У Баранавічах самаліквідуецца аб'яднанне літаратараў "Святліца"
Эмблема творчага згуртавання Святліца
Грамадскае аб’яднанне “Творчае згуртаванне “Святліца” спыняе сваю дзейнасць. Такое рашэнне прынята большасцю галасоў сяброў арганізацыі на сходзе 7 студзеня. “Святліца” дзейнічала ў Баранавічах 17 гадоў. Апошнім часам яна налічвала 15 сяброў – мясцовых літаратараў, мастакоў і бардаў. На рахунку згуртавання – шматлікія літаратурныя імпрэзы. Па ініцыятыве “святлічнікаў” у 2005 годзе ў Баранавічах адбыўся першы фестываль бардаўскай песні, праходзілі творчыя сустрэчы з чытачамі, былі выдадзеныя чатыры літаратурныя альманахі, арганізавана шмат выступленняў на гарадскіх мерапрыемствах. Згуртаванне “выгадавала” чатырох сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў. “Святліца” сабрала вялікі літаратурны архіў, у якім захоўваюцца публікацыі, аўдыё- і відэазапісы мясцовых літаратараў, нават тых, каго сярод нас ужо няма – Анатоля Станкевіча, Валерыя Ігнаценкі, Венанцыя Бутрыма, Яна Савіцкага, Івана Лагвіновіча. Па ініцыятыве творчага згуртавання "Святліца" ў Баранавічах дзве вуліцы названы імёнамі мясцовых паэтаў – Венанцыя Бутрыма і Івана Лагвіновіча. Сябры аб’яднання падрыхтавалі і выдалі анталогію беларускай паэзіі "Агледзіны". У апошнія гады “Святліцу” не ўключалі ў лік выступаючых на святах горада, на зварот ў гарвыканкам з просьбай дазволіць праводзіць паседжанні ў метадычным аддзеле Дома культуры быў дадзены адмоўны адказ з тлумачэннем, што грамадскае аб’яднанне павінна само вырашаць пытанні арэнды. Між тым арганізацыя не займалася фінансавай дзейнасцю і не мела ніякіх рахункаў у банку. Сябры “Святліцы” збіраліся то ў прыстасаваным памяшканні ў падвале, то ў каго-небудзь на лецішчы ці дома. Так не магло працягвацца бясконца. У рэшце рэшт кіраўніцтвам арганізацыі было прынята рашэнне выйсці з прапановай да сяброў – спыніць дзейнасць грамадскага аб’яднання, што і было зроблена на агульным сходзе. – Вельмі сумна, што так адбылося, – гаворыць адзін з сяброў арганізацыі Іван Трысцень. – Я шмат чаму тут навучыўся, у мяне выйшлі за гэты час кніжкі вершаў і прозы, мы ў “Святліцы” абменьваліся досведам, сюды хадзіла моладзь. Другі сябра “Святліцы” Юрый Чыстапольскі дадае: – Але ж нам ніхто не забароніць сустракацца, як і раней, няхай і не пад патранажам нашага згуртавання. На сходзе створана ліквідацыйная камісія, пратакол паседжання аб спыненні дзейнасці арганізацыі будзе накіраваны ва Упраўленне юстыцыі аблвыканкама.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
400 исчезнувших работяг
Подробнее Съездил на днях в родные Барановичи, пообщался, так сказать, с народом. А то гуляешь по центру Минска и со временем все меньше и меньше понимаешь стремления большинства. Кажется, что вокруг
Интересная Беларусь
Бизнесмен: Если ты с местными чиновниками не дружен, то к тебе сразу приходят санстанция и МЧС
Подробнее Александр Малашко объяснил, почему белорусы не спешат выкупать здания за одну базовую величину.



