Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За родную мову ў баранавіцкіх школах змагаюцца праз Генеральную пракуратуру

За родную мову ў баранавіцкіх школах змагаюцца праз Генеральную пракуратуру

Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык. Фото: Віктар СЫРЫЦА
  Бацькі вучаніц былога беларускамоўнага класа рыхтуюць паўторны зварот Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. Таццяна і Алег Малашчанкі, Антаніна і Васіль Філіпчыкі, чые дзеці чатыры гады навучаліся ў беларускамоўным класе, не задаволены тым, што папярэдні іх зварот у Генеральную пракуратуру быў перанакіраваны ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У бліжэйшы час яны плануюць звярнуцца да Генеральнага пракурора паўторна. Бацькі спадзяюцца, што калі-небудзь іх дзеці ўсё ж будуць вучыцца на роднай мове.   На думку Таццяны Малашчанкі, Генеральная пракуратура папярэдні зварот разгледзела павярхоўна. У Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь бацькам прапанавалі перавесці дзяцей у Жамчужненскую СШ, дзе ёсць беларускамоўны клас.   – Я не супраць Жамчужненскай школы, – адзначыла Intex-press Таццяна Малашчанка. – Там цудоyны калектыy, але ж мы жывем у горадзе, дзе ёсць мастацкая і музычная школы. Чаму мы павінны вазіць дзяцей у вёску?   Таццяна лічыць, што яны ідуць інтэлігентным шляхам змагання, які, на жаль, пакуль не дае ніякіх вынікаy.   – Цяпер нашы дзеці проста ўцягнуты ў рускамоўнае навучанне, – скардзіцца Таццяна. – На жаль, стаўленне до роднай мовы ў нас дрэннае.   Таццяна Малашчанка лічыць, што вельмі складана дамагацца беларускамоўнага навучання ў меншасці, «у ізаляцыі». Яна ўпэўнена, што калі б да іх з Філіпчыкамі далучыліся больш людзей, вынік быў бы лепшым.   – Загадалі б зверху – і ўсё было б зусім па-іншаму. Калі б беларуса прымусілі быць беларусам, то атрымаўся б цудоўны беларус, – лічыць Таццяна.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.