Вечарына ў памяць баранавіцкага паэта і філосафа Валерыя Ігнаценкі
Вечарына ў памяць баранавіцкага паэта і філосафа Валерыя Ігнаценкі
Мерапрыемства адбылося 17 чэрвеня ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. У гэты дзень яму споўнілася б 70 гадоў. Але ў апошні дзень лета 1996 года Валерый трагічна загінуў: у суседкі па лесвічнай пляцоўцы на чацвёртым паверсе нечакана зачыніліся дзверы, яна засталася без ключа, і Валерый, вырашыўшы ёй дапамагчы, палез праз акно з адной кватэры ў другую… Кажуць, апошнімі яго словамі на зямлі былі: ”Ну вось і ўсё…” Прысутныя мелі магчымасць паглядзець слайдфільм пра Валерыя і відэафільм, дзе ён чытае свае вершы. У Валерыя Дзянісавіча ў нашым горадзе было шмат сяброў і знаёмых. Ён выпраменьваў такую станоўчую энергію! Многія з тых, хто яго ведаў, і сабраліся ў гэты вечар у бібліятэцы. Супрацоўніца ўстановы Ірына Паўлаўна Дракоўская, якая пачынала імпрэзу, напомніла прысутным асноўныя вехі жыцця паэта. Пасля навучання ў пятай школе, дзе ён быў добрым вучнем і выдатным спартсменам, Валерый паступіў у адну з самых элітных ВНУ краіны – Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут імя Баўмана. Вучыўся ў самога акадэміка Ландау! Але… Паэзія, якую ён так любіў, вызначыла для яго іншы накірунак, і ён апынуўся ў не менш прэстыжным Літаратурным інстытуце імя Горкага. Больш таго, Валерыю пашчасціла жыць у адным пакоі са знакамітым расійскім паэтам Мікалаем Рубцовым… Спробы знайсці сябе на гэтым не скончыліся. Пасля Ігнаценка пераходзіць у БДУ на факультэт журналістыкі, а ў сорак год паспяхова завяршае вучобу ўжо на факультэце філасофіі гэтай жа навучальнай установы. Працаваць яму таксама прыйшлося шмат дзе – і ў рэдакцыі мясцовай раёнкі, і грузчыкам на кантэйнерным двары, і нават далёка-далёка ад дому, на Мангышлаку… І ўвесь час з ім была яго вялікасць Паэзія. Свае вершы ён пісаў і перапісваў, таму некаторыя творы маюць па сем-дзесяць варыянтаў. Такім жа патрабавальным Валерый быў і ў адносінах іншых літаратараў – ён шмат год на грамадскіх пачатках быў літкансультантам у газеце “Знамя коммунизма”. “Ён жыў няпроста. Часамі не было грошай нават на кавалак хлеба і Валерый вымушаны быў несці ў “Букініст” якую-небудзь з кніжак з надзеяй, што потым будзе магчымасць выкупіць яе назад. Трэба сказаць, што бібліятэка ў Ігнаценкі была адной з найлепшых у горадзе, кнігі проста выштурхоўвалі яго з кватэры”, – распавёў прысутным адзін з удзельнікаў мерапрыемства, Аляксей Белы. Ён адзначыў, што напрыканцы жыцця справы ў Валерыя Дзянісавіча наладзіліся, ён працаваў у выдавецтве “Эрыдан”, няблага зарабляў, выдаў некалькі часопісаў са сваімі творамі. Гэта была фантастыка, і гэта адзінае, што ён, як выдавец і літаратар, паспеў зрабіць для сябе. Пры гэтым Валерый выдатна ведаў матэматыку, а таксама займаўся перакладамі з замежных моваў. Ён шмат чаго мог і спадзяваўся, што ўсё яшчэ наперадзе. Тады, у дзевяноста шостым, Валерый набыў дамок у Добрым Бары, спадзяваўся перавезці туды частку бібліятэкі, зрабіць рамонт…

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
История Молчади
Подробнее Лес под Молчадью, деревней Барановичского района, самый что ни на есть вековой: темный, замшелый, сосны — не обхватить и двоим, взявшись за руки. Здесь забредший грибник вполне может
Интересная Беларусь
Сайт МВД: Не жалейте всю эту шушеру - это не белорусский народ, а только какая-то кучка смутьянов и мудаков
Подробнее У идеологов из МВД, видимо, совсем "крышу" снесло. На официальном сайте министерства в понедельник было размещено письмо, которое, как сообщается, пришло 17 июня на электронную почту управления



