Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пад Баранавічамі абмеркавалі становішча беларускай медыцыны

Пад Баранавічамі абмеркавалі становішча беларускай медыцыны

Стан медыцыны абмеркавалі ў Русіно Фото: Аляксей Белы
Грамадскія слуханні аб стане аховы здароўя прайшлі 18 кастрычніка на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно. Медыцына ў нашай краіне патрабуе кардынальнага рэфармавання. Заробак доктара павінен быць у эквіваленце паўтары –дзве тысячы долараў у месяц, а не тры-чатыры мільёны, як цяпер. Такія меркаванні экспертаў прагучалі падчас грамадскіх слуханняў аб стане аховы здароўя, якія прайшлі 18 кастрычніка на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно.   Экспертамі па пытаннях медыцынскага абслугоўвання перад прысутнымі, якіх было каля 30 чалавек, выступілі Аляксандр Галькевіч, што шмат год адпрацаваў доктарам “хуткай дапамогі” ў Баранавічах, і Іван Шэга – ён таксама прысвяціў медыцыне больш за 30 год і цяпер узначальвае ў Слоніме ўстанову “Шэгамедкансульт”. У абмеркаванні ўзялі ўдзел лідар кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў, першы намеснік руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў і намеснік кіраўніка Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў.   – Улада вінавата ў тым, што медыцына ў Беларусі ў такім заняпадзе, – адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Галькевіч, які 15 год адпрацаваў тэрапеўтам і 25 – урачом “хуткай дапамогі”. Хворы сам павінен выбіраць сабе доктара, прычым такога, якому ён давярае, але пакуль такой магчымасці няма, лічыць Галькевіч.   У Расійскай імперыі першы па заробках быў кіраўнік рэгіёна, другі – лекар. Іван Шэга прапанаваў прысутным цэлую канцэпцыю рэфармавання сістэмы аховы здароўя ў Беларусі. На яго думку, медыцынская галіна мае вельмі вялікую колькасць кіраўнікоў. Між тым людзі скардзяцца на чэргі ў медустановах. А ў Беларусі колькасць дактароў на колькасць насельніцтва – прыкладна як у Францыі, дзе медыцына лічыцца адной з лепшых у свеце. Ну а чэргі таму, што ў паліклініцы больш пішуць, чым непасрэдна кантактуюць з пацыентам. Прычына – не выкарыстоўваюцца электронныя носьбіты інфармацыі. ”Праца доктара не цэніцца належным чынам, – лічыць Іван Шэга. — Дзяржава не дае магчымасці зарабіць лекару на жыццё. У Расійскай імперыі першы па заробках быў кіраўнік рэгіёна, другі – лекар. Таму трэба радыкальнае павелічэнне фінансавання на патрэбы медыцыны. Найперш – на заробкі. І не на 20 адсоткаў, а ў разы – доктар павінен атрымліваць 1,5–2 тысячы долараў у месяц.”   Эксперт лічыць, што медыцына ў нас далёка не перадавая – слабыя і дыягностыка, і лячэнне. Ёсць праблемы, на думку Івана Шэгі, і ў сістэме падрыхтоўкі дактароў – неабходна павялічыць тэрмін інтэрнатуры – часта атрымліваецца так, што ўрачы давучваюцца на хворых.   Урачы давучваюцца на хворых. Думку, што медабслугоўванне ў Беларусі ў заняпадзе, падтрымаў і Уладзімір Някляеў. ”Усе гавораць, што ў нас усё добра ў медыцыне. Аказваецца, усё добра, пакуль ты сам з гэтым не сутыкнешся".   Выступаючы ў дыскусіі, жыхарка Баранавіч Галіна Ярашэвіч падкрэсліла, што дактары выштурхоўваюць пацыентаў у платную медыцыну. А там працуюць тыя ж самыя спецыялісты, каб зарабіць на жыццё.   Падчас мерапрыемства неаднаразова канстатавалася адно: медыцыне Беларусі неабходныя рэформы. Найперш – дэцэнтралізацыя, як гэта зроблена ў перадавых краінах Еўропы. І тады, каб патрапіць да добрага доктара, не трэба будзе ехаць у сталіцу. А ідэю рэфармавання медыцыны трэба даносіць да ўлады.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.