Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхары Брэсцкай вобласці адмаўляюцца ад турыстычных паездак ва Украіну

Жыхары Брэсцкай вобласці адмаўляюцца ад турыстычных паездак ва Украіну
Жыхары Брэсцкай вобласці адмаўляюцца ад турыстычных паездак ва Украіну

Жыхары Брэсцкай вобласці адмаўляюцца ад турыстычных паездак ва Украіну Фото: www.holiday.by
Людзі баяцца ехаць на адпачынак, з-за чаго турыстычныя агенцтвы скасавалі некаторыя туры. Жыхарка Баранавіч разам з мужам набыла тур-пуцёўку на гарналыжны курорт у Букавель у брэсцкай турфірме “КРИС”. Выезд планаваўся на 23 лютага. Аднак, па яе словах, у пятніцу 21 лютага ёй патэлефанавалі з агенцтва і сказалі, што тур адмяняецца, бо большасць людзей адмовілася ад паездкі. Як расказалі “ІР” у гэтай турфірме, за апошні тыдзень з трох груп, запланаваных ва Украіну, паехала толькі адна – 20 лютага. Група паспяхова даехала да месца і вярнулася дахаты. Людзі з дзвюх другіх груп (ад’езд 21 і 23 лютага) пачалі масава адмаўляцца ад паездкі пасля абеду 20 лютага. “Пасля абеду згодных паехаць заставалася толькі 14 чалавек, ­ – тлумачаць супрацоўнікі турфірмы. –­ Мы спрабавалі наняць мікрааўтобус для іх, але пасля інфармацыі аб абстрэле беларускага аўтобуса жадаючых ехаць засталося толькі 7 чалавек”. Іх спрабавалі далучыць да якой-небудзь групы іншых брэсцкіх турфірмаў, але ўсе маршруты ў гэтыя дні былі адмененыя.   Па словах работнікаў турфірмы, у іх запланаваныя два аўтобусы ў Букавель на 27, 28 лютага, але ці паедуць яны – невядома. Людзі патроху адмаўляюцца ад паездак, і ўсё залежыць ад таго, ці стабілізуецца сітуацыя ва Украіне напярэдадні паездкі.   Супрацоўнікі турагенцтва, якія суправаджалі аўтобус, што адправіўся ў Букавель 20 лютага, расказалі, што на дарогах Украіны сітуацыя спакойная, але нязручная. Аўтобус спыняюць на блок-пастах, правяраюць дакументы, цікавяцца мэтаю паездкі і аглядаюць на наяўнасць зброі.   А вось у баранавіцкім турагенцтве “Калумб” паведамілі, што можна і цяпер купіць тур ва Украіну. Праўда, кожны чалавек павінен даць падпіску аб тым, што ён ведае пра небяспеку і падзеі, якія адбываюцца ў суседняй краіне. Па словах супрацоўнікаў турагенцтва, многія баяцца ехаць, але пакуль скасавання паездак з Баранавіч не было. Аўтобусы ва Украіну выязджаюць у звычайным рэжыме.   Нагадаем, што Брэсцкі аўтапарк адмяніў з 21 лютага маршруты Брэст – Луцк і Брэст – Львоў, а таксама часова спыніў продаж квіткоў на гэтыя маршруты. Адбываюцца толькі рэйсы з Брэста ў Ковель.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.