Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Значная падзея 2012

Значная падзея 2012

У новым апытанні прапануем Вам выказацца на тэму, якая з падзеяў 2012 года была найбольш важнаю для Аршаншчыны 


 Мы паспрабавалі сабраць у апытанні найбольш важныя падзеі, якія адсочваў наш сайт напрацягу прайшоўшага году.

Першы прапануемы варыянт - прыход украінскага інвестара ў Балбасава. Авіярамонтны завод, які ад моманту свайго стварэнні пастаянна цярпеў фінансавыя цяжкасці, нарэшце, атрымаў надзею на развіццё. Акрамя таго, інвестар паабяццаў укласці сродкі і ў інфраструктуру мястэчка.

Запуск цягнікоў "рэгіянальных лініяў" распачаўся яшчэ ў канцы мінулага году, але ў гэтым годзе дадаткова быў запушчаны яшчэ адзін цягнік - Орша-Крычаў. Запуску гэтага транспартнага сродку і прысвечаны другі варыянт адказу.

У гэтым жа годзе адбыліся і прызначэнні новых кіраўнікоў прадпрыемтсваў. Так, упершыню пасля доўгіх следстваў, быў прызначаны дырэктар мясакамбіната. Амаль у той жа час быў прызначаны і новы кіраўнік малочнага камбінату.

У сакавіку амаль любы жыхар гораду Орша меў некалькі дзён магчымасці сустрэцца з вядомымі палітыкамі Сяргеем Калякіным, Анатолем лябедзькам і Аляксандрам Атрошчанкавым у судзе. Палітыкаў знялі ў Оршы з цягніка, трымалі да суда пакуль мерапрыемства на якое яны ехалі не пачалося, а потым прысудзілі штрафы і адпусцілі. Адразу ж пасля таго пачаўся суд над былым дэпутатам Вярхоўнага Савету РБ Валерыем Шчукіным. У выніку, некалькі дзён Орша гучала навінах палітычных сайтаў. Гэтыя падзеі - чацверты варыянт.

Напачатку лета быў адрамантаваны помнік ахвярам Сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара. Ініцыятарам стала ГА "Звяз", акрамя непасрэднага рамонту, аб'яднанне яшчэ і звярнулася ў райвыканкам з просьбай узяць помнік пад ахову, на што была атрыманая адмова. Значнасць гэтай падзеі ў тым, што ўпершыню помнік усталяваны ў свой час выканкамам, быў адрамантаваны сіламі грамадскай арганізацыі.

Сыход з пасады намесніка старшыні гарвыканкаму Мікалая Саксонава са сваёй пасады і замена яго на "вечна маладога" Алега Смірноўскага, здавалася б, павінна было прынесці некаторыя змены ў жыцці горада. Замена чыноўнікаў адбылася, але зменаў у кіраванні горадам ад гэтага не стала заўважна. Тым не меньш, для кагосці гэты варыянт таксама можа быць вартым для ўдзелу ў апытанні.

Магчыма самая значная падзея ў сферы культуры мясцовага маштабу - вяртанне бібліятэкі Пушкіна на сваё старое месца. Пасля доўгага рамонту бібліятэка з Чаромушак вярнулася ў цэнтар.

Навіна якая шакавала ў гэтым годзе - забойства на Ўкраіне ўраджэнца Оршы, вядомага спевака Якава Навуменка.

Падзея якая дала ў гэтым годзе найбольш каментароў на нашым сайце і выклікала шмат абмеркаванняў у горадзе - парламенцкія выбары. Праўда, правядзенне выбараў так нічога і не змяніла ні ў Оршы, ні ў краіне.

Тое што сапраўды можа мець сур'ёзныя наступствы для нашага рэгіёну - працэс аб'яднання гораду і раёну ў адну адміністратыўную адзінку. Чакалася, што адзіны выканкам з'явіцца яшчэ да канца году, але справа затармазілася і аб'яднання пакуль не адбылося.

Абрабаванне ювелірнай крамы ў нашым горадзе, прычым абрабаванне яе грамадзянінам Расійскай Федэрацыі стала важнай інфармацыйнай нагодай для ўпамінання нашага гораду ў рэспубліканскіх СМІ і зноў паставіла пытанне пра бескантрольнасць усходняй мяжы. Асаблівы інтарэс выклікала аператыўная рэакцыя аршанскай міліцыі - праз даволі кароткі час злачынца быў злоўлены, не паспеўшы пакінуць горад.

І яшчэ адзін варыянт які мы прапаноўваем для Вашага разгляду - першы выпуск духоўнай вучэльні. Стварэнне новай навучальнай установы і першы выпуск гэтай установы для нашага гораду сапраўды даволі важная падзея.

Канец свету для аршанцаў быў не дужа заўважным і не даў цікавых інфармацыйных нагодаў, але размоваў пра яго сапраўды было шмат.

Калі вы тут не бачыце таго варыянту, за які былі б гатовыя прагаласаваць ці вам здаецца, што ў горадзе адбываліся і больш значныя падзеі чым тыя, што мы прапанавалі - пакідайце свае каментары пад дадзеным артыкулам!  

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]