Выстава жывапісу Віктара Крука адкрылася ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва
Выстава жывапісных прац Віктара Крука , якая акдрылася 24 кастрычнiка, з’яўляецца адной з прымеркаваных да 65-гадовага юбілею мастака. Яго віцебскія калегі, мастацтвазнаўцы і госці з Шаркаўшчыны, дзе жыве юбіляр, расказвалі аб яго высокім духоўным і творчым воблiку.
На жаль, сам Віктар Крук не змог па прычыне хваробы прысутнічаць на адкрыцці, і ўсе без выключэння тыя, хто выступаў, жадалі яму хутчэйшага выздараўлення. Як мы ўжо казалi, у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва прысутнічала дастаткова шматлікая дэлегацыя гасцей з Шаркаўшчыны, якія ў сваіх выступах адзначалі яго велізарны талент, сціпласць і духоўнасць. Ён вельмі рэлігійны чалавек, практыкуючы праваслаўны, і нездарма яго выстава называецца «Пад крылом анёла». Госцi распавядалі таксама, што дзякуючы Віктару Круку ведаюць многіх віцебскіх мастакоў, выставы якіх ён арганізуе на Шаркаўшчыне, займаючыся актыўнай культурна-асветніцкай дзейнасцю. Габелены Святланы Баранкоўскай, акварэлі Фелікса Гумена, жывапіс Алега Скавародкі… Увогуле, само мерапрыемства адкрыцця адрознівалася непаўторнай засяроджанасцю і асаблівым унутраным рэлігійным пачуццём, калі мастацтва і духоўнасць знаходзяцца ў гарманічным адзiнстве.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская гаварыла аб асобаснай унікальнасці Віктара Крука, велізарнай каштоўнасці яго падзвіжніцкай дзейнасцi: «Яго хочацца глядзець, яго хочацца слухаць. Як птушкi збiраюцца ў стаю, каб лягчэй ляцець, так i мы збiраемся ў нейкiя агранiзацыi размаўляць адзiн з адным, каб прапiтвацца гэтым i iсцi далей. А Вiктар – ён адзiны такi, якi усё жыццё нясе вось гэты сцяг мастацтва i сцяг сваёй любовi да Радзiмы. Я думаю, што ён вучыць нас бачыць цудоўнае, тое, што ёсць на нашай зямлi, чым мы можам ганарыцца».
Начальник аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі распавёў, што гэта ўжо другая выстава Віктара Крука ў Віцебску ў 2014 годзе. Першая адбылася ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дзе былі экспанаваны партрэты. Тут жа – ў асноўным пейзажы. І яны раскрываюць непаўторныя прыгажосці нашай роднай зямлі: «У іх практычна прадстаўлена ўся наша рэспубліка … Я хачу ўсіх нас павіншаваць, што ў нашай вобласці жыве такі мастак. Гэта унікальны майстар. Хачу пажадаць, каб і далей яго творчасць развівалася на карысць нашай краiны».
Алег Скавародка у сваім выступе адзначыў, што Віктар Крук з’яўляўся адзіным студэнтам на мастацка-графічным факультэце Вiцебскага педагагiчнага iнстытута, якія скончылі вучобу з чырвоным дыпломам. Рэдкая сітуацыя… Гэта значыць, Віктар Крук быў выдатны і бездакорны ва ўсім. Мастак адзначыў такую якасць свайго калегі, што талент у яго дасканалым чынам злучаецца з прафесіяналізмам і адказнасцю: «Ён заўсёды сур’ёзна ставіўся да таго, што робіць. Усё працы яго скончаны, ён выразна ведае сваю мэту і ідзе да яе. Карціны яго заўсёды добрыя, сумленныя, таленавітыя, па-майстэрску напісаныя. Ён таксама піша іконы, ад якіх ідзе глыбокая духоўнасць. І яго дзівосныя пейзажы таксама адлюстроўваюць рэлігійнае ўспрыманне свету».
Фелiкс Гумен падкрэсліў пэўнае несупадзенне паміж прагматычным духам сучаснай эпохі, і сапраўды духоўнымі ідэаламі, якія нясе ў сабе і сваёй творчасці Віктар Крук: «Я настолькі здзіўлены, чаму няма тэлебачання?.. Нешта незразумелае творыцца ў дацкім каралеўстве. Адбываецца нейкае раз’яднанне. Новыя часы, новыя песні … На жаль, мы мала што можам купіць, заходзячы ў музеі. Мы не беражом тое, што маем, гэта наша даўняя бяда. У адрозненне ад многіх Віктар Крук з’яўляецца вельмі руплівым, і, між іншым, вельмі удзячным чалавекам. У нас, на мастацка-графічным факультэце, было шмат выпускнікоў, але Віктар Крук з’яўляўся самым старанным чалавекам. Ён памятае дабро, і яму адказваюць таксама дабром. У адрозненне ад многіх выпускнікоў ён усё жыццё паклаў на выкладчыцкую дзейнасць. Многія кiнуліся ў халтуру. А ён сумленна паехаў працаваць у раён, і паклаў усе свае старанні туды. Гэта вельмі вялікая справа. Мы прысутнічаем на унікальнай выставе. Працы Віктара Крука гавораць самі за сябе. Бо што б мастак не пісаў, ён заўсёды піша свой аўтапартрэт. І гледзячы на працы відаць, што гэта за чалавек, яго душа адразу агаляецца».
Мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі звярнуў увагу на мастацкія асаблівасці работ Віктара Крука, а таксама казаў пра яго выкладчыцкi талент: «Немагчыма не заўважыць, што гэта мастак больш камерны. Яго ўнутраная сцiпласць i глыбiня не вылiваецца ў велiзарныя фарматы твораў. Яго прыхiльнасць да рэалiзмy, якi, можа, камусцi здаваўся адмiраючым, яшчэ раз падкрэслiвае, што памерцi не можа тое, што нясе нейкае святло. Канешне, час вядзе нас наперад сваiмi шляхамi. Але ж Вiктар Крук знаходзiцца ў сваiм свеце, i ў яго дакладна акрэслены iнтарэсы. Ён вельмi прынцыповы мастак. Я даволi часта сустракаюся з яго навучэнцамi, выхаванцамi. Да нас на мастацка-графiчны факультэт прыходзiць многа дзяцей, якiя вучылiся ў Вiктара Крука. Можа тут такi моцны ўплыў, але гэта тыя ж самыя сцiплыя людзi i такiя ж таленавiтыя. Прычым у ix, акрамя такix прафесiйных, рамеснiцких навыкаў, ёсць нейкая глыбiня, сур’ёзнасць i адказнасць у адносiнах да мастацтва. Гэта таксама вельмi важна».
Мiхась Цыбульскі, звярнуўшыся да землякоў Віктара Крука, гаварыў і пра важнасць захавання творчай спадчыны майстра. Пра гэта трэба думаць ужо сёння: «Вельмi хацелася, каб вы не прапусцiлi таксама момант, i, напэўна, частку твораў закупiлi. Хоць па сiмвалiчных коштах… Таму што час iдзе, мастакi сыходзяць, i хацелася, каб гэта велiзарная, цудоўная, вельмi цёплая спадчына, якая ў значнай ступенi адлюстроўвае вось тыя куточкi, тых людзей, што жывуць у вашым раёне, каб яна засталася у вас. Будзе сумна, калi мы, як з Язэпам Драздовiчам, будзем збiраць тое, што захавалася, па ўсiм свеце. Трэба паважаць мастака, пакуль ён жывы, i любiць яго таксама».
I яшчэ мастацтвазнаўца закрануў тэму большай абмежаванасці ў магчымасцях мастака з правінцыі, у адрозненні хаця б ад тых, хто пражывае ў абласным цэнтры, не кажучы ўжо пра сталіцу рэспублікі. Яна абмяркоўвалася і пасля выступленняў удзельнікаў адкрыцця выставы. Аднак агульным быў вывад, што правінцыйнасьць адміністрацыйна-тэрытарыяльная не мае ніякага дачынення да духу. Творчасць Віктара Крука знаходзіцца ў духоўным цэнтры нацыянальнага космасу, калектыўнага падсвядомага народа.

Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Витебска
Что за военная техника замечена в Витебской области
Хотите узнать больше? Судя по всему, перед нами ЗРК малой дальности.
В Витебске ищут очевидцев смертельного ДТП. В Сети появилось видео, как пьяный водитель сбил женщину
Хотите узнать больше? В витебском микрорайоне Билево пьяный водитель насмерть сбил женщину на пешеходном переходе.
Сильный мороз и солнце. Какой будет погода в Витебске в выходные
Хотите узнать больше? Выходные порадуют самой настоящей зимней погодой - со снежком и морозом.
Старые фото Витебска из альбомов горожан. Летний деревянный кинотеатр и дом, где жил сказочник
Хотите узнать больше? Витебский историк и краевед Сергей Мартинович внес поправки в факты в одном из выпусков рубрики "Старые фото Витебска из альбомов
Женщина нашла в вещах покойного мужа доллары и принесла на обмен. Выяснилось, что они фальшивые
Хотите узнать больше? Женщина рассказала милиционерам, что нашла купюру в вещах покойного мужа. Он работал столяром и, по мнению вдовы, мог получить деньги в качестве
Погода в Витебске на 5 февраля
Хотите узнать больше? Сегодня, 5 февраля, в Витебске пасмурно
В Витебске вынесли приговор парню, которого обвинили в нападении на 9 милиционеров
Хотите узнать больше? Пострадавшие сотрудники милиции 25 октября были в гражданском и исполняли свои служебные обязанности, находясь в колонне протестующих. По словам
Прокуратура опротестовала решение суда о закрытии дела витеблянок, занимавшихся фитнесом в лесу
Хотите узнать больше? Заместитель прокурора Витебска Кирилл Дубов опротестовал решение суда Первомайского района Витебска, который 19 января прекратил административное
Инфо
Расписание- Автобусы (скачать расписание)
- Троллейбусы и трамваи (внешняя ссылка)
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Карта Витебска
- Карта Витебского района
- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта-схема движения городского транспорта (Руба)
Объявления
О Витебске
Фотопрогулка по витебским достопримечательностям
Подробнее Витебск - город, похожий одновременно на российские Москву и Питер, украинский Львов и белорусский Минск. Верно ли так говорить, не знаю, но посетить этот разноликий город просто обязательно.
Интересная Беларусь
После открытия границ нас ждет долгожданный «шенген» по €35
Подробнее Хорошие новости во время эпидемии. Европарламент одобрил соглашения с Беларусью об упрощении выдачи виз.
