Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Новы год будзе без снегу і марозу

Новы год будзе без снегу і марозу
Новы год будзе без снегу і марозу
Баранавічы, мікрараён Паўночны, раніца 24 снежня. Фота -- Алесь Гізун Напрыканцы снежня ў Беларусі чакаецца надвор’е, як у пачатку лістапада: на 7 – 10 градусаў цяплейшае за норму. – Зімовага надвор’я, якое адпавядае нашым уяўленням пра Раство і Новы год, на гарызонце не відаць. Лепшае, на што даводзіцца разлічваць, – калі ў навагоднюю ноч будзе хаця б каля 0, а ў першы дзень зімы – ад +1 да +3. Суцяшае і тое, што дождж ліцца ўсё ж не будзе, – распавяла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.   Па словах метэаролага, прыблізна такое надвор’е чакаецца па ўсёй краіне.   Да канца тыдня ў Баранавічах чакаецца ўночы каля 0, удзень – ад +1 да +5 градусаў.   Але і аматары цёплай зімы не адчуюць асалоды ад чаканага надвор’я, бо разам з тым метэаролагі прагназуюць даволі моцны паўднёвы вецер – ад 7 да 12 м/с.   Такое надвор’е вяртае нас на два месяцы назад, бо характэрна для пачатку лістапада: яно на 7 – 10 градусаў цяплейшае за кліматычную норму снежня.   Апошнім разам такое працяглае цяпло зімой у Беларусі было адзначана амаль 40 гадоў таму – у 1974 годзе.   Па словах Людмілы Парашчук,   над Еўрапейскім кантынентам надоўга затрымаўся вельмі моцны і маларухомы антыцыклон, аб які разбіваюцца ўсе цыклоны. Так будзе да канца снежня.   – Сапраўдную зіму на Раство і Новы год сёлета ўбачаць толькі жыхары Канады, скрайніх паўночных рэгіёнаў Заходняй Еўропы і еўрапейскай часткі Расіі. Ні ў Беларусі, ні у нашых суседзяў характэрнага навагодняга надвор’я з марозам і снегам не будзе, – паведаміла Людміла Парашчук.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.