Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аддзел ідэалогіі стаў суадказчыкам па справе аб падмане чытачоў

Судовая справа разглядалася па-беларуску, а супрацоўнік аддзела ідэалогіі выступаў у якасці суадказчыка.
9 жніўня адбылося другое паседжанне суда па хадайніцтве Віктара Сырыцы аб падмане чытачоў газетай “Наш край”.
Падманутымі палічылі сябе аматары гісторыі, якія 2 чэрвеня прыехалі на афіцыйнае святкаванне 150-годдзя Мілавідскай бітвы па аб’яве ў газеце, але арганізатараў свята на прызначаным месцы не засталі. Затое на аднаго з гасцей свята, Віктара Сырыцу, склалі пратакол за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Актывіст звярнуўся да суда, абвінаваціўшы газету ў падмане чытачоў.
Суддзя Вольга Апановіч выканала просьбу Сырыцы аб тым, каб суд вёўся на беларускай мове, і ўсё судовае паседжанне сапраўды праходзіла па-беларуску. Прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які і падаваў аб’яву ў газету, паведамілі на судзе, што правялі святкаванне ў 10 гадзін, на дзве з паловай гадзіны раней прызначанага, з-за… неспрыяльнага прагнозу надвор’я.
Яны паведамілі, што сапраўды не папярэдзілі  чытачоў газеты “Наш край” пра адмену святкавання ў прызначаны час. Арганізатар мерапрыемства дырэктар метадычна-арганізацыйнага цэнтра расказала, што сама атрымала інфармацыю пра перанос свята надта позна, таму праінфармаваць чытачоў не было магчымасці.
– Вечарам нам патэлефанавалі з аддзела культуры і паведамілі аб пераносе, а мы – людзі паднявольныя, – растлумачыла яна.
Суддзя прапанавала Сырыцу заключыць з адказчыкамі міравую, але той не пагадзіўся.
Ён патрабуе ад газеты “Наш край” і аддзела ідэалогіі і культуры райвыканкама аплаціць арэнду аўтобуса, на якім аматары гісторыі прыехалі на мерапрыемства, анансаванае газетай, выплаціць дзяржаўную пошліну і штраф, які Сырыцы прысудзілі па абвінавачванні ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Актывіст таксама хоча, каб газета размясціла на сваіх старонках аб’яву аб тым, што ёй быў дапушчаны падман чытачоў.
Заключнае слуханне па справе адбудзецца 26 жніўня.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.