Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

5 лістапада з вялікім восеньскім канцэртам ў Віцебск завітаюць адразу два непаўторныя музычныя гурты! Для нас зайграюць касмічныя The Unlimited Trio (Прага-Мінск) і непараўнальны гурт Vuraj (Мінск)!

У Віцебску дадуць канцэрт адразу два гурты: The Unlimited Trio і Vuraj

Дзве гадзіны якаснага гучання і адлёту ў прастору джазу, авангарду ды насамрэчнага эксперыментальнага фольку нам гарантаваныя! Яны - сапраўдныя прафесіяналы, сапраўдныя беларусы і сапраўды унікальныя творцы.

The Unlimited Trio – гэта выпускнікі беларускага Рэспубліканскага музычнага каледжа, якія аселі ў Празе. Баян, гітара і альт, як высветлілася, ідэальна пасуюць адно аднаму па гучанні і эмоцыях, яскрава зліваюцца ў адным жыцці і мелодыі. Акустычны прагрэсіў-арт-рок з прымешкай джазу, фолку і класікі, магутны грув і пранікнёныя запамінальныя мелодыі - вось тое, чым The Unlimited Trio “чапляе” публіку за жывое, прымушаючы разам з музыкамі пражываць ўсю шкалу эмоцыяў: ад радасці і бясхмарнай весялосці да адчаю і дэпрэсіі.

Усе ўдзельнікі трыо - лаўрэаты міжнародных конкурсаў на сваіх інструментах, вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, выступаючы з уласнымі бэк-праектамі ў Чэхіі, Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Славакіі, Швецыі, Паўднёвай Карэі, Венгрыі, Францыі. “Музыка The Unlimited Trio – еўрапейская па духу і па падачы – змена месца жыхарства, ігра на фэстах і вуліцах еўрапейскіх гарадоў не магла не паўплываць на вынік.

На дадзены момант The Unlimited Trio рыхтуе да запісу свой другі студыйны альбом.

Гурт «VuRaj» ( “Вурай”) — выдатна знаёмы віцебскаму слухачу і заўсёды чаканы ў горадзе. Вурай - гэта моцны драйв, містычная атмасфера і багацце згукаў у абсалютова рознай афарбоўцы.Вурай экспэрымэнтуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.

Чароўнае перапляценьне вобразаў беларускай міталёгіі і аўтарскага бачаньня фальклёру надаюць непаўторнае адценьне і самабытнасьць калектыву. Дудкі, флейта, баян, скрыпка, бубны, кантрабас - усё зліваецца ў адным гарманічным палёце выключна «вураеўскага» гучання. Кожная кампазіцыя, хаця і абапіраецца карэннямі на аўтэнтычны спеўны матэрыял таго ці іншага рэгіёну Беларусі, з’яўляецца цалкам самастойным творам.

Vuraj насамрэч не займаецца «пераспяваннем» фальклору на сучасны манер, а вырошчвае свае абсалютова адметныя кампазіцыі на глебе нашай даўніны. Гэтым разам Вурай з’явіцца перад намі ў новым складзе і з абсалютова новым гучаннем!

Сотні начэй, думак і гукаў у адным канцэрце. Прыходзьце, каб халодны восеньскі вечар правесці ў адчуваннях эстэтычнай насалоды і гонару за сваю культуру! Гэта будзе незабыўна!

Запрашальныя на падзею можна знайсці ў краме “28″ і арт-цэнтры “Талстога , 7″. Даведкі па тэлефонах: +375295480294; +375295657218; 8 0212 58 48 94.
Кошт запрашальных - 70 000 (папярэдне), 90 000 (у дзень канцэрту). Інфармацыя праз Вконтакте.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Витебска

В Витебске ищут очевидцев смертельного ДТП. В Сети появилось видео, как пьяный водитель сбил женщину

Хотите узнать больше? В витебском микрорайоне Билево пьяный водитель насмерть сбил женщину на пешеходном переходе.

Сильный мороз и солнце. Какой будет погода в Витебске в выходные

Хотите узнать больше? Выходные порадуют самой настоящей зимней погодой - со снежком и морозом.

Старые фото Витебска из альбомов горожан. Летний деревянный кинотеатр и дом, где жил сказочник

Хотите узнать больше? Витебский историк и краевед Сергей Мартинович внес поправки в факты в одном из выпусков рубрики "Старые фото Витебска из альбомов горожан", в котором

Женщина нашла в вещах покойного мужа доллары и принесла на обмен. Выяснилось, что они фальшивые

Хотите узнать больше? Женщина рассказала милиционерам, что нашла купюру в вещах покойного мужа. Он работал столяром и, по мнению вдовы, мог получить деньги в качестве

Погода в Витебске на 5 февраля

Хотите узнать больше? Сегодня, 5 февраля, в Витебске пасмурно

В Витебске вынесли приговор парню, которого обвинили в нападении на 9 милиционеров

Хотите узнать больше? Пострадавшие сотрудники милиции 25 октября были в гражданском и исполняли свои служебные обязанности, находясь в колонне протестующих. По словам

Прокуратура опротестовала решение суда о закрытии дела витеблянок, занимавшихся фитнесом в лесу

Хотите узнать больше? Заместитель прокурора Витебска Кирилл Дубов опротестовал решение суда Первомайского района Витебска, который 19 января прекратил административное