Вакол Баранавіч створаць зялёнае кола
Ініцыятарам ідэі стварэння зялёнага кола з’яўляюцца сябры Баранавіцкага эколага-краязнаўчага грамадскага аб’яднання «Неруш». Іх праект «Развіццё турысцкай дэстынацыі (прывабнасць, прыцягальнасць. – Аўт.) «Зялёнае кола Баранавіцкага раёна» – адзін з 16-ці аналагічных праектаў ад Брэсцкай вобласці, якія будуць рэалізоўвацца да 2015 года ў межах праграмы ААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і экалагічнае развіццё». Па словах кіраўніка «Нерушы» і каардынатара праекта Уладзіміра Зуева, Баранавіцкі раён быў прызнаны экспертамі самым прывабным для развіцця турызму сярод іншых раёнаў Берасцейшчыны, дзякуючы нашым прыродным і архітэктурным аб’ектам.
«Існасць праграмы ААН – у падтрымцы праектаў, якія дапамогуць развіваць турыстычны патэнцыял і атрымліваць з гэтага прыбытак», – распавёў «IP» Уладзімір Зуеў.
Апроч эколагаў «Нерушы», удзельнічаць у праекце будуць таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і ўладальнікі аграсядзібаў Баранавіцкага раёна, якія асабліва зацікаўленыя ў ажыўленні турыстычнай плыні. У межах праграмы для ўдзельнікаў праекта прадугледжаныя навучальныя семінары і стажыроўкі за мяжою.
«Цяпер мы актыўна абмяркоўваем разам з экспертамі ААН стратэгію развіцця экалагічнага турызму ў нашым рэгіёне. У адпаведнасці з гэтым у найбліжэйшы час мы вызначым, пад якія канкрэтна нашы ідэі будзе фінансаванне», – пракаментаваў сітуацыю Уладзімір Зуеў.
Па словах эколага, сёння абмяркоўваюцца два патэнцыйныя зялёныя маршруты па Баранавіцкім раёне.
Першы поліфункцыянальны маршрут мае папярэднюю назву «На берагах Сервечы і Сваротвы». Ён звязвае міжсобку дзве ці не самыя прыгожыя рэчкі Баранавіцкага раёна і дае магчымасць сузіраць маляўнічыя паўднёвыя схілы Наваградскага ўзвышша.
Апроч водных аб’ектаў, маршрут уключае ў сябе і іншыя цікавыя сваёй прыродай, гісторыяй або архітэктурай мясціны: старадаўнія паркі (Ясянецкі, Туганавіцкі, Сваротваўскі), старыя мястэчкі Моўчадзь і Гарадзішча, унікальную трохкутную царкву ў Вялікай Сваротве, рэдкую крыніцу ўзыходнага тыпу каля вёскі Пруды і інш. Да таго ж гэты маршрут нанізвае на сябе шэсць аграсядзібаў, дзе можна запыніцца на ноч ці на некалькі дзён. Аграэкасядзіба ў в. Паўлінава прымае турыстаў ужо некалькі гадоў
Другі маршрут з папярэдняй назваю «Мышанка хуткаплынная» таксама спалучае маляўнічыя лясы, цікавыя гісторыка-культурныя аб’екты і чатыры аграсядзібы.
Абодва маршруты прадугледжваюць самыя розныя фарматы: пешкі, на роварах альбо на чаўнах. Разам яны і ўтвараюць тое самае зялёнае кола, якое знітуе шматлікія цікавосткі баранавіцкай зямлі.
Па словах Уладзіміра Зуева, неўзабаве ў межах праекта плануецца таксама стварыць у інтэрнэце зялёную мапу Баранавіцкага раёна з інфармацыяй пра турыстычныя аб’екты, паслугі і інфраструктуру. «Пакуль гэта вельмі слаба прэзентавана ў інтэрнэце. Мы зробім так, каб і беларускі, і замежны турыст мог лёгка даведацца, дзе і што ў нас можна паглядзець ды дзе спыніцца на адпачынак», – распавёў Уладзімір Зуеў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
В Барановичах у пенсионерки зацвело денежное дерево
Подробнее Барановичская пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что денежное дерево зацвело к удаче Пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что такое редкое явление сулит ее семье удачу. Как рассказала IP пенсионерка
Интересная Беларусь
Влияет ли группа крови на вероятность заражения коронавирусом? Да, влияет!
Подробнее У смертельно опасного вируса COVID-19 есть особенность: одни люди переносят заболевания относительно легко, а другие сгорают буквально за несколько дней. Ученые многих стран проводят всестороннее



