Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

2 ліпеня 1916 распачалася другая фаза Баранавіцкай аперацыі

2 ліпеня 1916 распачалася другая фаза Баранавіцкай аперацыі

Пахаванне нямецкіх салдат пад Баранавічамі, паштоўка са збораў Руслана Равякі
Першая спроба расійскай арміі 13 чэрвеня выбіць немцаў з умацаваных пазіцый на рацэ Шчара скончылася няўдала.
Баранавіцкая аперацыя з'яўляецца адной з самых крывавых падчас Першай сусветнай вайны на Усходнім фронце. Але дасюль яна з'яўляецца і найменьш вядомай.   У чэрвені 1916 года на аўстрыйскім фронце руская армія распачала знакаміты Брусілаўскі прарыў. Натхнёныя поспехам, рускія генералы паспрабавалі развіць падобны поспех і на Баранавіцкім участку фронту, які быў найменш умацаваны. Аднак першая атака, што адбылася 13 чэрвеня пад Калдычэвам, была беспаспяховай. У гэты дзень расійская армія страціла забітымі і палоннымі 7000 салдат.
2 ліпеня 1916 распачалася другая фаза Баранавіцкай аперацыі
Нямецкая гармата пад час боя ў ліпені 1916 года. Фота з альбома доктара Макса Якобі  2 ліпеня а 7 раніцы пачалася руская артпадрыхтоўка. У гэты час рускія здолелі навесці праз р. Шчару і р. Сервеч масткі. На ўчастку Выгада — Карчова распачаўся наступ 4-й расійскай арміі ген. Рагозы, у склад якой уваходзілі, акрамя грэнадзёраў, яшчэ Х, ХІХ, ХХV корпусы пяхоты, узмоцненыя 11 сібірскай дывізіяй і 112 дывізіяй пяхоты.

Ля Высокага і Скробава расійскія салдаты захапілі 1-ю лінію аўстрыйскіх умацаванняў. Было ўзята ў палон каля 3000 нямецкіх і аўстра-венгерскіх жаўнераў. 3 ліпеня расійская артылерыя пачала абстрэл 2-й лініі абароны праціўніка. 4 ліпеня зацятая бойка трывала каля вёсак Дарава, Літва і Гірава. Але захапіць 2-ю нямецкую лінію абароны здолелі толькі на Дараўскім участку. Уначы пайшоў моцны лівень, што ператвараў акопы і ірвы ў бурлівыя патокі. Гэтым скарысталіся немцы і імкліваю атакаю ў 7 гадзін раніцы выбілі рускіх з «Дараўскай вышыні».  
2 ліпеня 1916 распачалася другая фаза Баранавіцкай аперацыі
Забітыя рускія салдаты ў нямецкіх акопах. Фота з альбома доктара Макса Якобі
  5 ліпеня рускія паспрабавалі прабіць аўстрыйскія часткі на ўчастку Цырын — Выгада, але таксама былі адкінуты. Пасля гэтага баі на нейкі час сціхлі.

Па словах ген. Рагозы, 6 ліпеня планаваліся артпадрыхтоўка і новы штурм у накірунку Баранавіч, але гэткі спосаб быў прызнаны паспешным і неэфектыўным, таму дзеля перагрупіроўкі атака была адкладзена на 7 ліпеня.

Асноўныя атакі былі накіраваны на аўстрыйскія пазіцыі Цырын — Карчова і Крашын — Адахаўшчына. Аўстрыякі лічыліся менш стойкімі, і на іх участках рускія мелі найбольшы поспех. Немцы ж умацавалі аўстрыйцаў баварскай кавалерыйская дывізіяй. Наступ распачаўся ў другой палове дня 7 ліпеня, у некаторых месцах даходзіла да рукапашных боек. Да вечара рускія захапілі цэнтр першай лініі аўстрыйскага ХІІ корпусу недалёка ад вёскі Скробава. Зацятая бойка трывала тут да 16 гадзіны 9 ліпеня.
2 ліпеня 1916 распачалася другая фаза Баранавіцкай аперацыі
Знішчаныя артылерыяй нямецкія акопы. Фота з альбома доктара Макса Якобі 14 ліпеня а 17 гадзіне генерал Войрш распачаў контрнаступ. Пасля моцнага артабстрэлу каля Скробава распачалася нямецкая атака. Пры навальніцы і заліве немцы вярнулі сабе некалішнюю сваю першую лінію абароны. Спробы рускіх адбіць акопы назад былі безвыніковымі.

Зноў над фронтам усталявалася зацішша. Немцы ды аўстрыйцы аднаўлялі і ўмацоўвалі пашкоджаныя пазіцыі, рускія рыхтаваліся да новага наступу.   Незадаволеныя вынікамі, 25 ліпеня рускія генералы распачалі трэцюю атаку на нямецкія пазіцыі. Яна таксама была няўдалай і скончылася 29 ліпеня.   Агулам, падчас аперацыі загінула ці было паранена каля 80 тысяч рускіх салдат і 8000 нямецкіх і аўстра-венгерскіх.
2 ліпеня 1916 распачалася другая фаза Баранавіцкай аперацыі
Палонныя рускія на вуліцах Баранавіч, паштоўка са збораў Руслан Равякі
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Барановичей

В Барановичах теперь можно заказать доставку лекарств

Хотите узнать больше? В Барановичах запущена первая доставка лекарств. Заказывать можно безрецептурные препараты, медицинские изделия, косметику и медтехнику. Сервис

Журналистов TUT.BY перевели в барановичский ИВС - как раз в тот день, когда им можно передать передачи

Хотите узнать больше? Делать передачи в ЦИП на Окрестина можно только один раз в неделю - по четвергам. Поэтому сегодня с самого утра коллеги и родные журналистов пришли

В Барановичах «гадалка» оставила пенсионерку без золотой цепочки

Хотите узнать больше? Во время беседы гадалка узнала, что женщине нездоровится, и пообещала "снять с нее порчу".

В Барановичах откроется жесткий дискаунтер «Грошык»

Хотите узнать больше? Магазин находится на улице Тексер, 2а напротив дошкольного центра развития ребенка № 2.

Музколледж в Барановичах закрыли на дезинфекцию из-за COVID-19

Хотите узнать больше? Некоторые преподаватели и студенты направлены на самоизоляцию.