Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чарговы ліст пра Базылянаў

Чарговы ліст пра Базылянаў

Мікола Купава звярнуўся да новага міністра культуры са старой праблемай. Перадаем тэкст ліста цалкам.


заява

пра помнік архітэктуры XVIII ст., які разбураецца з-за людской абыякавасьці.

Паважаны Барыс Уладзіміравіч!

Зьвярнуцца да Вас мяне змусіла небяспека страты вялікай культурнай каштоўнасьці -- выдатнага помніка старажытнай беларускай архітэктуры -- Базылянскага кляштара -- у маім родным горадзе Воршы.

На жаль, гэта толькі рэшта помніка, бо пабудаваная ў 1774 годзе Сьвятыня Апекі Маці Божай гэтага комплексу, у 1969 годзе паводле загаду гарадскіх уладаў, была зьнішчаная. Адбывалася гэта на маіх вачах, і мне ніколі не забыць, як у той жнівеньскі дзень я прыехаў у Воршу наведаць бацькоў. Але ў родным горадзе мяне чакала жахлівае відовішча, якое назаўсёды засталося ў маёй памяці. На мяне зеўрыла нутром канаючая Сьвятыня, у якой не было правай навы і вежы. Я быў у шоку, стаяў і плакаў. Я тады першы раз убачыў бажніцу знутры і быў узрушаны яе дасканалай прыгажосьцю. Чугунная «баба» заўзята працавала ўжо не адзін дзень. Велічная прыгажосьць маўкліва знікала, пераўтваралася ў пыл і друз...

І вось праз амаль 44 гады пасьля зьнішчэння Сьвятыні стаіць без даху будынак Базылянскага кляштара, і таксама паступова сыходзіць у нябыт. Ні гарадскія ўлады, ні створаныя дзеля абароны спадчыны грамадскія арганізацыі, ні культурныя ўстановы ці кантрольныя ведамствы не могуць нічога зрабіць дзеля таго, каб захаваць гэты помнік.

Варта нагадаць, што калісьці ў горадзе было каля дзесяці помнікаў сакральнай архітэктуры, але большая частка іх была страчаная. Калі не будуць зробленыя тэрміновыя захады, то можам страціць яшчэ адзін.

Крыху раней у гэтым годзе я зьвяртаўся да гарадскіх і абласных уладаў. Я прапанаваў праграму выратавання гэтага выдатнага помніка архітэктуры. Яна вельмі простая паводле сваёй сутнасьці: трэба у самы кароткі тэрмін накрыць кляштар дахам і правесьці кансервацыю будынка, пасьля чаго прыступіць да планамернага ўзнаўлення кляштара і разбуранай царквы Апекі Маці Божай.

І зараз ня так важна высьвятліць, хто адказны за той стан, у якім апынуўся гэты будынак, пастаўлены на рэспубліканскі ўлік як архітэктурны і гістарычны помнік. Самае важнае – прыняць неадкладныя захады па ягоным выратаванні. Патрэбныя супольныя намаганні, скіраваныя на вынік, а не на падзел адказнасьці і выдаткаў. Нашчадкі адплоцяць нам усім па-роўну, калі зьберажэм гэтую каштоўнасьць – удзячнасьцю, калі не – пагардай.

Спадзяюся, паважаны Барыс Уладзіміравіч, на падтрымку з боку Міністэрства культуры Беларусі гэтай маёй ініцыятывы па выратаванні і ўзнаўленні велічнага помніка архітэктуры ў Воршы -- Базылянскага кляштара і сьвятыні Апекі Маці Божай.

Дай Бог каб гэта здарылася, і горад набыў калісьці бяздумна страчаную архтэктурную каштоўнасьць, якая ўпрыгожвала яго больш як дзьвесьце гадоў да свайго зьнішчэння. Прапаную ўзнаўленне сьвятыні Апекі Маці Божай уключыць у Дзяржаўную праграму аднаўлення.

З павагай і надзеяй,

Мікола Купава

Сябра Беларускага саюза мастакоў; дыпламант і ўладальнік дыплома і медаля Францыска Скарыны; лаўрэат прэміі Беларускага Фонду Тадэвуша Касьцюшкі; уладальнік Прывілея Беларускага Асьветніцкага Фонду імя Льва Сапегі (за мастацкае аздабленне кнігі казак Уладзіміра Караткевіча «Лебядзіны ськіт»).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]