Тры невядомыя таямніцы баранавіцкага лесу
Лясная казка ў Стублах, якую вельмі цяжка знайсці самастойна Фото: Зміцер Макарэвіч
Часцяком так здараецца, што не толькі прарокаў няма ў свай айчыне, але і звычайнай прыгажосці мы не заўважаем. “IP” вырашыла выправіць гэткае становішча і напярэдадні Дня працаўнікоў лесу, які сёлета адзначаецца 21 верасня, наведала тры ўнікальныя лясныя куткі побач з Баранавічамі. Альпійскі куток Пасаджаныя пад Моўчаддзю яшчэ «за панамі» лістоўніцы сёння прызнаныя скарбам беларускай прыроды. Гэта таямніца схавана ў Моўчадскім лясніцтве, у лесе, які называецца Паніква. Стары лес, якіх сёння ў Беларусі засталося ўжо няшмат, у нашы дні выкарыстоўваецца як генетычны рэзерват каштоўных беларускіх пародаў дрэваў. Менавіта адсюль бяруць і рассаджваюць па лясах выраслыя ў натуральных умовах саджанцы дуба, клёна і елкі.
У Панікве, паміж вёскамі Малая Сваротва і Андрэеўцы, ёсць унікальны лясны куток, які яшчэ ад 60-х гадоў мінулага стагоддзя мае статус помніка рэспубліканскага значэння. На дзялянцы памерам 1,6 га тут растуць лістоўніцы еўрапейскія. Іх напрыканцы ХІХ ст. пасадзілі шляхцічы Незабытоўскія, чый маёнтак быў у суседняй Вялікай Сваротве. Гэта самая вялікая дзялянка лістоўніцы еўрапейскай у Беларусі. У 2010 годзе адмыслоўцы з Белдзяржлесу ацанілі, што дрэвам ужо больш за 130 гадоў. Некаторыя з іх сягаюць у вышыню больш за паўсотні метраў і маюць дыяметр камля больш за паўметра. Гэта сапраўдны куток старога альпійскага лесу, улічваючы тое, што радзіма лістоўніцы еўрапейскай – Альпы.
Ёсць у Панікве і яшчэ адзін экзатычны від дрэваў. Сярод паважных лістоўніц Незабытоўскія пасадзілі тут некалькі хвояў веймутава, радзіма якіх – Паўночная Амерыка. Гэтыя дрэвы сёння таксама дасягнулі карабельнай вышыні, акурат той, якая дазволіла калісьці будаваць з іх караблі для Брытанскага карабельнага флоту.
Незвычайнасць лістоўнічнага лесу асабліва добра заўважаецца ў спелую восень: у кастрычніку ён з зялёнага пераўтворыцца ў жоўта-лімонны і на зіму цалкам скіне сваю ігліцу. З гэтым звязана адна байка з жыцця, якую любяць распавядаць тутэйшыя леснікі. Аднойчы да іх прыйшоў дзядок і пачаў ушчуваць, маўляў, што ж вы не пілуеце ссохлыя хвоі… А гэта проста лістоўніцы асыпаліся перад зімою.
У 2000-х гадах у некалькіх лясніцтвах Баранавіцкага раёна дзеля эксперыменту пасадзілі яшчэ каля 20 га лістоўніцы еўрапейскай. Але ў Моўчадскім лясніцтве маладыя дрэўцы прыжыліся найлепей. Адмыслоўцы кажуць, менавіта тут найлепшая глеба для гэтага экзота з Заходняй Еўропы. Дарэчы, у грыбны сезон вядро апенькаў пад лістоўніцамі збіраецца за паўгадзіны.
ЯК ЗНАЙСЦІ?
Знайсці лістоўніцы першы раз будзе няпроста. Па дарозе з в. Малая Сваротва трэба звярнуць направа ў лес, не даязджаючы 1 км да в. Андрэеўцы. Лясная дарога праз 150–200 м прывядзе на паляну з драўлянай альтанкай. Тут і пачынаецца дзялянка з экзатычным для Беларусі лесам.
Крыніца ў бары Гараджанін Цімафей Сёмін і яго 4-гадовы сын Ціхан набіраюць на цэлы тыдзень ваду ў Тартакоўскай крыніцы: «П’ем толькі гэту ваду – і не хварэем!» У адрозненне ад плантацыі лістоўніц і «Лясной казкі», крыніца каля вёскі Тартакі для многіх гараджан ужо не таямніца. Насамрэч, Тартакоўская крыніца – гэта з дзясятак крынічных струмянёў, якія прабіваюцца з-пад зямлі ў маляўнічай лагчыне сярод бору. За парадкам і чысцінёй месца сочаць супрацоўнікі Бярозаўскага лясніцтва. Яны аздобілі крыніцу драўлянымі прыступкамі і дэкаратыўным мастком. Нягледзячы на немалую аддаленасць ад горада, тут часта бывае шматлюдна, асабліва ў выхадныя дні. Людзі прыязджаюць сюды на пікнікі альбо проста набраць вады. – Вада тут мяккая і салодкая, зусім не тое, што з-пад крана. Яе і п’ем, на ёй і ежу гатуем, – распавёў пра ваду з Тартакоўскай крыніцы гараджанін Цімафей Сёмін, які штотыдзень прыязджае сюды з сям’ёю па ваду.
ЯК ЗНАЙСЦІ?
З шашы на Слонім у вёсцы Тартакі трэба павярнуць налева, мінуць мост праз р. Дзеравянку і прыблізна праз кіламетр, на другім лясным павароце, збочыць ўправа па добра накатанай лясной дарозе. Праз 100–150 метраў яна прывядзе да крыніцы.
Лясная казка
Ёсць у Ляснянскім лясніцтве куток лесу, які завецца Стублы. Навокал – сухі, здаровы бор, а тут – ніжэйшая мясціна. У ёй заўсёды затрымлівалася вада, добры лес не рос, толькі буяў хмызняк. Акурат гэтае месца гадоў 5–7 таму знайшоў і самастойна добраўпарадкаваў пенсіянер-альтруіст Андрэй Казека з Баранавіч.
Дзякуючы рукам народнага здольніка сярод дзікага лесу ўзнікла сажалка з драўляным мастком, з’явіліся лавы, паветка, студня з жураўлём, клумбы з кветкамі і скульптурамі і нават невялічкая хата, да якой вядзе брукаваная дарога. Сюды можна прывезці дзяцей альбо прыехаць на шашлыкі з сябрамі. Хатка ніколі не замыкаецца, таму выпадковы падарожнік можа лёгка прабавіць тут ноч, у спакоі і з дахам над галавою.
Сёння гэта неафіцыйная зона адпачынку называецца «Лясная казка», якая дагэтуль добра вядомая толькі ў вузкіх колах аматараў прыроды.
ЯК ЗНАЙСЦІ?
Без правадніка адшукаць Стублы таксама будзе складана. Са старой шашы Баранавічы – Брэст, мінуўшы соты кіламетр, трэба павярнуць направа і ехаць уздоўж лініі электраперадачы крыху больш за 1 км. Тады трэба павярнуць налева ў лес. Праз 150–200 м лясная дарога, якая напрыканцы зменіцца добра ўтаптанай сцежкай, прывядзе да Лясной казкі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Ганаровыя грамадзяне
Подробнее З Баранавічамі звязаны лёс выбітных і вядомых людзей. Шмат хто з іх быў адзначаны ўзнагародамі разнастайных краін і ўрадаў. Але зусім няшмат тых, каму было нададзена званне Ганаровы грамадзянін
Интересная Беларусь
Чек-лист по подготовке автомобиля к дальней поездке
Подробнее Лето закончилось, но сезон авто путешествий продолжается. Бархатный сезон – идеальное время для дальних поездок: нет палящей жары и большого скопления туристов, да и цены на отдых существенно



