Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Невядомыя сцэнары Караткевіча (+відыя)

Невядомыя сцэнары Караткевіча (+відыя)

Знойдзены невядомыя сцэнары Караткевіча, амаль дзве тысячы старонак, паведамляе «Наша Нива».


Анатоль Верабей, літаратуразнаўца і даследчык творчасці Караткевіча, адзначае, што на пачатку 1960-х гадоў пісьменнік хацеў актыўна працаваць з кіно, каб з экрана прыцягнуць увагу да Беларусі, да яе гісторыі, да прыгажосці краіны. Гэтыя фільмы, на жаль, не траплялі на экран па розныя прычыны — ад мастацкіх да ідэалагічных. Караткевіч пераробліваў сюжэты па тры-чатыры разы, але яны ўсё адно не праходзілі рэдакцыйную раду.

Асноўная частка знойдзеных сцэнароў — расейскамоўная: у Мінску па-беларуску тады амаль нічога не здымалі. Беларускамоўныя варыянты усяго тры-чатыры.

Найбольш вядома пра сцэнар «Гневное солнце палящее». Фільм меўся складацца з пяці навэл, але на экран трапіла толькі адна, пад назвай «Чырвоны агат».

«Чырвоны агат» выйшаў на экраны ў 1973 годзе. Гэта 23-хвілінная навэла пра дзяўчынку, якая выпраўляецца да мора шукаць рэдкі чырвоны агат, каб уратаваць хворага дзядулю. Яна, пры простасці сюжэту, уражвае глыбокім псіхалагізмам, паказвае паўставанне характара галоўнай гераіні.

Ёсць сцэнар мастацкага фільма 1960 года пад назвай «Песня пра каханне і нянавісць», але, мяркуючы па ўсім, фільм так і не выйшаў.

Захаваўся сцэнар дакументальнага фільма «Памяць» з прыкладзеным да яго маршрутам кінаэкспедыцыі па ўсёй Беларусі. Гэты фільм зняў у 1966 ці 1967 годзе рэжысёр Цвяткоў, ёсць дзве моўныя версіі.

Караткевіч актыўна супрацоўнічаў з аператарам Анатолем Забалоцкім, сібірскім беларусам. Падборку дакументальных фільмаў беларускага сцэнарыста можна паглядзець у Музеі кіно, іх зараз выкупляюць з Расіі.

З усіх сцэнароў Караткевіча надрукаваная толькі «Легенда аб бедным д’ябле і адвакатах сатаны». Гэта фантастычна-гістарычны твор пра сярэднявечную Беларусь.

Знойдзеныя сцэнары маюць увайсці ў 16, 17 і 18 тамы новага 25-томнага Збору твораў пісьменніка, выданне якога мае скончыцца да 2020 года.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]