Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выходзіць на лёд яшчэ рана

Выходзіць на лёд яшчэ рана
Выходзіць на лёд яшчэ рана
Свяцілаўскае возера, Баранавічы, 25 снежня. Фота -- Алесь Гізун Да сталых маразоў выходзіць на лёд вельмі небяспечна – папярэджваюць супрацоўнікі Таварыства выратавання на вадзе. – Ужо можна бачыць дарослых і дзяцей, якія выходзяць на лёд. Рабіць гэта цяпер катэгарычна нельга, бо яшчэ не скончыўся перыяд станаўлення лёду, і ён вельмі слабы, – паведаміў Intex-press начальнік Баранавіцкай выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на вадзе Аляксандр Мудроў.   Па яго словах, сёння таўшчыня лёду на вадаёмах Баранавіцкага рэгіёна вагаецца ад 3 да 5 см, а бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 8 см. Менавіта такі лёд можа вытрымаць вагу да 100 кг.   Апроч таго, цяпер у Беларусі зацягнулася адліга, а перыяд станаўлення лёду закончыцца толькі тады, калі на дварэ ўсталюецца сталы мінус.   На лёд таксама нельга выходзіць, калі ён патрэсквае, прагінаецца альбо калі зверху на ім стаіць вада. Таксама трэба абмінаць месцы, дзе лёд схаваны пад снежнымі сумётамі, дзе ёсць умерзлыя ў яго прадметы і расце водная расліннасць. У такіх мясцінах лёд самы слабы.   Дарослым трэба памятаць, што ў перыяд станаўлення лёду яны мусяць пільнаваць сваіх дзяцей, бо тыя зазвычай няздольныя самастойна ацаніць небяспеку, якую хавае лёд.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.