Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Прэзентацыя кнігі “Хроніка палітычнага тэрору” адбылася ў Баранавічах

Прэзентацыя кнігі “Хроніка палітычнага тэрору” адбылася ў Баранавічах

Андрэй Аляхновіч і яго паплечнікі збіралі матэрыял для кнігі "Хроніка палітычнага тэрору" амаль 25 год. Фото: Аляксей БЕЛЫ
  Прадставіў кнігу прысутным на імпрэзе 14 мая аўтар-укладальнік гісторык і краязнаўца Андрэй Аляхновіч. Ён адзначыў, што рэдактарам выдання і аўтарам эсэ, змешчаных у кнізе, з’яўляецца рэдактар “Радыё Свабода” Сяргей Дубавец.   "Хроніка палітычнага тэрору” – гэта 504 старонкі шчыльна набранага тэксту з шматлікімі ілюстрацыямі пра лёсы дзвюх тысяч рэпрэсаваных жыхароў Крупскага рэгіёна на Міншчыне, як пазначана ў кнізе, Малога Палесся.    – Чаму гэта мясцовасць паміж Бярэзінай і Друццю атрымала такую назву?   – Таму што і там такія ж, як на Піншчыне, балоты і пералескі, такая ж цудоўная прырода. Гэту назву ўзгадваў у сваіх творах вядомы навуковец і палітычны дзеяч, аўтар кнігі “Геаграфія Беларусі” Аркадзь  Смоліч, – адзначае Андрэй Аляхновіч.   Па словах аўтара-ўкладальніка, праца над кнігай, дакладней, збор матэрыялаў для яе доўжыўся на працягу амаль 25 гадоў. Займаліся гэтым сябры створанага яшчэ ў васьмідзясятыя гады на Крупшчыне краязнаўчага таварыства. Пачаўшы з аховы помнікаў, стварэння скаўцкіх атрадаў, сябры таварыства, скарыстаўшыся магчымасцю працаваць у сакрэтных архівах, заняліся зборам матэрыялаў для альманаха. Пра лёсы рэпрэсаваных землякоў, родных яны даведваліся і ад жывых сведкаў тых жудасных дваццатых і трыццатых гадоў.   І гэта было, бадай, самым складаным, таму што людзі, дзяды і бацькі якіх патрапілі пад рэпрэсіі, баяліся расказваць пра гэта: а раптам пачнуцца наступствы на іх саміх, на дзяцей і ўнукаў.   – Часцей нам распавядалі пра рэпрэсаваных не іх блізкія, а чужыя людзі, – гаворыць Андрэй Аляхновіч. – Здаралася, абыдзеш усю вёску, і толькі нехта адзін пагодзіцца расказаць пра лёсы землякоў, ды і то без веры, што гэта будзе недзе надрукавана.   Андрэй Аляхновіч распавёў прысутным, што савецкая ўлада ў дваццатыя-трыццатыя гады ў іх рэгіёне, так далёкім ад Польшчы, часцей за ўсё вышуквала “польскіх шпіёнаў”.   Вось адзін урывак з кнігі “Хроніка палітычнага тэрору”, які сведчыць пра гэта:   “Коўзан Антон Канстанцінавіч. Нарадзіўся ў вёсцы Масцішчы ў 1883 годзе. Шляхецкіх каранёў. Няскончаная пачатковая адукацыя. Жыў у роднай вёсцы, працаваў на асабістай гаспадарцы. Арыштаваны 11.05.1929 года. Асуджаны за садзейнічанне ў зборы звестак шпіёнскага характару да ВМП (вышэйшай меры пакарання). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.08.1989 г. Асабістая справа захоўваецца ў УКДБ Віцебскай вобласці”.   Можа ўзнікнуць пытанне: чаму кніга пра рэпрэсіі на Міншчыне прэзентавалася ў Баранавічах? Па-першае, не так і далёка ад нас да Мінска. Але галоўнае, на чым акцэнтаваў увагу выступоўца, гэта тое, што і ў нашым рэгіёне таксама адбываліся шматлікія рэпрэсіі ў дваццатыя-трыццатыя гады і жывых сведак палітычнага тэрору становіцца ўсё менш.   Таму грамадскасці, па словах Андрэя Аляхновіча, трэба ўсур’ёз заняцца гэтай справай, і тады такая ж кніга, толькі пра падзеі на баранавіцкай зямлі, можа пабачыць свет. Пэўна, цікавым у выданні з’яўляецца і тое, што ў кнізе паказаны не толькі лёсы пацярпелых ад савецкіх рэпрэсій, але і прыводзяцца звесткі пра тых, хто катаваў людзей, хто быў тады “пры ўладзе” ў гэтым рэгіёне, працаваў у сельрадах, органах НКУС, зацятых “актывістаў”, якія пісалі даносы на сваіх землякоў.   Да ўкладальніка кнігі было шмат пытанняў з боку прысутных, а паміж людзьмі старэйшага ўзросту нават узнікла дыскусія па агучаным матэрыяле.  
Прэзентацыя кнігі “Хроніка палітычнага тэрору” адбылася ў Баранавічах

Напрыканцы мерапрыемства аўтар-укладальнік адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.