Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На трэція ўгодкі Плошчы ў Баранавічах адведалі Статкевіча-старэйшага

На трэція ўгодкі Плошчы ў Баранавічах адведалі Статкевіча-старэйшага
На трэція ўгодкі Плошчы ў Баранавічах адведалі Статкевіча-старэйшага
Віктар Статкевіч Грамадскія актывісты горада завіталі ў госці да 86-гадовага Віктара Статкевіча. 19 снежня, на трэція ўгодкі падзеяў на Плошчы, баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі бацьку кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.   “У нас адбылася вельмі цёплая гутарка аб жыцці, палітычным і эканамічным становішчы ў краіне і свеце, – ­ расказаў Intex-press жыхар горада Віктар Сырыца. – Віктар Паўлавіч пачытаў нам лісты ад сына з Магілёўскай турмы № 4”. Ён таксама паказаў гасцям шматлікія паштоўкі і лісты са словамі падтрымкі, што прыходзяць з усёй Беларусі і замежжа.   Пасля апошняй заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён згодны пайсці на ліберальныя крокі для паляпшэння сітуацыі з Еўрасаюзам, з’явілася надзея на датэрміновае вызваленне Мікалая Статкевіча. Так мяркуе Сырыца. А вось бацька кандыдата ў гэтае вызваленне не верыць. “Майго не выпусцяць”,  – упэўнены ён.   Баранавіцкія актывісты штомесяц наведваюць Статкевіча-старэйшага з прапановай што-небудзь дапамагчы. Але, па словах Віктара Сырыцы, стары адмаўляецца ад дапамогі і ў свае 86 гадоў усё робіць сам.   Нагадаем, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча асудзілі за Плошчу-2011 на 6 гадоў зняволення і ў пачатку года перавялі са Шклоўскай калоніі ў крытую турму ў Магілёў як злоснага парушальніка рэжыму. Улетку Статкевічу працягнулі ўтрыманне ў камеры крытай турмы.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.