Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю

Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю

Папілаваныя вербы ўздоўж вуліцы Жукава. Фото: Зміцер МАКАРЭВІЧ
Каля трох дзясяткаў вербаў уздоўж вуліцы Жукава пакладзены на алтар будаўніцтва ліўнёўкі. – Усё хараство нашага мікрараёна – пад корань! Ніводнага дрэва не пакідаюць! – абуралася па тэлефоне мясцовая жыхарка Вольга, якая паведаміла пра праблему ў рэдакцыю «IP».
Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю
Такое адчуванне, што не дрэвы, а мяне тут паклалі – кажа жыхар Паўночнага мікрараёна Сяргей Вярбіла, чыё прозвішча ўтвараецца ад слова вярба. Вербы паміж вуліцай Жукава і Свяцілаўскім возерам ужо некалькі дзён пілуюць супрацоўнікі службы азелянення Баранавіцкай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю
Супрацоўнікі службы азялянення адпачываюць на фоне яшчэ не спілаваных вербаў.   Па словах інжынера па добраўпарадкаванні гэтай службы Наталлі Цімошчык, агулам спілуюць каля 30 дрэваў. На гэтым месцы плануецца пракласці залеўную каналізацыю, будаўніцтва якой рэалізоўваецца ў межах інвестыцыйнага праекта ТАА «Табак-Инвест», што недалёка ад гэтага месца, пры выездзе з Баранавіч на Мінск, будуе вялікі гандлёвы цэнтр. Праект будаўніцтва ўзгоднены з Упраўленнем архітэктуры Баранавіцкага гарвыканкама.   Дрэвам, якія сёння пускаюць пад пілы – прыкладна 35 – 40 гадоў. Па словах баранавіцкіх камунальнікаў, такія вербы лічацца ўжо старымі.   Вербы вакол Свяцілаўскага возера стваралі адметны, пазнавальны антураж мясцовасці.
Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю
Папілаваныя вербы ў Паўночным мікрараёне.
Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю
Папілаваныя дрэвы выглядаюць чыстымі і здаровымі.
Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю
На месцы маляўнічых вербаў - цяпер адно пілавінне.   Новыя дрэвы на месцы спілаваных высаджвацца не будуць, бо, па словах Наталлі Цімошчык, гэта частка вуліцы ўвойдзе ў ахоўную зону будучай каналізацыі.
Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю
Пенсіянер Леанід Грачак любіў шпацыраваць пад вербамі, якіх ужо няма.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.