Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Радыё Свабода: Вызвалілі Алеся Бяляцкага

Радыё Свабода: Вызвалілі Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі на судзе. Фота: Радыё Свабода
Вядомага на ўвесь свет праваабаронцу нечакана вызвалілі пасля таго, як ён адседзеў амаль 3 гады.  Як паведамляе "Радыё Свабода", Алесь Бяляцкі ранкам 21 чэрвеня патэлефанаваў жонцы Наталлі Пінчук і сказаў, што ён вызвалены і едзе ў Мінск на электрычцы з Бабруйска. Плануецца, што ў сталіцы ён будзе а 15-й гадзіне.   Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў пакараны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 г. Яго прызналі вінаватым у нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.   Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.    Бяляцкі адмаўляўся пісаць Лукашэнку прашэнне аб памілаванні, бо не лічыць сябе вінаватым.   Вядомы беларускі праваабаронца некалькі разоў вылучаўся на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Сёлета дэпутаты польскага Сойму зноў вылучылі яго кандыдатуру на атрыманне гэтай прэміі. У 2007 і 2011 гадах ён быў у так званым шорт-спісе найбольш верагодных кандыдатаў. Алесь Бяляцкі – ганаровы грамадзянін Генуі.    
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.