Поле её надежды
На традыцыйным раённым святкаванні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, якое ладзілася ў Паставах у сярэдзіне лістапада мінулага года, дэлегацыя ААТ “Хацілы-агра” была самай прадстаўнічай. І гэта невыпадкова: у раённым спаборніцтве гаспадарка заняла тры першыя месцы: па вытворчасці зерня, травяністых кармоў, малака, на першае месца выйшла таксама малочнатаварная ферма “Хацілы”.
У складзе дэлегацыі прысутнічала і галоўны аграном гаспадаркі Надзея Міхайлаўна Кірплюк, якая напярэдадні была ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З чаго прарасла прафесія
Яе бацька працаваў памочнікам машыніста ў Круляўшчызне, маці — бухгалтарам. Але Надзейка больш часу выхоўвалася ў бабулі на Ушаччыне. Тая працавала даяркай, і дзяўчынка ўжо з першага класа дапамагала ёй на ферме. І ўсё не магла зразумець, як гэта не нарасціць на зямлі столькі корму, каб яго ўдосталь хапала жывёле. А самым любімым пахам для Надзі быў пах збажыны, які жніўнай парой разносіўся ад сушылак па ўсім наваколлі.
Але пра прафесію, звязаную з сельскай гаспадаркай, дзяўчынка не марыла. Вучылася добра і ў будучым бачыла сябе медыкам. Пераарыентаваў родны дзядзя, які працаваў у аблвыканкаме. “У краіне распрацоўваецца грандыёзная праграма развіцця сельскай гаспадаркі, — гаварыў. — Паступай у сельгасінстытут, і ў цябе будзе і перспектыва, і дастойная зарплата”. Надзея прыслухалася і здала дакументы ў Гродзенскі сельгасінстытут. На ўступных экзаменах атрымала адну чацвёрку і тры пяцёркі. Было гэта ў 1973 годзе.
Жанчына — не аграном?
У той час дзяўчат у сельгасінстытуты бралі неахвотна. “Са 125 чалавек на курсе нас было ўсяго 15, — успамінала Надзея Міхайлаўна. — Дэкан Вінаградава дзяўчат увогуле не цярпела і даводзіла нам: “Курыца — не птушка, жанчына — не аграном. Выходзьце замуж, нараджайце і выхоўвайце дзяцей. А ў полі няхай мужчыны гаспадараць”. І на экзаменах патрабавала так, што яе як агню баяліся. Пры размеркаванні выпускнікоў дэкан сваёй думкі не змяніла і раіла Надзеі: “Едзь у Паставы. Там шмат ваенных. Выйдзеш замуж — і навошта табе агранамія?”
І яна сапраўды трапіла на Пастаўшчыну, хаця практыку як выдатніца праходзіла ў знакамітых на ўсю краіну Самахвалавічах, Мажэйкаве. Але на Віцебшчыне ў той час не хапала 20 аграномаў. Накіравалі ў калгас імя Мічурына. І трэба ж было здарыцца, што ў першую яе пасяўную прама ў поле прыехаў міністр сельскай гаспадаркі. І засыпаў старшыню калгаса і агранома пытаннямі: пра папярэднікі, нормы высеву, унясення ўгнаенняў і г.д. Старшыня ці то не ведаў, ці то разгубіўся — маўчыць. А маладзенькая аграномка бойка адрапартавала на ўсё. Уражаны міністр тут жа даў даручэнне начальніку раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі: “Дайце гэтай дзяўчыне калгас!” А чаму б і не? На кіраўніцкую пасаду яна, вядома ж, не замахвалася, а вось пайсці намеснікам старшыні калгаса “Гігант” згадзілася.
— А ўнікла ў справы і зразумела: у гаспадарцы творыцца такое, што можна і пад суд трапіць, — успамінае Надзея Міхайлаўна тыя далёкія гады. — І я, як і прадказвала наш дэкан (смяецца — аўт.), пайшла замуж за вайскоўца. Жылі з Іванам у Паставах, дзевяць гадоў працавала на прыёме трасты на льнозаводзе.
Жыццёвыя выпрабаванні
Памерла Іванава маці, і яны мусілі вярнуцца ў Курты, каб не пакідаць аднаго 76-гадовага бацьку, які хадзіць мог толькі абапіраючыся на два кіёчкі.
— Дзевяць гадоў пражылі мы разам з ім, — расказвала Надзея Міхайлаўна. — Вельмі добры чалавек быў. Мяне родны бацька так не шкадаваў, як свёкар. А як любіў нашу дачушку Свету! У яе памяці дзядуля застаўся залатым чалавекам. І мой муж быў добрым вясковым хлопцам. А праслужыў два з палавінай гады ў Афганістане — вярнуўся зусім іншым. Да ўсяго, навалілася бяда — у два гады цяжка захварэў наш сынок. Паўтара года праляжала з ім у бальніцах, але выратаваць дзіця не ўдалося.
Сынок памёр. Непаўнагадовая дачка закахалася ў цыгана. Муж улёг у гарэлку. А ў навагоднюю ноч (наступаў 2000-ы), калі гаспадары адсутнічалі, дашчэнту згарэў іх дом і ўсё ў доме (падпаліла маладая дзяўчына-аднавяскоўка, каб замесці сляды крадзяжу, які ўчыніла). Але і гэта яшчэ не ўсё. Пакуль Надзея знаходзілася з сынам у бальніцы, яе муж знайшоў суцяшэнне з іншай жанчынай. Уяўляеце, колькі трэба было перажыць? “Злосці на Івана не трымаю, — кажа Надзея Міхайлаўна. — У яго ўжо другая сям’я. Мне галоўнае, што ў Светы ўсё добра склалася. Прайшло яе першае каханне. Закончыла інстытут замежных моў, выйшла замуж за немца, жыве ў Германіі. Ну а пра маё жыццё можна пісаць меладраму”.
Колькі птушанят у буслянцы?
У мінулым годзе ў ААТ “Хацілы-агра” сабралі з гектара па 52,3 цэнтнера збожжа, валавы збор склаў 8365 тон.
— Пра тое, што год будзе хлебным, я ведала ўжо з вясны, — гаварыла галоўны аграном. — Па народных прыкметах. Дык вось, калі ў бусліным гняздзе выводзіцца па 3-4 птушанят, то год абяцае быць багатым, а калі па 1-2 — да неўраджаю. Птушкі нейкім чынам прадчуваюць, што не пракормяць малых, і лішнія яйкі выкідваюць з буслянкі.
Прыкметы прыкметамі, а праца працай. У Хацілах яна арганізавана высокаэфектыўна. У чым найперш заслуга дырэктара таварыства. “Што б там ні гаварылі пра характар нашага Вячаслава Іосіфавіча, а кіраўнік ён моцны, — расказвала Надзея Міхайлаўна. — І эканаміст таксама! А што дужа патрабавальны, дык так і павінна быць. І яго “каманда” не разляцелася — з кім з галоўных спецыялістаў пачынаў, з тымі і цяпер працуе. А колькі ў гаспадарцы зроблена! Калі адчуваеш, што цябе падтрымліваюць, тады і старацца хочацца. Хіба мала значыць ужо адно тое, што наша гаспадарка займаецца вырошчваннем элітнага насення збожжавых культур? А дзе ў раёне, акрамя як у нас, ёсць робатызаваная ферма? Добрую зернеачышчальную лінію пабудавалі. І свой камбікормавы завод у нас таксама будзе”.
Сама Н. М. Кірплюк з’яўляецца членам клуба вопытных аграномаў краіны. Як заўважае, не таму, што гэта ганарова, а каб даведацца нешта новае, карыснае і прымяніць у сябе. Летась ездзіла на доследныя ўчасткі ва Украіну, удзельнічала там у рабоце сімпозіуму. Асабіста ведае кіраўнікоў амаль усіх фірм, якія займаюцца пастаўкамі ядахімікатаў.
Любімая пара года для Надзеі Міхайлаўны — ранняя вясна. Калі ўсё прачынаецца і ажывае, калі прылятаюць шпакі. І наступае час выходзіць у поле сейбітам. А яно, поле, дае і сілы, і надзею, і жаданне ствараць.
Фаіна КАСАТКІНА.
Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


