Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кіраўнік гаспадаркі, які пачаў пляжыць парк у Вялікай Сваротве, атрымаў штраф

Кіраўнік гаспадаркі, які пачаў пляжыць парк у Вялікай Сваротве, атрымаў штраф
Кіраўнік гаспадаркі, які пачаў пляжыць парк у Вялікай Сваротве, атрымаў штраф
Раўчук, які выцякае з гнойнага сховішча і бяжыць да ракі Сваротвы, 15 лістапада. Фота -- Алесь Гізун   Кіраўніка філіяла “Пачапаўскі” ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Ігара Грыба пакаралі штрафам ў памеры 650 тысяч рублёў за парушэнне рэжыму захоўвання водаахоўнай зоны. Пра гэта Intex-press распавёў начальнік Баранавіцкай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Алег Загурскі.   Кіраўнік філіяла “Пачапаўскі” ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Ігар Грыб атрымаў штраф за тое, што дапусціў расцяканне гнойнай жыжы ў водаахоўную зону рэчкі Сваротвы.  
Кіраўнік гаспадаркі, які пачаў пляжыць парк у Вялікай Сваротве, атрымаў штраф
Сховішча гною, які працёк да рэчкі Сваротвы. Фота -- Алесь Гізун А вось будаўніцтва дарогі праз старадаўні парк у Вялікай Сваротве і выкарчаваных па гэтай прычыне дрэваў, пра што на мінулым тыдні эколагам і журналістам паведамілі мясцовыя жыхары, спецыялісты прыродаахоўнай інспекцыі не заўважылі.   – Мае супрацоўнікі бачылі ў Вялікай Сваротве толькі часткова прыбранае кустоўе. Пра паваленыя або папілаваныя дрэвы мне не паведамлялі. Сапраўды, любая будаўнічая дзейнасць у водаахоўнай зоне павінна праводзіцца з дазволу нашай інспекцыі. Але часовую дарогу, якая насыпаецца ў парку для ўнутрыгаспадарчых патрэбаў мы не разглядаем як будаўніцтва, – пракаментаваў сітуацыю Алег Загурскі.   Пакараць гаспадарнікаў за знішчэнне расліннасці і парушэнне межаў старадаўняга парку пры колішняй сядзібе Незабытоўскіх у Вялікай Сваротве, па словах Алега Загурскага, немагчыма, бо парк не ахоўваецца дзяржавай як помнік прыроды ці гісторыі.
Кіраўнік гаспадаркі, які пачаў пляжыць парк у Вялікай Сваротве, атрымаў штраф
Эколаг Уладзімір Зуеў на месцы спляжанага парку ў Вялікай Сваротве 15 лістапада. Фота -- Алесь Гізун
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.