Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы запрашае да ўдзелу ў віктарыне
Са дня народзінаў Кастуся Каліноўскага – правадыра паўстання 1983 года за незалежнасць Беларусі 2 лютага споўнілася 175 гадоў. А 22 мая спаўняецца 150 год са дня Мілавідскай бітвы, на месцы якой ўсталяваны тры мемарыяльных помніка, два з якіх сёння атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Каб праверыць свае веды па гісторыі паўстання 1863 года ці атрымаць новыя, прапануем прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай гэтым слаўным і гераічным падзям нашай гісторыі. У кожным пытанні толькі адзін з прапанаваных адказаў з’яўляецца дакладным. Правільны адказ, на Вашу думку, можна падкрэсліць ці напісаць, напрыклад, 1б, 2г і г.д. Прапануем адказаць на наступныя пытанні:
Паўстанне 1863 года ўвайшло ў гісторыю пад назвай:
а) студзеньскае б) лютаўскае в) сакавіцкае г) красавіцкае 2. Грунтоўны навуковы аналіз падзеяў паўстання 1863 года і поглядаў Кастуся Каліноўскага ў беларускай гістарыяграфіі ўпершыню дадзены ў артыкулах і манаграфіі: а) Мітрафана Доўнар-Запольскага б) Яўхіма Карскага в) Усевалада Ігнатоўскага г) Уладзіміра Перцава 3. У кнізе генерала Васіля Ратча паведамляецца, што поспех паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі ў вырашальнай ступені звязваў з актыўным удзелам у ім: а) рабочых б) сялян в) чыноўнікаў дзяржаўнага апарата г) шляхты 4. Якой плыні не было ў паўстанні 1863-1864 гадоў: а) белых б) чырвоных в) памяркоўных г) нігілістаў 5. Карціну “Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года” напісаў мастак: а) Язэп Драздовіч б) Карусь Каганец в) Казімір Малевіч г) Пётра Сергіевіч 6. Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім 27 лютага 1863 года быў адхілены ад кіраўніцтва паўстаннем і замест яго ўтвораны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Узначаліў яго прадстаўнік “белых”: а) Франц Савіч б) Эдмунд Вярыга в) Баляслаў Длускі г) Якуб Гейштар 7. Галоўнай задачай “белых”, якія далучыліся да паўстання 1863 года і захапілі кіраўніцтва, з’яўлялася недапушчэнне перарастання яго ў якую рэвалюцыю: а) пралетарскую б) сялянскую в) буржуазна-дэмакратычную г) сацыялістычную 8. Усяго на сучаснай тэрыторыі Беларусі з лютага па жнівень 1863 года зафіксавана 46 баёў і баявых сутычак паўстанцаў з царскімі войскамі. Найбольшая іх колькасць адбылася на тэрыторыі якой губерніі: а) Гродзенскай б) Мінскай в) Віцебскай г) Магілёўскай 9. Адносны поспех на пачатку паўстання 1863 года спадарожнічаў выступленню атрада Людвіка Звяждоўскага, прызначанага ваенным начальнікам Магілёўскага ваяводства. З дапамогай каго яму ў ноч на 24 красавіка 1863 года ўдалося захапіць павятовы горад Горкі: а) разначыннай інтэлігенцыі б) дзяржаўных служачых в) студэнтаў г) мясцовых вайскоўцаў 10. Самая вялікая бітва падчас паўстання адбылася 22 мая (3 чэрвеня) 1863 года ў Баранавіцкім раёне каля вёскі: а) Мікулічы б) Мілавіды в) Мацяёвіцы г) Мілаград 11. У Мілавідскай бітве ўдзельнічала з боку паўстанцаў: а) 80 чалавек б) 800 чалавек в) 8 000 чалавек д) 80 000 чалавек 12. Кіраваў паўстанцамі і Мілавідскай бітвай 1863 года палкоўнік у адстаўцы: а) Валер Урублеўскі б) Якуб Гейштар в) Аляксанд Лянкевіч г) Якуб Ясінскі 13. У лютым-сакавіку 1863 года у лясах Гродзенскай губерніі (у Лідскім павеце) ваяваў атрад Людвіка Нарбута, сына вядомага археолага і гісторыка Тэадора Нарбута. У атрадзе Людвіка Нарбута ваяваў адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры: а) Ян Чачот б) Ян Баршчэўскі в) Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч г) Францішак Багушэвіч 14. “Марыська чарнаброва, галубка мая…” – гэтыя словы Кастусь Каліноўскі прысвяціў сваёй памочніцы і нявесце: а) Марыі Ямант б) Марылі Верашчака в) Магдалене Радзівіл г) Марыі Віцебскай 15. Паўстанцы на тыдзень паралізавалі чугуначны рух. 30 красавіка 1863 года быў уведзены кантроль пашпартаў і відаў на жыхарства на якой чыгунцы: а) Пецярбург-Варшава б) Масква-Брэст в) Рыга-Арлоўская г) Пецярбург-Адэса 16. “Самаўладны Мураўёў-вешальнік назначыў за кожнага дастаўленага паўстанца напачатку 5 рублёў, а затым 3 рублі і ўрэшце знізіў плату да сумы ў 2 польскіх злоты. Таму спярша кінуліся на такі лёгкі шлях даходу і хапання па дарогах, нават па хатах, усякага, хто здаваўся падазроным, хоць на гэтае падозранне не было ніякіх падстаў…”. Аб гэтых фактах пісаў у сваіх успамінах “З крывавых дзён”: а) Янка Купала б) Янка Запруднік в) Янка Лучына г) Янка Збажына 17. Трагедыю “Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць” напісаў: а) Уладзімір Караткевіч б) Васіль Быкаў в) Уладзімір Арлоў г) Іван Шамякін 18. Гэта жанчына была выслана на 17 гадоў у Салікамск за патрыятычныя спевы ў каталіцкай катэдры, за нашэнне жалобы па расстраляных, за дапамогу этапаваным у Сібір. Яна – дачка першага класіка беларускай літаратуры XIX ст.: а) Эмілія Плятэр б) Каміла Марцынкевіч в) Алаіза Пашкевіч г) Соф’я Кавалеўская 19. Каму з кіраўнікоў паўстання 1863 года ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) ўсталяваны помнік у 1989 годзе: а) Аляксандру Лянкевічу б) Валеру Ўрублеўскаму в) Рамуальду Траўгуту г) Людвіку Звяждоўскаму 20. Які беларускі паэт напісаў паэму “Песня пра сухар” і называе ў ёй Кастуся Каліноўскага “атаманам мужыцкай праўды”: а) Генадзь Бураўкін б) Рыгор Барадулін в) Аркадзь Куляшоў г) Валянцін Таўлай 21. У якім маёнтку Баранавіцкай зямлі працавала кузня па рамонту зброі для паўстанцаў 1863 года: а) Туганавічы б) Завоссе в) Развадова г) Ястрамбель 22. “Не народ для ўрада, а ўрад для народа” – гэтыя словы належаць: а) Адаму Міцкевічу б) Кастусю Каліноўскаму в) Якубу Коласу г) Ігнату Грынявіцкаму 23. У першым нумары газеты “Гоман” за 1916 год ёсць артыкул, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму “Памяці Справядлівага”. Аўтар гэтага артыкула: а) Вацлаў Іваноўскі б) Зміцер Жылуновіч в) Антон Луцкевіч г) Вацлаў Ластоўскі 24. Адзін з сучасных беларускіх гісторыкаў на падставе архіўных матэрыялаў сцвярджае, што паўстанне 1863 года – гэта першая рэйкавая вайна ў Беларусі. Паўстанцы Кастуся Каліноўскага рабілі дыверсіі на чыгунцы: замянялі рэльсы драўлянымі і фарбавалі іх у шэры колер. Аўтар гэтай думкі кандыдат гістарычных навук: а) Анатоль Тарас б) Андрэй Кіштымаў в) Уладзімір Арлоў г) Міхась Біч 25. У якім творы Уладзімір Караткевіч пісаў, што паўстанцы мелі стары ўмоўны знак – кулак левай рукі трымаць ля сэрца. І на пытанне “Каго любіш?” адказвалі “Люблю Беларусь!”: а) Зямля пад белымі крыламі б) Чорны замак Альшанскі в) Каласы пад сярпом тваім г) Хрыстос прызямліўся ў Гародні Актыўных удзельнікаў віктарыны чакаюць каштоўныя прызы і ўзнагароды. Адказы просім дасылаць да 10 чэрвеня 2013 года на электронную пошту: [email protected] ці па адрасу: 225409, г. Баранавічы, вул. Камсамольская, 28, кв.65 «віктарына». Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Новая Мышь
Подробнее Жители деревни Новая Мышь уже более века сетуют, что в свое время железная дорога всего–то пару километров не дотянула до них. Прошла чугунка через фольварк Барановичи — вот и вырос тот в
Интересная Беларусь
Взыскание долгов. Как вернуть свои деньги обратно
Подробнее Как правильно оформить передачу денег в долг. Можно ли дать в долг в иностранной валюте. Что делать, если долг не возвращают. Как вернуть долг через суд, если имеется расписка или договор



