраваныя толькі пасля смерці аўтара.
"Рабi нечаканае, рабi, як не бывае, рабi, як не робiць нiхто, - i тады пераможаш: Таму што чалавек толькi тады чалавек, калi ён дзёрзка рве панылае наканаванне i плюе на "спрадвечны" закон", - так пiсаў i жыў Уладзiмiр Караткевiч. У вершы, якi даў назву апошняму, выкладзена вядомая фiласофская формула пiсьменнiка:
Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мiльярды двуногiх.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Орши
В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым
Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор
В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена
Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.
В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток
Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22
В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов
Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.
В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные
Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового
В Орше из-за повреждения коллектора сточные воды попали в Днепр
Хотите узнать больше? Пробы воды были отправлены на анализ.
В Горецком районе в полынье обнаружили тела двух рыбаков: бурили лунки - и тонкий лед не выдержал
Хотите узнать больше? Одному из погибших 52 года, другому - 37 лет.
В Оршанском районе Peugeot влетел под стоящую фуру - водитель погиб
Хотите узнать больше? Происшествие случилось 27 декабря, около 02.00.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные поезда
- Электрички Орша - Минск
- Пассажирские поезда
- Междугородные автобусы
Объявления
Квартира на часы и сутки в Центре
30 бел.руб.
21:49, 18.05.2022Требуется медсестра в стоматологический ...
0 бел.руб.
09:35, 03.03.2022Копаем колодцы
1 бел.руб.
22:46, 28.02.2022Профессиональные услуги колодцы, сантехн...
100 бел.руб.
22:51, 27.02.2022Электрогазосварщик вахта
1 800 бел.руб.
18:10, 25.02.2022Об Орше
Ели усыхают
Подробнее В Оршанском лесхозе болеют ели - они усыхают. По состоянию на начало года в лесхозе было взято на учет 360,2 га усыхающих ельников. Главной причиной этого опасного заболевания экологи считают
Интересная Беларусь
Почему в Беларуси сокращается количество студентов?
Подробнее Демографическая ситуация в Беларуси не может не сказываться на количестве студентов. В Минобразования не говорят о том, что поступить в вуз будет сложнее, но предупреждают, что со временем станут


