75 год таму пачалася Другая сусветная вайна
Польскі салдат на пазіцыі, верасень 1939 года Фото: https://commons.wikimedia.org
З першых дзён у ёй прымалі ўдзел беларусы, але пра гэта дасюль амаль не згадваецца. У жніўні 1939 года палітычная сітуацыя ў свеце была вельмі напружанай. Фашысцкая Германія, беспакарана адхапіўшы частку Чэхаславакіі і правёўшы інкарпарацыю Аўстрыі, пачала патрабаваць ад Польшчы частку зямель для злучэння з Прусіяй (якая была анклавам). Адчуваючы набліжэнне вайны, Польшча абвесціла мабілізацыю. У Войска Польскае тады патрапіла каля 70 тысяч беларусаў. Большая частка польскага войска была перапраўлена да нямецкай граніцы. Таму напад Нямеччыны не быў нечаканым. Перадваенная сітуацыя З 1 верасня пачаліся зацятыя баі. Нямецкая армія была значна мацнейшай, мела больш сучасныя танкі і самалёты. Саюзнікі Польшчы – Англія і Францыя – абвесцілі Германіі вайну, але баявых дзеянняў практычна не пачыналі. Удар па Польшчы з трох напрамкаў – Нямеччыны, Прусіі і Чэхаславакіі – пагражаў палякам акружэннем. Каб гэтага пазбегнуць, польскае войска пачало адыход за рэку Вісла, мяркуючы там зладзіць моцную абарону. Некалькі частак патрапілі ў акружэнне ў Гдыні, дзе на Вастэрплята трымалі сямідзённую абарону. Дарэчы, там ваяваў і пасля патрапіў у палон вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль. Шмат беларусаў прымалі ўдзел у абароне Варшавы, якая працягвалася з 8 па 28 верасня. Немцам у верасні 1939 года давялося браць штурмам Брэсцкую крэпасць, дзе служылі збольшага мясцовыя рэзервісты. Крывавыя баі адбываліся каля Кобрына. Заходнебеларускія гарады спазналі бамбаванне. Баранавічы бамбілі 15 верасня 1939 года – была пашкоджана чыгуначная станцыя, згарэлі два цягнікі. Пры атацы на нашу радыёстанцыю з-за агню супрацьпаветранай абароны быў пашкоджаны нямецкі самалёт, у якім загінуў радыст. Польскія ўлады не ведалі, што СССР і Нямеччына падпісалі ў жніўні 1939 годы пакт Молатава і Рыбэнтропа, згодна з якім іх краіна была падзелена. 17 верасня Чырвоная армія ўдарыла ў спіну Польшчы і пачала вызваленчы паход, тлумачачы тое патрэбай дапамогі беларускаму і ўкраінскаму народу, што знаходзіліся пад польскім гнётам. Змагацца на два фронты польскай арміі не было сэнсу. Саюзнікі Польшчы, акрамя словаў асуджэння агрэсараў, яе не падтрымлівалі. Частка польскага войска з баямі прарвалася ў Румынію, дзе склала зброю, а частка патрапіла ў савецкі і нямецкі палон. Дзякуючы савецкай і нямецкай прапагандзе дасюль існуе думка, што палякі мелі састарэлае войска. Ёсць нават нямецкі ролік, дзе польскія кавалерысты ляцяць на нямецкія танкі і гінуць пад іх агнём. На самой справе тады польскія ўланы наскочылі на нямецкіх пехацінцаў і шаблямі высеклі амаль полк фашыстаў. Падчас пераследу ўцякаючых раптам з лесу выехалі нямецкія танкі. Вось гэты эпізод і запісаў нямецкі кінажурналіст. Немцы падчас кампаніі згубілі больш за тысячу танкаў і бронемашын (30% ад агульнай колькасці), больш за 700 самалётаў (32% ад агульнай колькасці). Каля 60 тысяч нямецкіх салдат было забіта ці паранена. Чырвоная армія згубіла больш за 3000 забітымі і параненымі. Войска Польскае страціла ў верасні каля 70 тысяч чалавек забітымі, 150 тысяч параненымі. У палоне нямецкім і савецкім апынулася па 400 тысяч чалавек. Калі параўнаць, за колькі дзён пасля здалася больш моцная Францыя і колькі тэрыторыі захапілі фашысты за месяц баёў з СССР, дык баяздольнасць польскага войска выглядае не такой ужо і кепскай. Дарэчы, славуты польскі генерал Андэрс у размове са Сталіным адзначыў, што беларусы ў вераснёўскай кампаніі праявілі сябе як вельмі добрыя салдаты. Аднак удзельнікі тых падзеяў доўгі час заставаліся незаслужана забытымі. У СССР яны не мелі статусу ветэранаў вайны і ніяк не былі адзначаны. Толькі пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Польшчы, у 1991 годзе, ветэранаў той вайны, якія засталіся жывымі, знаходзілі польскія дыпламаты ды афармлялі польскую ветэранскую пенсію. Былых жаўнераў ўзнагароджвалі медалём "За ўдзел у абарончай вайне 1939 года". Для многіх гэта была адзіная ўзнагарода з той вайны.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Новая Мышь
Подробнее Жители деревни Новая Мышь уже более века сетуют, что в свое время железная дорога всего–то пару километров не дотянула до них. Прошла чугунка через фольварк Барановичи — вот и вырос тот в
Интересная Беларусь
Еще одна страна успешно испытала и внедрила вакцину от коронавируса. На этот раз это одна из стран Латинской Америки
Подробнее Медики одной из стран Латинской Америки испытали и внедрили вакцину от коронавируса. Изначально это был препарат в форме инъекций, разработанный для лечения аутоиммунных недугов. За последних 8 дней



