Павел Станюш: «Чтобы сохранить прошлое, нужно строить будущее»
Павел Радзівонавіч Станюш
Сённяшняга нашага суразмоўцу наўрад ці трэба прадстаўляць чытачам газеты. Павел Радзівонавіч Станюш працуе намеснікам старшыні райвыканкама. Курыруе будаўнічую і жыллёва-камунальную галіны. Яго можна сустрэць на будаўнічых пляцоўках і аб’ектах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на заводах і фермах, пасяджэнні штаба па надзвычайных сітуацыях і выязным прыёме грамадзян… Але наш рэдакцыйны праект “15 пытанняў ад “Пастаўскага краю” такі, што ў інтэрв’ю мы менш за ўсё гаворым пра вытворчыя справы, службовыя абавязкі, а стараемся раскрыць асобу чалавека.
— І ўсё ж першае пытанне — вытворчае: як дараслі да такой пасады?
— У Паставах я ўжо 25 гадоў. Працаваў майстрам, затым прарабам міжкалгасбуда. Адтуль перавялі намеснікам начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. У 2001-ым яго рэарганізавалі ва ўнітарнае прадпрыемства, і я стаў дырэктарам. 9 гадоў назад назначаны намеснікам старшыні райвыканкама.
— З чаго пачыналася Ваша біяграфія як будаўніка?
— Закончыў факультэт “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” Полацкага політэхнічнага інстытута, атрымаў прэстыжнае накіраванне — на будоўлю Ігналінскай АЭС. Было вельмі адказна і цікава. Калектыў у цэлым склаўся вопытны. Напрыклад, для начальніка нашага ўчастка гэта была ўжо чацвёртая па ліку будоўля АЭС. У яго падпарадкаванні — тысяча чалавек, ваенных і цывільных, 16 майстроў-прарабаў, што на ўзроўні цяперашняга трэста. І хоць папрацаваў я там усяго паўгода, але пачэрпнуў шмат карыснага. А праз паўгода прызвалі ў армію.
— Не лічыце, што паўтара года службы былі дарэмна патрачаным часам?
— Ні ў якім разе. Не шкадую ні аб адным дні. Трапіў служыць у Рыгу, у топагеадэзічны атрад. Гэта было карысна па спецыяльнасці, бо мы ў інстытуце вывучалі не толькі будаўніцтва, але і геадэзію. Асаблівасць атрада была ў тым, што амаль усе старшыя афіцэры пабывалі ў экспедыцыях у Антарктыдзе. Было што паслухаць ад іх. Прываблівала сама Рыга. Паколькі я служыў старанна, рэгулярна атрымліваў кароткачасовыя водпускі. У горадзе жылі мае родзічы і сябры. Таму было з кім сустрэцца, наведаць цікавыя мясціны. Армейскія гады і цяпер успамінаюцца.
— А студэнцкія?
— Безумоўна! Асабліва будатрады. А выязджалі мы на будоўлі кожнае лета. І вельмі хацелася б пабываць там зараз, асабліва ў Сібіры. Напрыклад, узводзілі аб’екты ў Мегіонску, Ніжнявартаўску. Працавалі і на Пастаўшчыне — у 1982 годзе ў Кураполлі ўзводзілі жыллё, рамантавалі вытворчыя аб’екты. Для нас, студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта, такая практыка была вельмі карыснай. Я і сёння магу ўзяць у рукі любы будаўнічы інструмент і выканаць работу якасна.
— Ці захаваліся зносіны з сябрамі юнацтва?
— Не толькі юнацтва, але і дзяцінства. Са школьнымі сябрамі — нават больш. У розныя бакі разышліся дарогі маіх равеснікаў. Адны дасягнулі дастаткова высокага статусу ў грамадстве, іншых, на вялікі жаль, ужо няма на белым свеце, а нехта не саўладаў са сваімі слабасцямі…
Я неяк зрабіў для сябе выснову: чым больш добрых знаёмых — тым менш сапраўдных сяброў. У мяне яны, на шчасце, ёсць. І ёсць упэўненасць, што ў цяжкую хвіліну падставяць плячо. Як і я ім. Ды так і было. Калі паміралі бацькі, першымі раздзялілі маё гора сябры.
— Вашы родныя мясціны — гэта…
— Вёска Жукоўшчына Шаркаўшчынскага раёна. З дзяцінства быў знаёмы з будучай жонкай, сям’я якой жыла ў суседняй вёсцы, а потым пераехала ў нашу. Але школьнага кахання ў нас не было. Яно зарадзілася пазней, калі Галя ўжо вучылася ў Белдзяржуніверсітэце, дарэчы, на прэстыжным факультэце прыкладной матэматыкі. Мы пажаніліся, калі яна была на апошнім курсе. Прапаноўвалі застацца на кафедры і займацца навуковай работай, але прыехала да мяне. Я на той час працаваў у міжкалгасбудзе. Пасля арміі на Ігналінскую АЭС не вярнуўся таму, што якраз здарылася аварыя ў Чарнобылі. Паўстала пытанне, быць ці не быць Ігналінскай. Кадры пачалі з’язджаць адтуль. Спачатку ў Паставах мы абуладкаваліся ў інтэрнаце, а праз два гады атрымалі двухпакаёвую кватэру, у якой жывём да гэтага часу.
— У народзе кажуць: мужчына павінен пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, выгадаваць сына. Выканалі план?
— Перавыканаў! У нас з Галяй два сыны. Жэня пайшоў маёй дарогай — закончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БНТУ, працуе прарабам у вельмі сур’ёзнай будаўнічай арганізацыі ў Мінску. Іван вучыцца на трэцім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Яго будучая спецыяльнасць — камп’ютарнае праектаванне, сістэма бяспекі. Ну, а наконт уласнага дома, то спадзяюся, што ў гэтым годзе справім наваселле. Праўда, будавалі яго доўга і цяжка, але ўжо заканчваем. Малады садок ля дома ўжо пладаносіць. А яшчэ ў нас там будзе шмат кветак, 20 кустоў руж ужо высадзілі.
— Дарэчы, пра кветкі. Заўсёды звяртаю ўвагу на мноства кактусаў на акне Вашага кабінета.
— Кактусы таму, што патрабуюць менш догляду. А кветкі я сапраўды люблю, з самага маленства. Іх заўсёды было шмат ля бацькоўскага дома ў вёсцы. Захапляецца кветкаводствам і Галя. У 2006 годзе я пабываў у службовай паездцы ў Галандыі. Колькі там кветак! Трапілі на кветкавы рынак — за адзін дзень не абысці ўвесь. Прыгажосць невыказная. Усе нашы накуплялі там насення агуркоў, памідор, я — толькі кветак. Яны вельмі адрозніваюцца ад нашых. Пасеялі, развялі — і цяпер маем “галандскія”.
— Ці можа што або хто расчуліць Вас да слёз?
— Напэўна, каб быў жанчынай, то такія слёзы праступалі б на вачах часта. Ну, а паколькі мужчына, то даводзіцца стрымлівацца. Ніколі нікому не зайздрошчу, а вось радуюся за іншых шчыра, асабліва за малых дзетак. Іншы раз сядзіш на канцэрце, яны выбягаюць на сцэну, пачынаюць выступаць — і гэта такое замілаванне!
— А ці лёгка Вас вывесці з раўнавагі?
— Раней гэтага ўвогуле нельга было зрабіць. Цяпер здараецца. Напэўна, з гадамі псуецца характар (смяецца — аўт.). А калі ўсур’ёз, то заўсёды хочацца абмяркоўваць тыя ці іншыя пытанні з кампетэнтнымі людзьмі. Але калі чалавек нічога не разумее ў справе і ўсё роўна ўпарта настойвае на сваім — гэта выбівае мяне з каляіны. Раздражняе і неабавязковасць асобных выканаўцаў. Лічу: калі табе што даручылі — зрабі і далажы аб гэтым. Не атрымліваецца — прыйдзі, будзем разам шукаць шляхі вырашэння пытання. Такога не павінна быць, каб, даўшы заданне, увесь час кантраляваць, ці будзе яно выканана.
— Хто Вашы куміры ў жыцці?
— Па маім меркаванні, кумір — гэта нехта недасягальны, і я пра іх ніколі не задумваўся. А вось прыклады для пераймання, тыя людзі, на якіх хацелася б раўняцца, былі. Можа, мне шанцуе, але па жыцці атрымлівалася так, што заўсёды даводзілася працаваць пад кіраўніцтвам талковых людзей. Гаворачы пра будаўніцтва, у Паставах гэта Яўгеній Іванавіч Чарэнка, Іван Сігізмундавіч Далецкі, Уладзімір Андрэевіч Раманенкаў. У сэрцы засталася глыбокая ўдзячнасць кожнаму з іх.
— Ці часта даводзіцца адстойваць сваю думку?
— Часта, хаця гэта не заўсёды ўдзячная справа. Іншы раз, зыходзячы з жыццёвага вопыту, адчуваю, што адстойваць сваю думку дарэмна, таму не варта псаваць сабе нервы і “заводзіць” апанента. Здараецца, што маё меркаванне не супадае з пазіцыяй кіраўнікоў тых ці іншых арганізацый, на нарадзе можам і на павышаным тоне выказацца. Але ўсё гэта на карысць справе, злосці адзін на аднаго не трымаем.
— Як Вы ставіцеся да кар’ерыстаў?
— На маю думку, імкненне зрабіць кар’еру павінна прысутнічаць у кожнага. Але адна справа, калі чалавек паставіў сабе за мэту нечага дабіцца і імкнецца да гэтага сваёй працай, вопытам, стажам, і зусім другая, калі рвецца да пасады, расштурхоўваючы іншых локцямі, вобразна кажучы, ідзе па галовах. І становіцца вельмі сумна, калі менавіта такі “кадр” атрымлівае перавагу.
— Вы сябруеце са спортам? І ўвогуле, як адпачываеце?
— У школе і ў інстытуце ўдзельнічаў ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах. Прыязджаючы на канікулы, выступаў за гонар сельскай каманды. І зараз для свайго задавальнення магу стаць і на канькі, і на лыжы. Праўда, летась у «Беларускай лыжні» не ўдзельнічаў — падвяло здароўе. А вось у ліку балельшчыкаў з жонкай былі. Дарэчы, не прапускаем і ніводную валейбольную гульню, якія праходзяць на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, хварэем і за футбалістаў, так бы мовіць, балельшчыкі са стажам.
Вельмі люблю рыбалку, у тым ліку і зімовую. Заахвоціў да яе і жонку. Прычым заўважу, што навічкам шанцуе: колькі б ні налавіў рыбы, а самую большую ўсё роўна вывудзіць Галя. А яшчэ яна вельмі прыгожа вышывае. Мы захавалі і ўсе вышыўкі маёй мамы. Калі ўвойдзем у новы дом, яго сцены ўпрыгожым вышыўкамі.
— Вы заўважылі ў размове, што ў душы былі, ёсць і застаняцеся будаўніком. Тады скажыце, калі ласка, чаму людзі так любяць наракаць на работу будаўнікоў?
— Таму што гэта тая галіна, дарэчы, як і педагогіка, медыцына, у якой «усе ўсё ведаюць». А колькі людзей — столькі і меркаванняў. Я скажу так: калі параўнаць якасць будаўнічых работ сёння і яшчэ пяць гадоў назад, то зроблены вялікі крок наперад. Найперш у тым, што выкарыстоўваюцца новыя матэрыялы, якія дазваляюць выканаць адну і тую ж аперацыю на ўзровень вышэй.
У будаўнічай галіне працуе нямала сапраўдных прафесіяналаў, хаця ў цэлым праблема кадраў існуе. Ні з Віцебска, ні з Мінска будаўнікі да нас ехаць не жадаюць, увесь цяжар работ прыпадае на АБП «Рассвет Пастаўскі». А паглядзіце, колькі жылля і аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ўзведзена! Вось і літаральна на днях здалі ў эксплуатацыю выдатны жылы корпус на 105 месцаў Дунілавіцкага дома-інтэрната. У Паставах узводзіцца сырны цэх — практычна новы завод. Грандыёзная будоўля разгортваецца на льнозаводзе. І гэта пры тым, што ўсё больш цяжкасцей з фінансаваннем. Але як бы складана ні прыходзілася, будаўнічая галіна развіваецца. Я лічу так: каб захаваць мінулае, трэба будаваць будучае.
Фаіна КАСАТКІНА.
Фота Іны Сняжковай.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


