Дэпутаты гарсавета навязалі Віцебску гімн Красновай-Гусачэнкі
Сёння, 27 сакавіка, на сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў быў зацверджаны гімн горада Віцебска. Ім стала “Песня аб Віцебску”, тэкст якой напісала Тамара Краснова-Гусачэнка, а музыку — Аляксандр Рауза.
Начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыёнак, якая прадставіла “Песню аб Віцебску” дэпутатам гарсавета, адзначыла, што гэты конкурсны варыянт выкананы на высокім прафесійным узроўні, мае яркую меладычную аснову і ўрачыстае гучанне. “У тэксце фрагментарна даецца апісанне горада Віцебска, гістарычных фактаў, легендарных падзей, падкрэсліваецца гераізм мінулых пакаленняў, што немалаважна для такога роду твораў”,— сказала Наталля Шыёнак. Гімн пасля грамадскага абмеркавання быў адобраны спецыяльна створанай абласной камісіяй, у склад якой, акрамя прадстаўнікоў віцебскай творчай інтэлігенцыі, увайшлі заслужаныя дзеячы мастацтваў рэспублікі Уладзімір Байдоў, Галіна Гарэлава і Віктар Войцік, паведамляе БелТА.
Нагадаем аднак, што адразу пасля агалошвання вынікаў конкурса, на якім перамог варыянт старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Красновай-Гусачэнкі, грамадскасць горада выказала непаразуменне і абурэнне тым, што гэты твор можа стаць афіцыйным гімнам Віцебска. Спецыялісты адзначалі як невысокую мастацкую вартасць тэкста, так і неадпаведнасць пададзеных у ім фактаў гісторыі горада. Напрыклад, вядомы віцебскі краязнаўца Аркадзь Падліпскі праз наш сайт звярнуўся з адкрытым лістом да гарсавета, у якім адзначаў, што заснаванне горада княгіняй Вольгай і вянчанне Аляксандра Неўскага ў Віцебску — гэта міфы, прыдуманыя толькі ў другой палове XX стагоддзя.
Абмеркаванне ў інтэрнэце выявіла адмоўнае стаўленне жыхароў Віцебска да абранага журы варыянта. Гэта было бачна не толькі з каментавання на сайце “Народных навін Віцебска”, але і з галасавання на афіцыйным сайце гарвыканкама, дзе супраць гімна выказалася падаўляючая большасць — 743 галасы або 73,71%, у той час як “за” прагаласавалі толькі 240 чалавек (23,80%).
Тэкст гімна:
1.Па-над Віцебскам, цераз вякі
Храм Успення, каўчэгам ляціць.
Вольга мудрая ўзмахам рукі
Загадала: “Тут гораду быць!”
Благавешчанскі храм сэрцу люб.
У ім, на нашай Прыдзвінскай зямлі,
Заручаўся князь Неўскі на шлюб,
Хвалі дзвінскія ў сведках былі.
Прыпеў:
Горад над Дзвіной
Любім нездарма –
Родны Віцебск мой
Лепшага няма!
Хай цябе заўжды
Зберагае Спас!
Лік Яго святы
На гербе ў нас.
2.Твае таленты славіць сусвет:
Між сузор’яў нябесных планет,
Навуковец, мастак і паэт
Свой высокі пакінулі след!
Тыя ордэны, што на сцягах –
Гэта доказ пра доблесць і плён,
Пра вялікі і велічны шлях,
І плеяду славутых імен!
Прыпеў:
Горад над Дзвіной
Любім нездарма –
Родны Віцебск мой
Лепшага няма!
Хай цябе заўжды
Зберагае Спас!
Лік Яго святы
На гербе ў нас.
КОДА:
Стаў нашым лёсам
Ты назаўсёды,
А ні забыць цябе,
Ні разлюбіць!
Нас аб’днала
І доля і мэта!
Віцебску многая
Многая лета!
Многая лета!
Многая лета!
Многая, многая лета!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Витебска
Что за военная техника замечена в Витебской области
Хотите узнать больше? Судя по всему, перед нами ЗРК малой дальности.
В Витебске ищут очевидцев смертельного ДТП. В Сети появилось видео, как пьяный водитель сбил женщину
Хотите узнать больше? В витебском микрорайоне Билево пьяный водитель насмерть сбил женщину на пешеходном переходе.
Сильный мороз и солнце. Какой будет погода в Витебске в выходные
Хотите узнать больше? Выходные порадуют самой настоящей зимней погодой - со снежком и морозом.
Старые фото Витебска из альбомов горожан. Летний деревянный кинотеатр и дом, где жил сказочник
Хотите узнать больше? Витебский историк и краевед Сергей Мартинович внес поправки в факты в одном из выпусков рубрики "Старые фото Витебска из альбомов
Женщина нашла в вещах покойного мужа доллары и принесла на обмен. Выяснилось, что они фальшивые
Хотите узнать больше? Женщина рассказала милиционерам, что нашла купюру в вещах покойного мужа. Он работал столяром и, по мнению вдовы, мог получить деньги в качестве
Погода в Витебске на 5 февраля
Хотите узнать больше? Сегодня, 5 февраля, в Витебске пасмурно
В Витебске вынесли приговор парню, которого обвинили в нападении на 9 милиционеров
Хотите узнать больше? Пострадавшие сотрудники милиции 25 октября были в гражданском и исполняли свои служебные обязанности, находясь в колонне протестующих. По словам
Прокуратура опротестовала решение суда о закрытии дела витеблянок, занимавшихся фитнесом в лесу
Хотите узнать больше? Заместитель прокурора Витебска Кирилл Дубов опротестовал решение суда Первомайского района Витебска, который 19 января прекратил административное
Инфо
Расписание- Автобусы (скачать расписание)
- Троллейбусы и трамваи (внешняя ссылка)
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Карта Витебска
- Карта Витебского района
- Карта-схема движения городского транспорта
- Карта-схема движения городского транспорта (Руба)
Объявления
О Витебске
Фотопрогулка по витебским достопримечательностям
Подробнее Витебск - город, похожий одновременно на российские Москву и Питер, украинский Львов и белорусский Минск. Верно ли так говорить, не знаю, но посетить этот разноликий город просто обязательно.
Интересная Беларусь
Графічная рэканструкцыя рэнесанснай ратушы ў Гродна Фота
Подробнее Гарадзенская ратуша – помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец XV ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права. Адзінымі графічнымі
