Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

285 год нашаму земляку Яўхіму Храптовічу

285 год нашаму земляку Яўхіму Храптовічу
285 год нашаму земляку Яўхіму Храптовічу
Яўхім Храптовіч - партрэт невядомага мастака 4 студзеня ў 1729 г. у вёсцы Ясянец Баранавіцкага раёна нарадзіўся апошні канцлер Вялікага Княства Літоўскага. Гэта быў выбітны чалавек для таго часу, які ажыццявіў шматлікія прагрэсіўныя ідэі на нашых землях.   Так, 14 кастрычніка 1773 г. сойм зацвердзіў яго праект стварэння Адукацыйнай камісіі. Паводле сваіх функцый яна была першым у свеце Міністэрствам адукацыі. У 1788 г., каб спыніць шматлікія судовыя працэсы па межавых канфліктах, унёс прапанову абмежаваць усе вёскі, стварыць планы апошніх і перанесці іх на розныя карты краіны.   14 чэрвеня 1793 года быў прызначаны канцлерам ВКЛ. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай з’ехаў жыць у Варшаву.   Храптовіч  пісаў польскамоўныя вершы. У пачатку 1840 года напісаў беларускамоўны віншавальны верш «Всем многі век в новой хаці» у сувязі з канкрэтнай падзеяй — уваходзінамі на Наваградчыне ў новую хату дзеда і бабулі маладога паэта. У віншаванні паэтызуецца дом, у якім сабраліся госці на ўваходзіны:  
Палац гойны, в нім прыгожо,
Паўберано всюды гожо,
Где пойдеш, напасеш очы,
Гледеўбысь аж до цёмнай ночы,
Пачавшы од світа.
В сені вхожу, поглядаю,
Где Паном чолом біці маю,
I вхожу в тые покое,
Где з гостмі Панове двое,
А з німі дружына  
285 год нашаму земляку Яўхіму Храптовічу
Яўхім Храптовіч - партрэт Дж. Б. Грасі Менавіта ў прыватнай дзейнасці Храптовіча найбольш яскрава выявіліся яго выдатныя здольнасці і энцыклапедычныя веды. Засвоіўшы прагрэсіўныя заходнееўрапейскія ідэі і досвед, амаль адразу пасля смерці бацькі (1766) і атрымання спадчынных маёнткаў пачаў упарадкоўваць сваю сельскую рэзідэнцыю — сядзібу Шчорсы — галоўны адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр усіх маёнткаў, а таксама рэарганізоўваць панскую гаспадарку ў фальварках і асабліва сістэму карыстання зямлёй сялянамі.   Будаваў для сялянаў школы, аптэкі, наймаў лекараў. Гэта спрыяла таму, што многія сяляне з Расійскай імперыі, шукаючы лепшую долю, уцякалі менавіта ў ягоныя маёнткі. Збудаваў у Шчорсах адзін з першых на Беларусі ветракоў. У 1778 годзе заснаваў мэтургічны завод у Вішневе.  
285 год нашаму земляку Яўхіму Храптовічу
Экслібрысы бібліятэкі Храптовічаў Сабраў у сваёй бібліятэцы больш за 20 тысяч рэдкіх дакументаў і кніг XV–XVIII  ст. з усёй Еўропы,  якія паклалі пачатак славутай бібліятэкі Храптовічаў.   Памёр граф Яўхім Літавор Храптовіч на 84-м годзе 4 сакавіка 1812 годзе. Пахаваны ў Варшаве ў касцёле капуцынаў.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.