Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Скончыліся партыі

Скончыліся партыі

У Оршы скончыўся юбілейны, 10-ты міжнародны шахматны фестываль "Орша-2012".  

 

Турнір праходзіў з 23 па 29 студзеня і сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў - у наш горад паказваць сваё майстэрства на 64 клетках прыехала 293 шахматысты! Акрамя беларусаў на турніры выступалі ўкраінцы, малдаване, латышы і расіяне. Калі Расія традыцыйна мае вялікае прадстаўніцтва (Санкт-Пецяргбург, Смаленск, Уладзімір, Обнінск і многія іншыя гарады), то Украіна, Малдова і Латвія маюць невялікую геаграфію сваіх гарадоў. З Украіны шахматысты прыязджалі з Харкава і Роўна, латышскія прадстаўлялі толькі Даўгаўпілс, а малдоўскія Ургень і Кішынёў. Сярод беларускіх удзельнікаў можна было налічыць 22 гарады, адкуль ны прыехалі, была прадстаўленая кожная вобласць.

У 1-м майстарскім турніры перамогу святкаваў Андрэй Дзербянёў з Расіі, другім фінішаваў наш зямляк Дзмітрый Буланаў, які лідзіраваў на пачатку. Трэцім стаў яшчэ адзін беларус Вадзім Аляксееў. 2-гі турнір сярод майстроў выйграў Вячаслаў Міхайлаў з Расіі, украінец Дзмітрый Мішчук стаў другім, а замкнуў тройку беларус Віталь Мерыбанаў. У 1-м рэйтынгавым турніры на выкананне нормы кандыдата ў майстры выйграў беларус Валерый Казакоўскі, "срэбра" за яшчэ адным нашым земляком Станіславам Бязлюдавым, "бронза" дасталася расіяніну Васілю Хадарчанку. У другим таким турниры першае месца падзялили латыш Дзмітрыйс Такранаўс і беларус Канстанцін Куляшоў, яшчэ адзін беларус Раман Леінаў стаў трэцім.

У турніры "А" першынство заваяваў Уладзіслаў Каташук (Беларусь), 2-е месца за Андрэем Луневым (Расія), 3-е за Міхаілам Клімянком (Беларусь). Турнір "В", дзе спаборнічалі шахматысты 1996 года нараджэння і яшчэ больш юныя, выйграў Валянцін Ежаль (Беларусь), Арцемій Гогалеў (Расія) стаў другім, а расіянка Аляксандра Дабрыніна не згубілася ў мужчынскай кампаніі, і фінішавала трэцяй. Турнір "С" праводзіўся сярод удзельнікаў 2000 года нараджэння. Сяргей Каліноўскі з Беларусі быў лепшым, на паўачкі ад яго адстаў Рыгор Малышаў з Расіі, а тройку замкнуў Уладзіслаў Жыгуліч з Беларусі. Быў на фестывалі "Орша-2012" і турнір "D" - тут гулялі шахматысты 2002 года нараджэння. Вольга Бадэлька не мела роўных, выйгравала партыі і ў хлапцоў, трэцяе месца таксама дасталося беларусу - Антону Гулю, а паміж імі ўціснуўся Аляксей Гяшко з Расіі.

Таксама на турніры вёўся камандны залік, у выніку першае месца сярод каманд дасталася аб'яднанай камандзе Гомеля і Светлагорска. Другімі сталі брэсцкія шахматысты, а трэцяе месца заваяваў расійскі Арол. Наша Орша стала 4-й. У вольны ад партый час шахматысты Беларусі і Расіі правялі паміж сабой матч па міні-футболе, які скончыўся нічыёй 8:8.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]