Жыццё, апаленае вайной: гісторыя баранавіцкіх настаўнікаў Дзмітрыя Жука і Лідзіі Антановіч
Лідзія Аляксандраўна Антановіч і яе муж Дзмітрый Рыгоравіч Жук з сынам Паўлам. 1957 год. Фото: Архіў Лідзіі Аляксандраўны Антановіч
Лідзія Аляксандраўна Антановіч і яе муж Дзмітрый Рыгоравіч Жук усё жыццё адпрацавалі ў нашым горадзе настаўнікамі. Абодва сталі выдатнікамі народнай асветы рэспублікі, Дзмітрый Жук быў узнагароджаны за адданую працу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а наша гераіня атрымала знак «Отличник народного просвещения СССР». Калі Лідзія Аляксандраўна прыходзіць на магілу мужа на Радаўніцу ці Дзяды (Дзмітрыя Рыгоравіча не стала ў 1995 годзе), то заўсёды бачыць там свежыя кветкі. «Гэта ўжо праведалі свайго настаўніка былыя вучні, выхаванцы. Яны яго вельмі любілі», – гаворыць Лідзія Аляксандраўна. – Калі Дзмітрый расказваў дзецям пра сваё мінулае, тыя акружалі яго шчыльным колам і гаварылі: як будзе вайна, пойдзем разам з вамі ў партызаны. Дарэчы, ён адзін з першых у горадзе настаўнікаў пачаў вадзіць дзяцей у паходы, вазіў на экскурсіі – у Вільнюс, на Нёман, у іншыя цікавыя мясціны.
На лёс герояў артыкула выпала шмат добрага, светлага і трагічнага. І з апошняга найперш – вайна. А сустрэўся Дзмітрый Жук з Лідай Антановіч у 1946 годзе ў аўдыторыі БДУ. І адразу ў юнака ўзнікла думка: «Яна стане маёй жонкай!». Пажаніліся маладыя ў 1952 годзе і пацалаваліся ўпершыню на сваім вяселлі: тады было іншае пакаленне і іншае выхаванне.
Між тым у Дзмітрыя Жука, якому было ў тым сорак шостым 23 гады, а яго суджанай, Лідзіі Антановіч, толькі дзевятнаццаць, за плячыма былі і акупацыя, і гестапаўскія засценкі, і смерць блізкіх і дарагіх людзей.
Яе вайна
Лідзія Антановіч нарадзілася ў вёсцы Княгінін на Вілейшчыне (цяпер гэта Мядзельскі раён). Калі пачалася вайна, ёй было чатырнаццаць.
– Як прыйшлі немцы, сядзела дома, – расказвае яна. – А на другі год у Крывічах адкрылі школу. Але вучыліся толькі да Новага года. Будынак стаяў на ўскрайку вёскі, настаўнік быў старэнькі, прыйшлі партызаны, папалохалі, што заб’юць – і ён перастаў збіраць дзяцей на заняткі. Між тым у вёсцы працы хапала і ў вайну – трэба было засяваць поле, касіць траву, утрымліваць жывёлу. Да таго ж немцы абкладалі насельніцтва на акупаванай тэрыторыі падаткамі – сяляне здавалі воўну, яйкі, масла. А адсочваў пастаўкі солтыс. Калі партызаны сталі забіваць гэтых вясковых старастаў, людзі абіралі «старэйшых над сабою» на месяц, потым прызначалі іншага – так было больш шанцаў уратаваць аднавяскоўца ад смерці. Менавіта тады, у 43-м, немцы пачалі складаць спісы моладзі, каб адправіць у Нямеччыну, як гаварылі людзі, «на кроў», каб было больш донараў для нямецкіх салдат. Запісалі і Ліду. Бацька думаў, як уратаваць дзіця ад нямецкага рабства. Падацца ў партызаны – сям’я вялікая, маці хворая, хату немцы спаляць… Трэба сказаць, бацька Лідзіі быў чалавек выбітны, вучыўся ў віленскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы, Казанскім універсітэце, за палякамі сур’ёзна займаўся беларускімі справамі, быў актыўным сябрам «Грамады», асабіста ведаў і сябраваў з Тарашкевічам і Рак-Міхайлоўскім, а ў час, калі Ліда нарадзілася, увогуле сядзеў у Вільні ў Лукішках у польскай турме «за палітыку», дзе якраз і ўтрымлівалі толькі палітычных вязняў. Дома ў іх была цудоўная беларускамоўная бібліятэка – віленскія выданні твораў Максіма Багдановіча, падшыўкі часопіса «Саха», іншыя рэдкія кнігі. Але ўначы прыйшлі партызаны, кніжкі забралі і скурылі ў лесе, хаця абяцалі: скончыцца вайна – усё вернем. У бацькі быў добры знаёмы яшчэ па Вільні, Пётр Манькоўскі, які выкладаў падчас вайны ў беларускай семінарыі ў Вілейцы. Той сказаў, што можа ўзяць Ліду з сабою ў Вілейку, там ёй выправяць даведку, што яна навучаецца ў семінарыі, і гэта даведка дапаможа вызваліцца ад Нямеччыны. Прыехаўшы, яна атрымала патрэбны дакумент і пешшу, пераадолеўшы 32 кіламетры, вярнулася дамоў. Так і ўратавалася. Лёс суджанага быў шчаслівы… Распавядаючы пра свайго мужа, Лідзія Аляксандраўна ўзгадвае, што Бог усё жыццё апекаваўся Міцем. Па ўспамінах Дзмітрыя Рыгоравіча, калі яму было гады з тры, а бацькі былі на працы, ён гуляў у пяску на дарозе насупраць хаты. І тут на хлопчыка паляцеў велізарны табун коней, што гналі з пашы, але ні адзін конь не закрануў дзіця… Боская воля была і на тое, каб ён выжыў падчас вайны перад штурмам Будапешта, там яго падраздзяленне чакала атакі на прахадной аднаго з прадпрыемстваў. Менавіта ў гэта месца патрапіў артылерыйскі снарад. Амаль усе, хто сядзеў насупраць, загінулі, а Дзмітрыя і яшчэ дваіх прываліла цаглянай сцяной. Тады яму перабіла нагу, але ён, абапіраючыся на зброю, выбраўся з-пад завалу. У санітарным цягніку загніўшую нагу з прычыны таго, што пачалася гангрэна, хацелі адняць, але ён адбіваўся ад медыкаў мыліцамі, мацярыўся (хаця ніколі не рабіў гэтага потым) і нагу ўратаваў. Амаль год праляжаў у шпіталі ў далёкай Арменіі. І нават калі паступаў ва ўніверсітэт, яшчэ хадзіў з кіёчкам і накульгваў. А да вайны ён вучыўся ў Віленскай гімназіі. Добра быў знаёмы з выкладчыкам Барысам Кітом, здароўкаўся за руку, бо яны былі землякамі. Калі Сталін аддаў Вільню Літве, беларускую гімназію перавезлі ў Навагрудак. Праўда, яна ўжо стала педагагічным вучылішчам, якое Дзмітрый Жук і скончыў. Як расказвае Лідзія Аляксандраўна, вайна застала яго дома. Прыйшлі немцы, гаспадарылі, як хацелі, але ў 43-м дазволілі адкрываць школкі. Дзмітрый разам са стрыечным братам Жэнем Краскоўскім, Антонам Бялевічам і яшчэ адным чалавекам, якога звалі Іванам, пачалі настаўнічаць у Варончы ў пяцікласнай школе. Але вясной 44-га раптам з’явіліся акаўцы (армія краёва), запыталі, чаму ў каталіцкай вёсцы выкладанне ідзе па-беларуску, лічачы, калі ты каталік, то абавязкова паляк, падставілі да горла наганы, папярэдзілі, што заб’юць. Настаўнікі пакінулі школу, застаўся працягваць працу толькі Іван (быў інвалідам і спадзяваўся, што чапаць не будуць). Але прыйшлі ўначы і забілі. Астатнія настаўнікі вярнуліся дадому і пачалі выкладаць у васьмігодцы ў Адампалі (цяпер вёска злілася з Карэлічамі), дзе пры дзіцячым доме і ў вайну існавала школка. Там жылі сіроты і дзеці савецкіх служачых, што адсталі ў пачатку вайны ад бацькоў. Папрацавалі там толькі месяц: нехта данёс немцам, што ў школе ўладкаваліся пад выглядам настаўнікаў партызаны. Прыйшлі паліцыянты, пагрузілі братоў у вагон і па вузкакалейцы прывезлі ў баранавіцкае СД. Кінулі ў падзямелле. – Гэта было жудасна, –расказваў потым жонцы Дзмітрый. – Вадзілі на допыты, білі, здзекаваліся, не давалі ежы. Потым перавезлі ў лагер смерці ў Калдычэва. Там не кармілі, дапамагала тое, што мясцовыя жыхары час ад часу перакідвалі праз калючы дрот такую-сякую ежу.
Нарэшце пра тое, куды падзеліся іх дзеці, даведаліся бацькі. Пачалі шукаць паратунку. Нейкім цудам перад самым адступленнем немцаў удалося вызваліць братоў з няволі. І хлопцы рушылі ў пушчу – там партызаніў пляменнік маці, які, завязаўшы ім вочы, прывёў уцекачоў у лагер да камандзіра Шашкіна. Партызанскі камандзір агледзеў знясіленых вязняў, спытаў, ці ёсць у іх зброя, а даведаўшыся, што няма, павярнуўся да падначаленага і галёкнуў: «Нашто ты прывёў сюды гэтыя мошчы?» У выніку хлопцаў такім жа чынам вывелі з партызанскага лагера і адпусцілі. Потым дома было лячэнне ад жаўтухі, прыход савецкіх войскаў і, як сказана вышэй, фронт, раненне, шпіталь, філфак БДУ…
Разглядаючы фотаздымкі ў сямейным альбоме, Лідзія Аляксандраўна Антановіч узгадвае сваё мінулае.
Разам па жыцці
Дзмітрый Жук з юнацтва любіў матэматыку. Але ён палічыў, што для станаўлення свядомасці беларусаў і жадання «людзьмі звацца» трэба вучыць сваіх людзей сваёй мове. Таму ён пайшоў на філфак. Пэўна, гэта таксама лёс, што ён апынуўся ў адной аўдыторыі разам з суджанай, якая пасля 10 класа прыехала ў сталіцу. У 1951 годзе яны скончылі ўніверсітэт і Дзмітрый прыехаў да яе ў Княгінін сватацца. Між тым ужо прайшло размеркаванне, яе – у Полацк, яго – у Баранавічы. Дамовіліся: дзе будзе лепш, туды і з’едуцца. Пажаніліся ў 1952 годзе, тады і пацалаваў упершыню Дзмітрый сваю каханую, хаця апекаваў усе гады навучання. Жыць вырашылі ў Баранавічах.
– Полацк не глянуўся – расказвае Лідзія Аляксандраўна. Здзіўляла халуйства людзей, прыніжанасць, страх перад начальствам. У Баранавічах усё было трошкі інакш. Прыехалі, абжыліся. Восем год на прыватнай кватэры, яшчэ дванаццаць – на падсяленні на агульнай кухні, дзе завіхаліся тры гаспадыні. Двое дзяцей. Дзмітрый працаваў у сёмай школе, яна – у вячэрняй №2. Але і з вячэрняе большая частка пасля 11-га класа паступала ў інстытуты, у тым ліку і ў маскоўскія ВНУ. – Таму што цудоўны быў калектыў, – распавядае жанчына.
На пытанне – чаму не брала прозвішча мужа, Лідзія Аляксандраўна адказвае так: адгаварыла суродзічка, жонка мамінага брата, Аляксандра Фаміча Адамовіча, які пры саветах займаў вельмі адказныя пасады, быў загадчыкам аддзела ЦК КПБ, намеснікам наркама земляробства. Але ў жудасным 1937 годзе патрапіў на Салаўкі, дзе і загінуў. Недавер да ўлады быў страшэнны. Таму цётка і параіла: не бяры прозвішча мужа, аднаго з сям’і пасадзяць, другі дзяцей дагледзіць.
Дзякаваць Богу, усё абышлося. Дзеці Лідзіі Аляксандраўны даўно ідуць сваім шляхам. Праўда, ніхто з двух яе сыноў і з пяці ўнукаў не стаў філолагам – усе пайшлі ў дакладныя навукі – фізіку, матэматыку.
А ў Лідзіі Аляксандраўны і цяпер шмат сяброў і аднадумцаў, яна – шчырая верніца, прыхаджанка ўніяцкай царквы ў Баранавічах. А на помніку на магіле мужа, ведаючы накірунак яго жыццёвых думак, ад яго імя яна пазначыла так: «Я пакідаю вам вечнае: Радзіма, Свабода, Любоў».
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
В Барановичах у пенсионерки зацвело денежное дерево
Подробнее Барановичская пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что денежное дерево зацвело к удаче Пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что такое редкое явление сулит ее семье удачу. Как рассказала IP пенсионерка
Интересная Беларусь
«Я знаю, кто увез Крест Ефросиньи Полоцкой из Могилева»
Подробнее По мнению многих авторитетных исследователей, 850-летний чудо-Крест не был похищен немцами и увезен на Запад, как долгие годы твердили советские энциклопедии, а благополучно эвакуирован из Могилева в



