Пад Баранавічамі на помніку ў гонар Палонкаўскай бітвы з’явіўся новы барэльеф
Новы барэльеф пераможцаў Палонкаўскай бітвы – гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Выявы гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага, на чале якіх 28 чэрвеня 1660 года войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла маскоўскую армію Хаванскага, усталявалі напярэдадні ўгодкаў на камені-валуне на месцы бітвы. Выявы гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага, на чале якіх 28 чэрвеня 1660 года войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла маскоўскую армію Хаванскага, усталявалі на месцы бітвы напярэдадні ўгодкаў на камені-валуне.
Памятныя знакі на месцы Палонкаўскай бітвы. Фота: Віктар СЫРЫЦА
На барэльефе ўзгаданыя і ваяры, што вызначыліся падчас бітвы – Аляксандр Палубінскі, Габрыэль Вайніловіч, Самуэль Кміціч. Па словах старшыні Баранавіцкай Рады ТБМ Віктара Сырыцы, памятны знак зрабілі мінскія мастакі, якія і ўмацавалі барэльеф у валун.
Гэтак выглядаў валун некалькі год таму. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Сам валун быў пастаўлены яшчэ ў 1994 годзе, аднак драўляныя таблічкі з яго некалькі разоў зрывалі вандалы. У 2010 годзе, у гонар 350-годдзя бітвы, прадстаўнікі грамадскасці на працягу года арганізавалі збор грашовых сродкаў і ўласнымі намаганнямі зрабілі на мармуровым камені металічную шыльду ў гонар 350-годдзя знакамітай Палонкаўскай бітвы 1660 года.
Талака добраўпарадкавала памятнае месца. Фота: архіў Віктара СЫРЫЦЫ Дарэчы, месца, дзе знаходзяцца два памятныя камяні ў гонар бітвы, баранавіцкім грамадскім актывістам сёлета давялося добраўпарадкаваць сваімі сіламі. Вакол помніка 27 чэрвеня талакою было сабрана і вывезена 28 мяхоў смецця, якое выкідаюць людзі, ідучы з лецішчаў на аўтобусны прыпынак.
Вакол помніка было сабрана 28 мяхоў смецця. Фота: Віктар СЫРЫЦА
– Гэта адбываецца з-за таго, што каля лецішчаў пад Палонкаю няма смеццевых кантэйнераў, – лічыць Віктара Сырыца. – Людзі ідуць на аўтобус і нясуць з сабою пакункі са смеццем, якое выкідаюць каля прыпынка. З часам іх сабралася гара, якую нам давялося вывозіць на сваіх машынах.
Смецце давялося вывозіць асабістым транспартам. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Даведка Палонкаўская бітва 1660 года была адной першай, але вырашальнай перамогай нашых продкаў у трынаццацігадовай вайне 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. За некалькі год маскоўскія войскі амаль цалкам захапілі землі Вялікага Княства Літоўскага, выпальваючы на сваім шляху вёскі і мястэчкі. Былі захоплены ўсе буйныя замкі ВКЛ, акрамя Ляхавіцкага, які вытрымаў шматмесячную аблогу казацкіх загонаў і маскоўскіх стральцоў. Пасля паразы пад Палонкаю маскоўскае войска больш не атрымлівала значных перамогаў і вымушана было пад ціскам паволі вызваляць захопленыя землі. Мемарыяльны валун і драўляная шыльда з адпаведным тэкстам ўпершыню былі ўсталяваны на гэтым месцы яшчэ 16 гадоў таму, 4 лістапада 1994 года. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Палонкаўскай перамозе, адкрыў тагачасны старшыня мясцовага сельскага Савета Аляксандр Грыб, а праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэтае месца слаўнай перамогі харугваў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага над войскам маскоўскага ваяводы Хаванскага. У хуткім часе драўляная шыльда была знішчана вандаламі. У 2000 годзе, калі адзначаліся 340-я ўгодкі Палонкаўскай бітвы, сябры Баранавіцкай Рады ТБМ аднавілі драўляную шыльду. Але і адноўленая каляровая шыльда была зламана невядомымі манкуртамі.
Выявы пераможцаў Палонкаўскай бітвы – гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага. Фота: Віктар СЫРЫЦА
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
История Молчади
Подробнее Лес под Молчадью, деревней Барановичского района, самый что ни на есть вековой: темный, замшелый, сосны — не обхватить и двоим, взявшись за руки. Здесь забредший грибник вполне может
Интересная Беларусь
Доставка пиццы в Минске
Подробнее Любители вкусной домашней пиццы смогут насладиться большим разнообразием новинок и сытной начинкой от службы доставки Domino's Pizza