Чыноўнікі ў Баранавічах хацелі забраць у старой жанчыны зямлю, якую купіў яе бацька яшчэ за польскім часам
Вольга Іванаўна Шут з болем дэманструе рэшткі свайго саду. Фота: Аляксандр ТРЫПУЦЬКА
У рэдакцыю “ІР” са сваім болем звярнулася сталая жанчына: гарвыканкам канфіскаваў у яе сына-інваліда зямлю, на якой быў іх вялікі сад. І хаця некалі гэты ўчастак афармляўся ў «пажыццёвае» карыстанне, праз змену законаў улады высеклі не толькі тое, што некалі было напісана пяром, а яшчэ і некалькі дзясяткаў дрэваў. Супольная гісторыя сям'і Цупрык і кавалка зямлі на сучаснай вуліцы Гаевай пачалася каля стагоддзя таму, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы, а дзед Вольгі Іванаўны набыў гэты надзел у тагачасных уладаў за 500 пудоў жыта. Потым край захапілі камуністы і сагналі ўсіх у калгасы – з уласнасцю на зямлю прыйшлося развітацца аж да развалу Саюза, калі бацькі Вольгі Іванаўны Шут здолелі вярнуць сабе родныя дзесяць сотак з пазнакаю «у пажыццёвае карыстанне». Пасля смерці бацькоў частка надзелу адышла да сына Вольгі Іванаўны, які з дзяцінства не можа хадзіць, таму за ўчасткам даглядала 72-гадовая маці.
Будуйце зімою Пагроза зноў страціць зямлю паўстала перад сям'ёю Вольгі Іванаўны зімою мінулага года – гарвыканкам паведаміў яе сыну, што праз парушэнне ўмоваў карыстання зямлёю яе будуць канфіскаваць.
– На надзеле мы павінны былі пабудаваць хату, – расказвае падрабязнасці жанчына, – заклалі фундамент, паставілі часовае збудаванне – «времянку», але самога будынка не было: эканамічны крызіс і смерць мужа адбіліся на фінансах.
Згодна з 60 і 62 артыкулам Зямельнага кодэкса, дзяржава сапраўды можа адбіраць зямлю, калі на той нічога не пабудавана – таму чыноўнікі фармальна кіраваліся законам. Аднак, як запэўнівае Вольга Іванаўна, ёй з сынам адмыслова не пакінулі нават шанца на барацьбу за ўласнасць.
– Калі мы абскардзілі рашэнне гарвыканкама, чыноўнікі далі нам тыдзень для пачатку будаўніцтва, – абурана сцвярджае жанчына, – але гэтая пастанова дайшла да нас толькі праз некалькі дзён пасля прыняцця, ды яшчэ ў самым пачатку студзеня – снегу па пояс! Як жа зімою пачаць будаваць?
Пасля дзіўнага рашэння аб пачатку будаўніцтва жанчына хадзіла на прыём да тагачаснага мэра – хацела дамовіцца аб пераафармленні зямлі ў арэндную. Але ёй адмовілі.
– Я прыйшла і кажу: «давайце проста перааформім паперы, каб мы маглі ўчасткам карыстацца як садам». Камісія сабралася, чыноўнікі паміж сабою шушукаюцца. Адзін у другога пытае: “Яна плаціць за карыстанне зямлёю будзе?”. І адказ: “Не, з інвалідаў грошай не бяруць”. Верагодна, таму і адмовілі! – робіць выснову Вольга Іванаўна.
Узамен адабранага надзелу інваліду для гаспадарчых мэтаў прапанавалі іншы – з пустой зямлёю і далёка ад хаты. Але нават далечыня так не палохала сям'ю, як страта саду. Тут раней раслі яблыні
Яблыневая трагедыя
На канфіскаванай зямлі раслі дрэвы, якія ў літаральным сэнсе кармілі сям’ю з трох чалавек: састарэлую маці, сына-інваліда і дачку, якая яго даглядае. Сукупны прыбытак на траіх – каля пяці мільёнаў у месяц.
– Мы з садочку і яблыкі мелі, і арэхі, і чарэшню, – з сумам узгадвае Вольга Іванаўна, – а маліна якая велічэзная была! Нас садочак карміў усю зіму – закаткі, кампоты рабілі. А лішкі прадавалі – якая-ніякая, а ўсё ж капейка ў сямейны бюджэт! Памятаю, як яшчэ разам з бацькам гэтыя дрэвы саджалі!
Жанчына спадзявалася, што пасля канфіскацыі ўчастка дрэвы пакінуць. Але за пару тыдняў да збору ўраджаю сад вынішчылі. За адзін дзень знік жывы плот з васьмі яблыняў, пасадкі чорнай парэчкі і маліны, чатыры вішні і чарэшня. Чым была выклікана такая тэрміновасць, жанчыне ніхто не патлумачыў, аб ніякіх кампенсацыях за знішчаную ўласнасць размовы таксама не ішло – “канфіскаванае, значыць, ужо не ваша, хоць вы і садзілі”, – тлумачылі жанчыне чыноўнікі.
– Я прыязджаю неяк на ўчастак, а тут жанчыны ў працоўнай форме клубніку выбіраюць! – сумна ўзгадвае жанчына. – У рот сабе кладуць ды яшчэ смакуюць – “Ммм, якая смачная”.
Разам з гэтым рабочыя разабралі і плот, таму гэты ўчастак зямлі на некаторы час стаў месцам папоек мясцовай “інтэлігенцыі” – амаль кожны вечар тут збіраліся кампаніі, якія пакідалі пасля сябе пустыя бутэлькі.
– Мне ж не шкада маіх яблык, калі іх хтосьці яшчэ будзе есці, – шчыра кажа жанчына, – тут універсітэт побач – хай бы студэнты хадзілі ды елі. Але мяне ніхто не слухаў, а высветліць, хто аддаў загад на знішчэнне саду, мне так і не ўдалося.
У пошуку праўды Вольга Іванаўна пайшла да мэра горада Юрыя Грамакоўскага – той некалі вучыўся ў школе, дзе яна працавала настаўніцай.
– Юрый Анатольевіч мяне пазнаў, у кабінет запрасіў, – кажа жанчына, – сабраў тых, хто за зямлю адказвае. І што вы думаеце? Мне прапанавалі ўзяць наш былы ўчастак пад “агародніцтва”. А навошта ён мне цяпер, калі там усё знішчана?
Жанчына не разумее, навошта секчы з пляча, калі на больш высокім узроўні высвятляецца, што праблему можна было вырашыць да таго, як па зямлі паездзілі грэйдары.
– Зямлю гэтую мы, вядома, браць ужо не сталі – навошта яна нам без саду? – распавядае Вольга Іванаўна. – А потым чыноўнікі сталі разбірацца з нашай праблемай і раптам высветлілі, што надзел майго брата, які побач, перавышае норму на чалавека. Таму частку яго былой зямлі мы зараз і арандуем. - Навошта нам зямля без сада?
Эпілог Лёс Вольгі Іванаўны нельга назваць простым – скончыўшы МДУ, яна абралася шлюбам з фізікам-ядзершчыкам і працяглы час жыла ў закрытым ваенным гарадку. Потым на працы яе абранніка здарылася трагедыя – узарваўся міні-рэактар, мужчына атрымаў вялікую дозу радыяцыі. Праз аварыю ён пачаў крытыкаваць існыя сістэмы АЭС, за што яго звольнілі са старой працы і працяглы час не бралі на новую. Тады сям’я вярнулася ў Баранавічы, а праз пэўны час муж памёр – жанчына засталася з дзецьмі. Цяпер, каб пракарміць нядзеяздольнага сына, Вольга Іванаўна вымушана разносіць карэспандэнцыю – па некалькі тысяч адрасоў у дзень. Ад старасці і хранічных хваробаў пальцы перасталі згінацца. Што будзе з сынам, калі яе не стане?..
Чаму мы напісалі аб гэтай гісторыі? Таму, што жыцце Вольгі Іванаўны – поўнае адлюстраванне гісторыі нашай радзімы з яе рэпрэсіямі і рэбілітаваннямі, рабаваннем і вяртаннем зямлі, прыніжэннем і узвышэннем чалавечай годнасці. І калі мы ўжо пачнем жыць проста па-чалавечы, і ці пачнем наогул, аднаму Богу вядома.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
В Барановичах у пенсионерки зацвело денежное дерево
Подробнее Барановичская пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что денежное дерево зацвело к удаче Пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что такое редкое явление сулит ее семье удачу. Как рассказала IP пенсионерка
Интересная Беларусь
Можно ли делать МРТ головного мозга ребенку?
Подробнее Когда ребенка направляют на магнитно-резонансную томографию головного мозга, родители задаются вопросом: насколько это безопасно? Отвечаем: исследование не связано с источниками ионизирующего



