Баранавіцкаму выкладчыку і "легендзе" амерыканскай астранаўтыкі споўнілася 105 год
Барыс Кіт. Фото: tut.by
Дзень народзінаў 6 красавіка адзначае наш выбітны зямляк Барыс Кіт. Барыс Кіт – заслужаны прафесар Мэрылендскага ўніверсітэта (ЗША), акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, старэйшы сябар Амерыканскага таварыства астранаўтыкі, ганаровы сябар Брытанскага міжпланетнага таварыства, чалец камітэта міжнароднай Акадэміі астранаўтыкі (Парыж), уладальнік залатога медаля імя Обэрта, ганаровы доктар навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ганаровы жыхар Навагрудка.
Барыс Кіт нарадзіўся ў 1910 годзе у Санкт-Пецярбургу, але яго бацькі паходзілі з-пад Баранавіч – з вёскі Агароднікі (цяпер Навагрудскі раён). У 1918 годзе сям’я вярнулася на Бацькаўшчыну. Барыс скончыў Навагрудскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР працаваў у Баранавічах настаўнікам матэматыкі ў педвучэльні. Быў прызначаны 16 снежня 1939 года баранавіцкім школьным інспектарам, займаўся заснаваннем беларускіх школак па вёсках. Падчас акупацыі працаваў у Маладзечне дырэктарам Адміністрацыйна-гандлёвага інстытута. У 1944 годзе быў арыштаваны гестапа. Ад смерці яго выратавалі вучні. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945–1948 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку ў мясцовых гімназіях. Пасля з’ехаў у ЗША. У Лос-Анджэлесе Барыс Кіт працаваў у фірме North American Aviation, якая ажыццяўляла касмічныя праекты. Ён удзельнічаў у распрацоўцы праектаў будаўніцтва чаўночнага карабля Shuttle, а таксама ў падрыхтоўцы палёту чалавека на Месяц ды планаванні падарожжа на Марс. Першай навуковай працай Кіта стала даследаванне вадкага вадароду ў якасці касмічнага паліва. Пасля наш зямляк працаваў у аддзеле астранаўтыкі Міністэрства паветраных сілаў ЗША, дзе выконваў абавязкі эксперта па развіцці міжнароднай касманаўтыкі. Наш зямляк працягвае жыць у ЗША, падарожнічае па свеце і дасюль актыўна ўдзельнічае ў беларускім эміграцыйным руху. Барыс Кіт і Баранавічы На 90-годдзе Барыса Кіта ў 2000 годзе Баранавіцкі недзяржаўны эканоміка-юрыдычны каледж звярнуўся да нашага земляка з просьбай даць згоду на наданне каледжу яго імені. Барыс Кіт пагадзіўся на гэту прапанову. Гэты ліст захоўваецца цяпер у Цэнтры рамёстваў у Русіно. Аднак Брэсцкі аблвыканкам не падтрымаў тады гэтай задумы і адмовіў каледжу ў змене назвы. У 2009 годзе Баранавіцкая Рада ТБМ імя Ф. Скарыны звярнулася ў Міністэрства культуры з парадай усталяваць у горадзе да 100-годдзя Барыса Кіта памятную дошку. Яе прапаноўвалася павесіць на будынак музычнай вучэльні на вуліцы Горкага, дзе да вайны знаходзілася педагагічная вучэльня і дзе ў 1939–1941 гадах выкладаў матэматыку Барыс Кіт. Міністэрства культуры ў сваім адказе за подпісам намесніка міністра культуры Уладзіміра Рылаткі паведаміла, што ўсталяванне памятнай дошкі сусветна вядомаму фізіку Барысу Кіту ўключана ў праект канцэпцыі манументальнай прапаганды Рэспублікі Беларусь. Але і да гэтага часу, на жаль, такой дошкі ў нашым горадзе не з’явілася.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
В Барановичах у пенсионерки зацвело денежное дерево
Подробнее Барановичская пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что денежное дерево зацвело к удаче Пенсионерка Зоя Гаголкина считает, что такое редкое явление сулит ее семье удачу. Как рассказала IP пенсионерка
Интересная Беларусь
Ленин – белорусский герой?
Подробнее В Беларуси не спешат расставаться с советским наследием, позволяя памятникам Ленину находиться на главных площадях почти всех городов, а улицам Ленина – едва ли не в каждом населенном пункте.



