Перапетыі і «перапіціі» сямейнай драмы
Значную частку свайго «пакоя» Аляксандр дзеліць са слоікамі і кнігамі. Фото: Дзмітрый Макарэвіч
Да “ІР” звярнуўся жыхар горада і папрасіў дапамагчы знаёмаму, які апынуўся “на вуліцы” пры наяўнасці ўласнай кватэры: маўляў, мужчыну выгнала з хаты ўласная дачка і таму ён вымушаны жыць у падвале.
– Праходзьце, зараз святло ўключу, – вымушаны бомж Аляксандр укручвае лямпачку глыбей у патрон, які звісае з падвальнай столі, – вось так і жывем, ужо шэсць месяцаў...
Плошча “пакоя” небаракі – прыблізна метр на два. Пад паліцамі са слоікамі, на падлозе, накідана вопратка, якая служыць адразу і ложкам, і коўдрай, і месцам харчавання. З нейкай шуфляды тырчыць зялёная бутэлька “плодово-ягодного”.
– Так апусцілі мяне, што крыху выпіваю, – апраўдваецца мужчына, – нават у дзіцячы садок вартаўніком не магу ўладкавацца – там жа персанал інтэлігентны, а я няголены – сорамна.
Мужчына радуецца візіту журналістаў і пачынае паглыбляцца ў гісторыю свайго няшчасця.
– Уяўляеце, дачка з кватэры выгнала! – пакрыўджана кажа Аляксандр. – Заходжу ў хату, а яна мяне за ганак выштурхоўвае, кажа: ты сюды больш не ўвойдзеш, я жыць хачу! Дык а мне што, памерці?
Са словаў мужчыны, за сваё жыццё ён яе ніколі не крыўдзіў і не можа зразумець, чым заслужыў такі абыход: усе заробленыя капейкі аддаваў сямейным і нават аплаціў дачцэ адукацыю. Тая ж у падзяку не адчыняе дзверы роднаму бацьку і не аддае яго прылады, якімі той мог бы зарабляць грошы. З кватэры пры гэтым ён не выпісаны і па-ранейшаму з’яўляецца законным уласнікам.
– Я тут палове раёна дзверы ставіў! Мяне ўсе ведаюць! І дачку сваю ўладкаваў на працу, калі тая свае ўніверсітэты скончыла, – эмацыйна распавядае Аляксандр.
Аднак цяпер мужчына вымушаны жыць за прададзеныя ягады і грыбы, а ваду набіраць у царкоўнай калонцы.
– Сёння 35 тысяч зарабіў, прадаўшы грыбы, купіў крыху зельца, – Аляксандр ківае на пакет у глыбіні сваіх “апартаментаў”, – спадзяюся з’есці, пакуль пацукі пранюхаюць.
Іншага прыбытку, акрамя гандлю прыроднымі дарамі, у мужчыны няма: да пенсіі яшчэ год, а з былога месца працы нібыта сам сышоў – праўда, не тлумачыць чаму. – У мяне ж і жонка ёсць, і ўнук, – настальгічна ўзгадвае Аляксандр, – ды толькі яны пад уплыў дачкі патрапілі ды таксама са мною знацца не хочуць.
Са словаў мужчыны, два гады таму яго дачка вярнулася з універсітэта, першы час здымала кватэру разам з малалетнім сынам, а потым пераехала да бацькі і неўзабаве выгнала яго.
– Я і ў міліцыю звяртаўся, ды плёну – нуль, – сумна ўзгадвае суразмоўца, – у кватэру не пускае і замкі мяняе. Судзіўся з ёю ды заўсёды вінаватым аказваўся – на «сутках» сядзеў, штрафы плаціў.
Паводле яго словаў, абышліся з ім несправядліва і закон дапамагчы не можа – усім пляваць. Журналісты, на яго думку, адзіныя хаўруснікі і выратавальнікі.
«У нас кожны месяц было па два пажары»
Пасля аповеду Аляксандра аб лютай дачцэ журналісты з ёю сустрэліся.
– Давайце пройдзем у кватэру, – карэспандэнт застаў Алену (імя зменена) на вуліцы, і тая паклікала да сябе, – я вам усё пакажу, каб вы разумелі.
Разам з ёю ідзе 7-гадовы сын, які чуе размову пра дзеда і пачынае ў ліфце ўслых разважаць аб лёсе продка.
– Дзед моцна піў, нам без яго добра, – нібыта пра сябе кажа малы і цікавіцца, – а вы чаму пытаецеся? Ён нам ледзь кватэру не спаліў!
Жанчына абгрунтоўвае словы сына, паказваючы на голыя сцены кухні.
– Бачыце? У нас кожны месяц было па два пажары ў кватэры – цудам паспявалі патушыць, – дрыжачым голасам распавядае Алена. – Бацька штосьці пачынаў гатаваць, а потым засынаў у іншым пакоі. Вось сцены яшчэ дагэтуль не абклеілі.
Са словаў жанчыны, жыццё ў кватэры было невыносным – бацька моцна піў, часта запрашаючы ў кватэру сваіх сяброў па бутэльцы.
– Вы ўяўвіце сабе, што забіраеце дзіця са школы і прыходзіце ў кватэру, а тут паўсюль гразь, недакуркі, знаёмыя твары «з-пад крамы» за дзіцячым сталом сядзяць, – узгадвае жанчына. – Сыну даводзілася на ложак залазіць апранутаму і чакаць, пакуль я падлогу з хлёркай павымываю.
На словы аб нібыта схаваных у кватэры прыладах бацькі Алена рэагуе з гумарам.
– Якія яшчэ прылады? Гэта ён вам сказаў? Супакойцеся! – смяецца жанчына і тут жа змяняецца ў твары. – Ён нават ровар майго сына прадаў, не кажу ўжо аб прыладах...
Паліцы шафаў у кватэры пустыя. Алена кажа, што яна і сын дагэтуль не пазбавіліся звычкі хаваць рэчы па сумках, пасля таго, як ад іх сышоў бацька. У тым, што ён менавіта сышоў, і ніяк інакш, жанчына запэўнівае:
– Колькі ў нас судоў было! Як толькі мы з гэтым чалавекам ні змагаліся! У апошні раз суд вынес рашэнне змясціць яго ў ЛТП – тут ён і знік.
Шматпакутная жанчына тлумачыць, што «лавілі» яго некалькі міліцыянтаў, прасілі нават тэлефанаваць, калі ёй будзе вядома аб яго месцазнаходжанні.
А потым на паштовую скрыню сталі прыходзіць штрафы – то за крадзёж гарэлкі ў магазіне, то за п’яную бойку. Аб пахаджэннях свайго бацькі яна можа судзіць па такім «летапісе» штрафаў.
– Калі я ў школе вучылася, то нават на выпускны альбом фатаграфавацца не стала: твар быў у сіняках, – прыгадвае жанчына. – А цяпер што? Хай гэта пройдзе і мой сын? Не, я не хачу, каб маё дзіця расло ва ўмовах п’янага тэрору.
Як кажа жанчына, заблытаную сітуацыю спрабавалі вырашыць мірна, аднак не атрымалася:
– Мая маці з уласных накапленняў прапаноўвала яму купіць куток у горадзе ці нават дом у ваколіцах Баранавіч. Аднак ён адмовіўся. А чаму? Дык за жыллём жа трэба сачыць! А гэта – адказнасць. Тут ужо ніхто табе не нагатуе і брудную вопратку не памые, і пажар своечасова не патушыць. Я лічу, што яго ў жыцці ўсё задавальняе, а зварот да журналістаў – фарс, каб лішні раз сапсаваць кроў сваякам. Яму ж не 90 гадоў, а 59 – пры жаданні, можна было б і працаваць, і зарабляць. Аднак ён нават не прыйшоў і не папрасіў прабачэння за ўсе свае выхадкі. Ці варты ён спачування? Я думаю, не. Чалавек сам давёў сябе да такога стану, і замест скаргаў можна было б выпраўляцца, але ён гэта яшчэ не зразумеў. Можа, не зразумее ўжо ніколі.
Хутчэй збег, чым выгналі
На тым участку, дзе знаходзіцца дом Аляксандра, сталага ўчастковага няма: не хапае супрацоўнікаў. Таму тут па чарзе працуюць розныя міліцыянеры, аднак амаль усе яны добра ведаюць гэтую сям’ю.
– З чалавекам, аб якім вы кажаце, мы сустракаліся досыць часта. Аднак аб нейкіх там спробах вярнуцца ў кватэру я, шчыра кажучы, чую ў першы раз. Аляксандр – буйны алкаголік, якога даводзілася ізаляваць на «суткі». Ён сямейны тэрарыст – «даводзіў» родных праз прагу да алкаголю, – расказаў «ІР» участковы Сяргей Лешык.
З калегам салідарны і ўчастковы Сяргей Верабей, які часта прыязджаў на выклікі.
– Я лічу, што хутчэй Аляксандр сам збег з хаты, каб не патрапіць у ЛТП, а не хтосьці прымусова выгнаў яго. Ніякіх скаргаў такога кшталту не было, – сказаў журналістам міліцыянер. Што рабіць, калі вы апынуліся ва ўмовах хатняга тэрору?
Псіхолаг Баранавіцкага псіханеўралагічнага дыспансера Наталля Калеснікава:
– Большасць людзей, якія пакутуюць ад сямейных тыранаў, баяцца аб гэтым гаварыць. Аднак гэта няправільна: калі спачатку гвалтаўнік яшчэ адчувае нейкую віну, то з цягам часу сітуацыя толькі пагоршыцца і ён нават не будзе прасіць прабачэння. Таму трэба дакладна вызначыць, што з вамі рабіць нельга: абражаць, біць, забіраць грошы. Калі гэтыя межы пераходзяцца, варта адразу звяртацца ў міліцыю і медыцынскія ўстановы, да псіхолагаў. Галоўнае, гэта не трываць і не дазваляць сябе прыніжаць. Калі вы не будзеце клапаціцца аб сваёй бяспецы самі, то за вас гэта не зробіць ніхто!
Каментарый спецыяліста Сяргей Зікрацкі, юрыст:

– Кіруючыся п.1 арт. 85 Жыллёвага кодэкса РБ, чалавека можна прымусова выселіць з кватэры, калі той цягам года тройчы парушае правілы карыстання жыллём і на яго за гэта складаюцца пратаколы. Пры гэтым паняцце «год» значыць роўна 365 сутак з моманту першага «залёту». Пры высяленні не мае значэння, з’яўляецца гэты чалавек уласнікам жылля ці проста прапісаным.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Барановичей
В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств
Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис
В Барановичах инспекторы со стрельбой останавливали Ford Transit, которым управлял пьяный водитель
Хотите узнать больше? Инспекторы составили на водителя несколько административных протоколов.
Суд приостановил высылку барановичского активиста - а того уже принудительно вывезли из страны
Хотите узнать больше? По повестке его пригласили явиться на заседание в Барановичи 14 января.
Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи
Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли
В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки
Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".
В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»
Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.
Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19
Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.
Суд отправил в колонию жителя Барановичей, который избил и выбросил свою таксу из окна
Хотите узнать больше? Ему назначили год и один месяц лишения свободы.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пассажирские поезда
- Пригородные поезда
- Электрички Барановичи-Минск
Объявления
Тракторист с проживанием
0 бел.руб.
06:35, 09.09.2022Упаковщик вахтовый метод
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Водитель С
1 800 бел.руб.
11:05, 22.07.2022УкладкаТротуарной Плитки Барановичи и рн
16 бел.руб.
08:51, 19.07.2022водитель кат В
2 300 бел.руб.
17:57, 13.04.2022О Барановичах
Столовичи.
Подробнее Столовичи — деревня в Барановичском районе, некогда бывшая зажиточным местечком с интересной и богатой историей... В ясный солнечный день строгое, белое, будто тянущееся к небу строение —
Интересная Беларусь
Приватизация квартиры в Беларуси. Список документов и порядок действий
Подробнее По состоянию на начало 2015 года 10% жилого фонда находилось в государственной собственности. Значительная часть указанных квадратных метров могут быть переведены в частное владение.



