«Распаўсюднікі спайсу – гэта, магчыма, вашы дзеці»
Чаму міліцыя бяссільная перад прадаўцамі спайсу, колькі ў Баранавічах яго спажыўцоў і з-за чаго гэта праблема ў бліжэйшы час не вырашыцца – Intex-press распавёў былы наркагандляр.
– Чаму ты вырашыў адказаць на мае пытанні?
– Пра так званыя «лёгкія наркотыкі» мала ведаюць нават тыя, хто іх ужывае штодзённа. Не кажучы аб астатніх. Я лічу, што гэта вельмі важная тэма і аб ёй трэба болей пісаць.
– Як ты стаў збываць наркотыкі?
– Першае, з чым я пазнаёміўся, – гэта спайс. Пару год таму. Завёў нейкія стасункі з тымі, хто распаўсюджваў. Дарэчы, не ведаю, як там выглядаюць у фантазіі чытачоў такія людзі, але насамрэч – гэта звычайныя хлопцы, бывае, што і дзяўчаты. Магчыма, вашы дзеці, якія прадаюць усю гэтую дрэнь такім жа дзецям.
Дык вось, вернемся. Я пазнаёміўся з гандлярамі, пару разоў за іх перадаў «вес» – атрымаў грошы. Потым вырашыў займацца самастойна.
– Адкуль ты даведаўся пра тэхніку вырабу?
– Як і ўсе – прачытаў у інтэрнэце. Ёсць цэлыя сайты, прысвечаныя гэтай тэме. Яны не зачынены дагэтуль. Там і інструкцыі, і неабходныя інгрыдыенты, і прававыя парады. Карацей – усё, што трэба ведаць. Адтуль браў «веды» і замаўляў усё складнікі.
– Дастаць іх цяжка?
– Для вырабу «дуркі» патрэбны дзве рэчы – рэагент і аснова так званая. Рэагент – белы парашок, гэта непасрэдна тое, што дае ў галаву. На тых сайтах, аб якіх я казаў, ёсць цэлыя «крамы». Яны прапаноўваюць браць у іх рэагент оптам.
– Можна вось так заехаць і купіць ці што?
– Не, вядома ж, не. З такім «прадаванам» асабістага кантакту няма – усё праз інтэрнэт. Спісваешся з ім у скайпе, ён дае табе нумар электроннага гуманца. Туды кладзецца неабходная сума, замест гэтага «прадаван» у скайпе адпісвае табе адрас, дзе схаваны твой «скарб». Звычайна ён хаваецца ў пад’ездах дамоў спальных раёнаў буйных гарадоў – за смеццевай трубой прылеплены ці пад паштовымі скрынямі. У малых гарадах набыць складана ці немагчыма – трэба ехаць у абласныя цэнтры ці сталіцу. Галоўнае, хутка забраць – ёсць рызыка, што на закладку выпадкова трапіць мінак. Але звычайна хаваюць добра.
Бывае яшчэ такое, што кідаюць – грошы паклаў, а закладкі няма.
– А ты як прадаваў?
– Ха-ха. У мяне была такая сістэма, што я як бы і не прадаваў – за мяне гэта рабілі іншыя. Іх было чалавекі 3-4, як калі. Яны атрымлівалі «вес» і самі яго збывалі. За такія паслугі, вядома, налічваўся добры працэнт. Я толькі вырабляў, і праз 10 хвілін спайсу ў мяне ўжо не было – усё аддаваў «на рэліз». Рэкламы ніякай не было – усё разносіла малва. Можаш сам спытаць у любога падлетка. Усе ведаюць, хто дзе прадае і каму тэлефанаваць!
– Колькі ты зарабляў?
– Гэта залежыла ад дня. Звычайна – па 1-3 мільёны ў дзень. За «полку» (паўграма. – Аўт.) прасілі па 100 тысяч. Таксама быў опт, пачынаўся з 10 грам.
– Гэта атрымліваецца, што ў сярэднім 15 чалавек набывалі ў цябе штодзённа. Няўжо ў нас так шмат любіцеляў?
– Ды ты проста не ўяўляеш сабе, колькі іх! Зараз амаль кожны школьнік, калі не ўжывае рэгулярна, то хаця б каштаваў. Я табе дакладна кажу, што гэта хвароба. Тут на вуліцу выходзіш, хоць каго з чырвонымі вачамі ды сустрэнеш. На дадзеныя наркалогіі нават не глядзі. Там звычайна ўжо згубленыя нарыкі. «Міксавікоў» сярод іх не шмат, бо аб іх проста не ведаюць. Я б сказаў, што прыблізная колькасць такіх любіцеляў у нашым горадзе – тысяч дзесяць. Дакладна ніхто не ведае.
– Якіх кліентаў большасць? Ці ёсць сярод іх дарослыя людзі?
– Гледзячы якія дарослыя яшчэ. Калі да 30 гадоў, то такіх працэнтаў 50. Астатняя палова – да 20 гадоў. Старэйшыя не разумеюць «кайфу» ад спайсаў. А моладзі падабаецца. Адкуль бяруць грошы, я не ведаю. Бывала, што ў пазыку пыталі, тэлефоны пакідалі, планшэты, каб разлічыцца.
– А як з заканадаўствам? Трапляў ты ці твае «супрацоўнікі» ў міліцыю?
– Мае «спрацоўнікі», як ты кажаш, траплялі не раз. Я сам – не. Бо займаўся «лігай» – гэта спайс з такіх рэагентаў, якія не забаронены законам. Калі цябе «прымаюць» з весам у кішэні, то вязуць ва ўчастак, забіраюць траву на экспертызу. Сядзіш там тры гадзіны, чакаеш. Потым выходзіць афіцэр і са словамі «Пайшоў адсюль» выганяе, бо па сутнасці – прад’явіць няма чаго.
– А чаму нельга пасадзіць?
– У нас ёсць спіс забароненых рэчываў, якія прыраўнялі да псіхатропаў. Ён амаль кожны тыдзень дапаўняецца. Але факт у тым, што дастаткова дадаць да формулы адзін, а там вугляроду ці не ведаю чаго яшчэ, і вуаля – атрымліваецца незабаронены рэагент! Дададуць яго ў спіс забароненых толькі тады, калі з ім хто-небудзь пападзецца.
Усё гэта надрукавана на афіцыйным сайце ў сетцы, таму барыгі пачынаюць свой дзень з маніторынгу спіса – ці не трапіла туды тое рэчыва, якім яны гандлююць.
– Ці магчыма як-небудзь спыніць распаўсюджванне? Павінны быць рычагі – у Еўропе ж няма такой праблемы...
– Пакуль мы маем адчыненую мяжу з Расеяй, нічога не атрымаецца – усё ідзе адтуль, у нас сваіх лабараторый па вырабе рэагента няма. Яго робяць недзе ў Кітаі, магчыма, што і ў самой Расеі. На ўнос рэчыва ў спіс забароненых рэагуюць аператыўна – праз некалькі дзён на рынку новая формула – «ліга». Таму я бачу прычыну ў прававых прабелах і ў адсутнасці кантролю на мяжы.
У Еўропу хімія і не трапляе, бо на мяжы адшукаюць, – там паляць марыхуану. Ад яе хоць не памрэш. – Я чуў, быццам бы за гэта не садзяць яшчэ і таму, што барыгі плоцяць працэнт асабістым людзям сярод сілавікоў, а тыя са свайго боку лабіруюць іх інтарэсы.
– Мо такое і існуе. Не буду казаць, што гэта немагчыма. Але ў Баранавічах я не плаціў нікому і нават не чуў, каб міліцыянеры прапаноўвалі такія варыянты. Можна падумаць, што тое, аб чым ты кажаш, у нейкім выглядзе існуе ў Мінску – самая буйная ў Беларусі інтэрнэт-крама псіхатропаў ужо колькі часу існуе і ніхто не прычыняе! У іх абароты велізарныя!
– Чаму ў моладзі так папулярны лёгкія наркотыкі? Здаецца, раней такога не было.
– А раней я і не жыў, не ведаю, як там было. А зараз у людзей ідэалы ўзнікаюць пад уплывам моды. Чуў расейскі рэп? Там кожны радок – заклік «папаліць». Выканаўцы самі кажуць, што яны наркаманы. Гэта мэйнстрым (мэйнстрым – нешта надзвычайна папулярнае. – Аўт.) !
Звычайна ад дуркі адыходзяць самі, калі разумнеюць. Але не ўсё паспяваюць да з’яўлення прывыкання.
– Прывыкання? Кажуць, быццам бы спайсы не выклікаюць ніякага прывыкання.
– Хлусня і лухта. Яшчэ як выклікаюць! Ты проста прыпальваешся, табе становіцца мала стандартнай дозы. Арганізм сам патрабуе яшчэ і яшчэ. А потым з’яўляецца талерантнасць. У пошуку першапачатковых пачуццяў шмат хто пераходзяць на цяжкія наркотыкі. Шляху назад няма. Мозг адмаўляецца працаваць і пагоршваецца памяць. Я гэта ведаю па сабе. Я стаў часцей чуць, што ў хлопцаў маладых спынілася сэрца. У моргу скажуць, што парок, а я адразу разумею – перадоз міксу. Ад гэтага загінаюць.
– Чаму ты вырашыў завязаць?
– Фактараў з’явілася вельмі многа. Я пачаў сам паліць у вялікіх дозах – кожны дзень робіш жа, трэба і пакаштаваць – праверыць. І так па дзесяць разоў за дзень. Я заўважыў, што губляюся ў днях тыдня, не памятаю імён сваіх сяброў. Не магу думаць аб нечым сур’ёзным – мозг проста не функцыянуе, як раней. За некалькі месяцаў скінуў больш за дзесяць кілаграм. Пад дуркай зрывае башку! Яна на кожнага ўплывае па-рознаму. Можна злавіць нейкі загон і не адысці – некаторыя літаральна трапляюць у псіхушку. А потым яшчэ адзін мой знаёмы з Мінска, які ўжываў, пад міксам выпаў з акна. Гэта было кропкай. Я вырашыў болей ніколі не дакранацца да наркотыкаў.
Слоўнік
Спайс – палільная сумесь – трава з нанесеным хімічным рэчывам, якое валодае псіхаактыўным дзеяннем.
Вес – абагульняючая назва дозы спайсу.
Барыга – жаргонная назва гандляра наркотыкамі.
Прадаван – гандляр рэагентам.
Загон – асаблівы стан пры ўжыванні наркотыкаў, калі чалавек бачыць галюцынацыі ці не можа змяніць ход сваіх думак.
Мікс – сінонім слова спайс.
Дарэчы
10 хвілін спатрэбілася карэспандэнту «ІР», каб адшукаць барыгу і дамовіцца аб продажы спайсу.
Каб не парушыць антынаркатычнае заканадаўства, рэдакцыя апублікавала толькі частку размовы з наркагандляром. Але трэба ўсё ж падкрэсліць, што набыць спайс сёння – непрыстойна, непрабачальна лёгка!
Я вырашыў праверыць на сабе, ці сапраўды так проста набыць мікс і іншыя рэчывы. У пошуку інтэрнэта першы ж запыт вывеў на сайт с прапановамі пакаштаваць новай траўкі. Бачны скайп гандляра – дадаемся. Пасля кароценькай гутаркі «толькі па сутнасці» я атрымліваю прайс коштаў і адрас электроннага кашэля. Тавар гарантуюць якасны і «ядзерны». Гандляр прапаноўвае набыць 10 грам спайса за 500 тысяч. Такою колькасцю могуць «убіцца» 15 чалавек.
Далей трапляем на сайт, які цалкам прысвечаны псіхатропам, – тут можна набыць усё! Побач з парадамі да хатняга вырошчвання канаплі бачны прапановы набыць даведку аб хваробе на працу ці вучобу. Раздзел прававой дапамогі – яе абяцаюць выпускнікі юрфака БДУ. Спіс гандляроў, рейтынг іх крам. Зарэгістраваных карыстальнікаў на форуме перавальвае за дзясяткі тысяч. Большасць – кліенты.
Чаму сайты не заблакаваныя?
Чаму сайты не заблакаваныя і псіхатропы можна лёгка набыць у інтэрнэце, журналіст «ІР» адправіўся высвятляць у сталічнае аддзяленне наркакантролю. Там замест тлумачэнняў падарылі карэспандэнту фільм, зняты самімі міліцыянерамі, які павінен быў адказаць на ўсе пытанні.
Высновы наступныя: у органах добра ведаюць аб існаванні такога кшталту сайтаў – шмат з іх ужо зачынены, усе існуючыя – пад пільным кантролем. Інтэрнэт не гарантуе гандлярам 100% ананімнасці – амаль кожны тыдзень затрымліваюцца віртуальныя Эскабары, прычым метады іх ідэнтыфікацыі вельмі дасканальныя .
Але ўсё ж, кітайскія лабаранты на крок уперадзе нашай міліцыі – прабелы ў заканадаўстве дазваляюць толькі забараняць трапляючыя на рынак формулы псіхатропаў. Закона, які мог бы забараніць іх усе, у тым ліку яшчэ не існуючыя, пакуль што няма.

Не кури, да не судим будешь В Барановичах вынесли первый приговор по спайсам
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Новая Мышь
Подробнее Жители деревни Новая Мышь уже более века сетуют, что в свое время железная дорога всего–то пару километров не дотянула до них. Прошла чугунка через фольварк Барановичи — вот и вырос тот в
Интересная Беларусь
Штрафы за нарушения ПДД в Беларуси обещают сильный рост...
Подробнее К 1 июня 2020 года должна быть представлена финальная версия нового Кодекса об административных правонарушениях (КоАП). В которой, в частности, предлагается повысить штрафы за превышение скорости.



